2. Польшчa. У другой палове 2006 года прэм’ер-міністрам Польшчы ад 10 ліпеня стаў Яраслаў Качынскі, а Казімежа Марцінкевіча прымусілі пайсці ў адстаўку.
Пры Яраславе Качынскім беспрацоўе ў ліпені налічвала 15,7% і да канца снежня паменшылася да 14,8%. Сярэдні заробак да снежня 2006 г. узрос з 2 380 злотых да 2 477 злотых. Натуральны каэфіцыент насельніцтва павялічыўся з (- 0,1) проміля ў 2005 г. да 0,1 проміля да канца 2006 года.
13 ліпеня Вроцлаўскую «Людовую галю» ўпісалі ў Міжнародны спіс Культурнай Спадчыны.
14 ліпеня ўрад Яраслава Качынскага прыняў прысягу, а вотум давер’я атрымаў ён 19 ліпеня.
25 ліпеня паўстала Агенцтва Інфармацыі Польскага Тэлебачання.
26 ліпеня адкрылі 103 км адрэзак Аўтастрады А2 Конін – Стрыкова ля Лодзі.
27 ліпеня ў катастрофе ў шахце КВК Мір у Рудзе-Сьлёнскай згінулі 4 шахцёры.
4-6 жніўня прайшоў міжнародны кангрэс Сведкаў Іеговы «Вызваленне ёсць блізкае!» ў Хажове і ў Пoзнані.
19 жніўня Мажэна Цесьлік з Воліна (24 гады) атрымала званне Міс Палёнія.
24 жніўня ў сутыкненні цыстэрны з малаком з літоўскім аўтобусам у Шчэбры ля Аўгустова 8 асоб згінула, а адна асоба была ранена.
26 жніўня паўстала Рада Кашубскай Мовы.
8 верасня Сейм змяніў Канстытуцыю, дазваляў экстрадыцыю польскага грамадзяніна (выдачу злачынцы за мяжу).
9 верасня прэзідэнт Лех Качынскі з жонкай адбылі афіцыйны візіт у Ізраілі і Палестыне.
13 верасня згарэла старая царква ў Каманчы.
13-15 верасня першы візіт прэм’ер-міністра Яраслава Качынскага ў ЗША.
17-19 верасня візіт прэзідэнта Леха Качынскага ў ЗША і яго выступленне на сесіі ААН у Нью-Йорку.
19 верасня паўстала Камісія Фінансавага Нагляду.
22 верасня намесніка прэм’ер-міністра і міністра сельскай гаспадаркі Анджэя Леппера звольнілі з працы, тады Самаабарона пакінула кааліцыю. Урад Яраслава Качынскага страціў у кааліцыі большасць.
22 верасня Яраслаў Качынскі паклікаў Зыту Гілёўскую на намесніка прэм’ер- міністра і міністра фінансаў у сваім урадзе.
26 верасня паўстала стужкавая афера, калі паказалі ў тэлебачанні ТВН размовы Рэнаты Бегер і з канцылярыі прэм’ер-міністра міністраў Адама Ліпіньскага і Войцеха Мойзесовіча на тэму выхаду Бегер з Самаабароны.
30 верасня ліквідавалі Вайсковыя Інфармацыйныя Службы.
1 кастрычніеа паўстала Служба Вайсковай Контрразведкі.
6 кастрычніка ў Катавіцах адкрылі Цэнтр Фільмовага Мастацтва.
6 кастрычніка паўстаў Інспектарат Дапамогі Узброеным Сілам. Першым камандзірам стаў генерал дывізіі Збігнеў Главенка.
16 кастрычніка паўстаў другі кааліцыйны дагавор між Правам і Справедлівасцю, Самаабаронай і Лігай Польскіх Сем’яў. Анджэй Леппер зноў стаў намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі.
16 кастрычніка збудавалі новы перон на чыгуначнай станцыі Влашчова-Поўнач.
21 кастрычніка ў сваім доме ў Кэлпіне ад роспачы павесілася дзяўчына Аня Гайман (14 год), вучаніца гімназіі 72 у Гданьску. Дзень перад самазабойствам падчас урокаў 5 вучняў-садыстаў з класа яе зганьбавала. Сарвалі ёй з грудзей блузку ў прысутнасці вучняў класа, смяяліся з яе, рабілі фільм. Пасля злачынцаў арыштавалі і іх судзіў суд.
27 кастрычніка міністр народнай адукацыі Раман Гертых аб’явіў у польскіх школах жалобу на ўспамін смерці Ані з Гданьска.
4 лістапада Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі назначыў Ежы Стэмпня старшынёй Канстытуцыйнага Трыбунала. Старшынёй ён стаў 6 лістапада.
7 лістапада ўступіла ў сілу змена Канстытуцыі Польшчы, якая датычыла еўрапейскага загаду арышту.
8 лістапада ў кнігарні Яна Заброцкага ў Варшаве прайшла ўрачыстасць майго 80-годдзя нараджэння. Атрымаў я пісьмо з павіншаваннем ад Саюза Польскіх Літаратараў (ZLP). Прыехаў хор з Музея Малой Айчыны ў Студзіводах, з дакладам аб маёй творчасці выступіў праф. Васіль Белаказовіч, было многа прысутных, якія куплялі мае зборнікі вершаў, рабілі здымкі.
9 лістапада ў Польшчу прыляцелі першыя амерыканскія самалёты F-16 для арміі. У Пазнанскіх Кшэсінах ахрысціла іх жонка Прэзідэнта Польшчы Марыя Качынская.
10 лістапада адкрылі помнік Раману Дмоўскаму ў Варшаве.
12 лістапада прайшлі муніцыпальныя выбары, выбралі дэпутатаў гмін, паветаў і ваяводстваў. Прайшоў таксама першы тур выбараў войтаў, бургомістраў і прэзідэнтаў гарадоў.
17 лістапада наступіла чыгуначная катастрофа на пераездзе ў Голашыне (Велькапольскае ваяводства), у якой згінулі 4 асобы, а адна асоба была ранена.
21 лістапада ад выбуху метану ў шахце Галемба ў Рудзе-Сьлёнскай згінула 23 шахцёраў.
22 лістапада Тэхнічная-Сельскагаспадарчая Акадэмія зменена на Тэхнічна-Прыродазнаўчы Універсітэт ім. Яна і Енджэя Сьнядэцкіх у Быдгашчы.
23-25 лістапада прэзідэнт Польшчы аб’явіў дзяржаўную жалобу ў сувяязі з каатастрофай у шахцые ў Рудзе-Сьлнскай.
26 лістапада прайшоў другі тур выбараў войтаў, бургомістраў і прэзідэнтаў гарадоў. Перамога Ганны Гранкевіч-Вальц у выбарах прэзідэнта ў Варшаве.
2 снежня Ганна Гранкевіч-Вальц прыняла прысягу прэзідэнта Варшавы.
6 снежня папа рымскі Бенедыкт XVI назначыў плоцкага епіскапа Станіслава Вельгуса варшаўскім каталіцкім мітрапалітам.
9 снежня ў Катавіцах аддалі ў эксплуатацыю тунель пад круглай плошчай Ежы Зентка.
15 снежня PKN Orlen купіў літоўскі нафтаперагонны завод у Мажэйках.
19 снежня ,,Польская Газета” падала, што ІНП знайшоў дакументы, у якіх падаецца, што епіскап плоцкі Станіслаў Вельгус быў тайным супрацоўнікам камуністычнай службы бяспекі.
28 снежня зліквідавалі 9 Флатылію Берагавой Абароны на паўвостраве Гель.
29 снежня адкрылі і аддалі ў эксплуатацыю ў Варшаве станцыю метро ,,Марымонт.”
Беларусь
У чэрвені 2006 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 603 956 рублёў, а ў снежні 2006 г. павялічыўся да 668 049 рублёў. Ды інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне заробкаў.
Як я пісаў ва Успамінах з першай паловы 2006 года, пасля падробленых урадам А. Лукашэнкі выбараў прэзідэнта 19 сакавіка прайшлі масавыя пратэсты жыхароў Беларусі, якія спецназ стараўся сілай зліквідаваць. Вось як апісвае ,,Новая Газета” акружэнне палатачнага гарадка спецназам 24 сакавіка. У драку з міліцыяй ніхто не ўступаў. Спецназ з дубінкамі лаяўся і хапаў то аднаго, то другога дэманстранта за рукі ці ногі і моцна кідаў яго ў грузавікі міліцыі. Праз мінуту спецназаўцы кінуліся ў гарадок, адсунуўшы жанчын і журналістаў і тых, хто адступіў з акружэння ўнутр гарадка. Іх хапалі і ўкідалі ў машыны. Ля гарадка чуліся крыкі і лаянка спецназаўцаў, трэскі знішчаных палатак і каробак з прадуктамі. З цэнтра гарадка падняўся белы дым. Праз некалькі мінут усё закончылася. Там дзе быў гарадок, ляжалі знішчаныя палаткі і знішчаная радыёапаратура. Якісь спецназавец таптаў плакат, на якім было напісана: ,,Увесь свет з намі”. А ў беларускім тэлебачанні паказвалі палаткі са шпрыцамі і з пустымі бутэлькамі з-пад гарэлкі і п’яных дэманстрантаў. Дэманстрантаў, якіх укінулі ў грузавікі, каралі арыштам на 10-15 сутак. Рэжым прыгатовіўся, каб разганяць дэманстрацыі. З самага ранка Кастрычніцкі пляц блакавалі ОМОНаўцы і спецназаўцы ўнутраных войск і міліцыя. На Кастрычніцкі пляц ніхто не прарваўся і 20-30 тысяч дэманстрантаў сабраліся каля помніка Янку Купалу ў парку Янкі Купалы. Выступалі там Мілінкевіч і Казулін. Пасля Казулін скіраваў дэманстрантаў на вул. Акрэсціна і па дарозе яго арыштавалі. Яго судзілі і засудзілі 15 ліпеня на 5,5 года турмы. У турме ён аб’явіў галадоўку і галадаў 53 дні, жадаючы, каб яго справу разглядзелі ў Савеце Бяспекі ААН. І дабіўся, што 13 снежня прадстаўнік ЗША Уільям Брэндлік паставіў справу аб правах чалавека ў Беларусі падчас закрытага пасяджэння ў Савеце Бяспекі ААН. І бессаромны рэжым А. Лукашэнкі да яго дапусціў.
У ліпені прыехаў у Беларусь з першым візітам прэзідэнт Венесуэлы Чавес. Пачаліся перагаворы і першыя праекты з Венесуэлай па здабыванні нафты. Аднак венесуэльская нафта ляжыць вельмі далёка і расійскую не магла замяніць.
26 ліпеня а гадзіне 23:43 беларускага часу з касмадрома Байканур у прысутнасці А. Лукашэнкі пры дапамозе ракеты ,,Дне” запусцілі ў космас беларускі спутнік ,,Белку”. Аднак на 86 мінуце наступіла аварыя і ,,Белка”, якая каштавала амаль 10 мільёнаў долараў, упала дзесьці ў Казахстане. Аднак А. Лукашэнка запланаваў на красавік 2010 года палёт ,,Белкі-2”.
16 чэрвеня раскрыла дзверы Нацыянальная бібліятэка. Будынак быў 23-павярховы, вышынёй 73,6 м. І важыў без кніг 115 тысяч тон. Будавалі яго 4 гады. Закрылі тады стары тралейбусны парк у Мінску па вуліцы Варвашэні, 5.
У кастрычніку на конкурсе прыгожых жанчын ,,Міс Еўропы -2006” Юлія Сіднеева стала адной з фіналістак конкурсу.
20 снежня Еўрасаюз прыняў пастанову адабраць Беларусі генеральныя гандлёвыя прэферэнцыі.
31 снежня між Расіяй і Беларуссю быў падпісаны новы кантракт на пастаўку і транзіт газу на 2007-2011 гады. Цэна расійскага газу пры пастаўках у 2007 годзе каштавала 100 долараў ЗША за адну тысячу кубічных метраў газу, а стаўка транзіту газу па тэрыторыі Беларусі вырасла з 75 цэнтаў да аднаго долара і 45 цэнтаў за тысячу кубаметраў на 100 кіламетраў. Цяпер Беларусь мусіла плаціць за газ 2 разы даражэй. Аднак стаўка за транзіт павялічылася. Так што Беларусь плаціць за газ з Расіі і сёння менш чым Латвія, Літва і Польша.
Расія
9 ліпеня ў Іркуцку разбіўся самалёт кампаніі Сібір, у якім згінула 125 асоб.
10 ліпеня ў Інгушэціі зліквідавалі аднаго лідэра чэчэнскіх тэрарыстаў Шаміля Басаева.
15-17 ліпеня ў Санкт-Пецярбурзе прайшоў саміт кіраўнікоў дзяржаў ,,Вялікай Васьмёркі”.
31 ліпеня быў выпушчаны бакнот у 5 тысяч рублёў.
1 жніўня арбітражны суд у Маскве аб’явіў банкруцтва Юкасу Хадаркоўскага.
8 жніўня ў Буйнакску ў Дагестане на дарозе, па якой ехаў пракурор Буйнакска Бітар Батараў выбухла прыпаркаваная машына і раніла пракурора, які хутка памёр.
20 жніўня ад бандыцкага нападу быў ранены пасол Расіі ў Кеніі Валерый Егошкін.
21 жніўня ў бомбавым замаху расійскіх нацыяналістаў на маскоўскім Чаркізаўскім базары згінула 14 азіяцкіх гандляроў.
22 жніўня Расія раней разлічылася з Парыжскім клубам з даўгоў былога СССР, з сумы 23,7 мільярда долараў. 2 красавіка 1992 года Расія аб’явіла, што яна будзе плаціць усе замежныя даўгі былога СССР, хоць усе дзяржавы, якім СССР даў крэдыт, не хацелі яго плаціць Расіі.
22 жніўня ў катастрофе самалёта Ту-154 ля Данецка на Украіне згінула 171 асоба.
25 жніўня згарэў у Пецярбурзе сабор Св. Тройцы.
29 жніўня на Міжнародным Кангрэсе матэматыкаў у Мадрыдзе кароль Іспаніі меў даць расійскаму пецярбргскаму матэматыку Г. Перэльману медаль Фідса, які роўны Нобелеўскай прэміі, за доказ гіпатэзы Пуанкарэ, якую за 100 год ніхто не мог даказаць. Аднак Перэльман адмовіся ад медаля.
29 жніўня ,,Газпром” і нямецкія E-ON- RuhrgasiBASE падпісалі ў Маскве згоду на будову Паўночнага Газаправода па дне Балтыйскага мора.
13 верасня быў замардаваны першы намеснік старшыні Цэнтральнага банка А. Казлоў, які вёў барацьбу за чысціню банкаўсага бізнеса. За 2005 год ён адазваў 20 ліцэнзій, а за 2006 год – яшчэ 44.
18 верасня наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМА-9 з касманаўтамі Міхалам Цюрыным, з іспанска-амерыканскім касманаўтам Майклам Лопесам-Алегра і іранска-амерыканскай турысткай Анушай Ансарай.
21 верасня наступіў канфлікт між Расіяй і Японіяй вакол праекта «Сахалін-2».
27 верасня ў Грузіі арыштавалі 4 расійскіх афіцэраў, якіх абвінавацілі ў шпіянажы і 11 грузінскіх грамадзян, быццам яны былі завербаваныя ў шпіянаж для Расіі. Прэзідэнт Саакаашвілі нарабіў шуму і 22 верасня на Сесіі Генеральнай Асамблеі ААН абвінаваціў Расію, што яна хоча захапіць Паўднёвую Асецію і Абхазію. Расія затрымала выдаванне віз грамадзянам Грузіі ў Расію і адазвала свайго пасла з Грузіі. Пад націскам АБСЕ Грузія аддала арыштаваных афіцэраў Расіі. Расія затрымала рух самалётаў, аўтобусаў, цягнікоў, пошту і марскі транспарт у Грузію і ў Маскве пачалі кантраляваць грузінскія рэстараны, гасцініцы, фірмы і магазіны. Расія дэпартавала 143 грузін і забрала 167 расійскіх грамадзян з Грузіі. Правялі яшчэ многа іншых рэпрэсій у адносінах да грамадзян Грузіі ў Расіі і грузінскія фірмы і магазіны ў Расіі, а нейкія нават зачынілі. Пасля яшчэ выдварылі з Расіі 218 грамадзян Грузіі.
28 верасня з Даніі з Расккільдэ прывезлі цела жонкі цара Аляксандра ІІІ Марыі Фёдараўны і паклалі ў грабніцу каля цела мужа ў Пецярбурзе ў саборы св. Пятра і Паўла.
29 верасня прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМА-8 з касманаўтамі Паўлам Вінаградавым, касманаўтам ЗША Джэфры Уільямсам і іранска-амерыканскай турысткай Анушай Ансарай.
2-4 кастрычніка прайшоў ІІІ форум прыгранічных рэгіёнаў Расіі і Казахстана (Уральска, Казахстана).
7 кастрычніка каля свайго дома была забіта журналістка ,,Новой газеты” Анна Сцяпанаўна Паліткоўская.
10 кастрычніка Прэзідэнт Расіі У. Пуцін і федэральны канцлер ФРГ Ангела Меркель адкрылі ў Дрэздэне помнік Фёдару Міхайлавічу Дастаеўскаму.
12 кастрычніка парламент Паўднёвай Асеціі звярнуўся да Расіі з заяўкай прызнаць незалежнасць Рэспублікі і стварыць прыязныя адносіны. Пазней 18 кастрычніка з падобнай заяўкай звярнуўся да Расіі Народны сход Абхазіі. Гэты заяяўкі былі прыняты як націск на Грузію.
13 кастрычніка Уладзіміра Крамніка аб’явілі абсалютным чэмпіёнам па шахматах пасля перамогі ў матчы над балгарам Веселінам Топалавым.
1 лістапада пачаліся грузінска-расійскія перагаворы кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў С. Лаўрова і Г. Бежуашвілі. Грузінскі міністр прычынай сваркі назваў тэрытарыяльны канфлікт. Чырвоная лінія – гэта граніца. У гэты дзень ,,Газпром” запрапанаваў Грузіі на 2007 год за газ самую высокую цану ў СНД – 230 долараў за тысячу кубаметраў газу замест ранейшых 110 долараў, якія плацілі ў 2006 годзе.
12 лістапада прайшоў у Паўднёвай Асеціі рэферэндум аб незалежнасці і прайшлі выбары прэзідэнта рэспублікі. Узяло ў іх удзел 52 200 асоб (95%). За незалежнасць Паўднёвай Асеціі прагаласавала 51 600 выбаршчыкаў і 98,1% прагаласавала за прэзідэнта
Э. Кокойты. Ад 15 жніўня там пачалі выдаваць пашпарты грамадзяніна Паўднёва-Асецінскай Рэспублікі. Ён важны быў толькі на тэрыторыі рэспублікі.
31 снежня аб дагаворы аб новай цане расійскага газу для Беларусі я напісаў вышэй у частцы пра Беларусь.
Іншыя дзяржавы
3 ліпеня астэроід 2004 ХР14 праляцеў 432 308 кіламетраў ад паверхні Зямлі.
3 ліпеня ў катастрофе метро ў Валенсіі згінула 30 пасажыраў.
4 ліпеня наступіў 115 старт (STS-121) па праграме Спейс Шатл і 32 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Стывенам Ліндсеем, Маркам Келі, Майклам Фасумам, Пірсам Селерсам, Лізай Новак, Стэфаніяй Уілсон, і нямецкім касманаўтам Томасам Рэйтэрам. Дыскаверы прызямліўся 17 ліпеня.
5 ліпеня Паўночная Карэя правяла некалькі ракетных проб і адну няўдалую.
8-9 ліпеня наступіла 3-е замежнае паломніцтва папы рымскага Бенедыкта XVI у Іспанію.
9 ліпеня закончыўся чэмпіянат свету па футболе ў Нямеччыне, у якім зборная Італіі перамагла Францыю 5:3.
10 ліпеня ў катастрофе самалёта ў пакістанскім горадзе Мультан згінула 15 асоб.
11 ліпеня ў тэрарыстычным замаху ў цягніку ў Бамбеі ў Індыі згінула больш чым 200 асоб, а 800 было параненых.
12 ліпеня пачалася вайна Ізраіля з Ліванам.
17 ліпеня ад землятрусу на востраве Ява згінула 659 асоб.
18 ліпеня італьянская паліцыя вызваліла113 палякаў, якія папалі там у няволю ў правінцыі Апулія на поўдні Італіі.
22 ліпеня ва Францыі ад высокай тэмпературы памерла 20 старэйшых асоб.
30 ліпеня у Ліване ў Кане ад ізраільскай бомбы скінутай з самалёта заваліўся трохпавярховы дом, у якім згінула 28 асоб. У вайне з Ізраілем у Ліване згінула больш чым 500 асоб.
31 ліпеня на Кубе Фідэль Кастра аддаў уладу над дзяржавай свайму брату Раулю.
3 жніўня прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка прызначыў на прэм’ер-міністра Віктара Януковіча, свайго палітычнага саперніка падчас аранжавай рэвалюцыі.
10 жніўня ў Англіі выкрылі тэрарыстычны загавор, па якому мелі правесці серыю атакаў на самалёты.
14 жніўня закончылася ізраільска-ліванская вайна.
21 жніўня ў Егіпце ля Каіра сутыкнуліся два цягнікі. У катастрофе згінула 58 асоб.
22 жніўня Іран афіцыйна адмовіўся закончыць узбагачваць уран.
27 жніўня ў катастрофе самалёта ў ЗША у Лексінгтон згінула 49 асоб.
1 верасня ў аэрапорце Мешхеда ў катастрофе самалёта Ту-115М іранскай кампаніі згінула 28 асоб.
6 верасня ў японскай царскай сям’і нарадзіўся першы ад 40 год хлопец – князь Хісахіта.
8 верасня ад трох бомб тэрарыста ў Малегаоне ў Індыі гіне 31 асоба, а 125 было параненых.
8 верасня смяротнік ля пасольства ЗША ў Кабуле ў Афганістане забіў двух салдат ЗША і 14 афганцаў.
9 верасня наступіў 116 старт STS-115 па праграме Спейфс Шатл і 27 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Джэтам Брэнтам, Крыстаферам Фергюсонам, Джозефам Танерам, Дэніелам Бербэнкам, Хайдэмарыяй Стэфанішын-Пайпер і касманаўтам з Канады Стывенам МакЛейнам. Атлантыс прызямліўся 21 верасня.
12 верасня паўтораныя папай рымскім Бенедыктам XVI словы візантыйскага імператара Мануіла ІІ аб джыхадыстах вызвалілі гнеў мусульман, якія кідалі кактэйлі Молатава на касцёлы.
13 верасня ў Мантрэалі тэрарыст пачаў страляць, забіў дзве асобы і 18 раніў, пакуль яго не забілі.
12-13 верасня прайшоў ІІ З’езд лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій (Астана, Казахстан).
17 верасня прэм’ер-міністр Венгрыі Ферэнц Дьюрчань прызнаўся да хлусні.
17-21 верасня пачаліся дэманстрацыі пратэста ў Будапешце супраць урада і хлусні прэм’ер-міністра Венгрыі.
22 верасня з касмадрома Утыноўра вылецеў у космас і паляцеў японскі спадарожнік Хінодэ.
22 верасня ў нямецкім Лятэн цягнік Трансрапід ударыў у атамабіль. Згінула 23 асобы, а 10 асоб было раненых.
29 верасня над Амазонкай сутыкнуліся самалёты Боінг737 8ЕН бразільскай кампаніі і прыватны самалёт. Згінулі 154 асобы.
1 кастрычніка ў парламенцкіх выбарах у Аўстрыі перамагла Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі.
2 кастрычніка ў ЗША у школе ў Найкель Майнес у Пенсільваніі вар’ят застрэліў 5 дзяўчат.
9 кастрычніка ў Паўночнай Карэі правялі пробны падземны атамны выбух.
11 кастрычніка ў чыгуначнай катастрофе ва Францыі згінула 6 асоб, а 20 было раненых.
13 кастрычніка Бан Кай-Мун быў выбраны генеральным сакратаром ААН.
16 кастрычніка ў бомбавым замаху Тамільскіх Тыграў на канвой матросаў у Шрыланцы згінула 103 асобы, а больш чым 150 асоб было раненых.
19 кастрычніка ў сталіцы Узбекістану Ташкенце разбіўся самалёт АН-2. Згінула 15 асоб.
29 кастрычніка Георгі Пырванаў быў выбраны другі раз прэзідэнтам Балгарыі.
29 кастрычніка ў Нігерыі разбіўся самалёт Боінг 737. Згінула 97 асоб, а 10 было раненых.
29 кастрычніка ў рэферэндуме сербы прынялі новую канстытуцыю.
1 лістапада ў час буры на Балтыйскім моры затануў шведскі карабель. Згінулі 2 матросы.
5 лістапада ірацкі трыбунал засудзіў былога ірацкага прэзідэнта Садама Хусейна на смерць на шыбеніцы за смерць 148 шыітаў.
8 лістапада ў Даргаі ў Паўночным Пакістане ў бомбавым замаху ісламскіх тэрарыстаў згінулі 42 салдаты, а 20 было раненых.
10 лістапада ў Іраку згінулі 1 польскі і 1 славацкі салдаты.
23 лістапада ў Багдадзе ў Іраку ад бомбавых замахаў згінула 215 асоб, а 257 было раненых.
23 лістапада ў Лондане ў бальніцы атручаны палонам 210 памёр былы працаўнік КГБ у Расіі, які ўцёк за мяжу – Аляксандр Літвіненка.
28 лістапада – 1 снежня паломніцтва папы рымскага Бенедыкта XVI у Турцыю.
30 лістапада згінула амаль 300 асоб ад лавіны з вулкана Маён на Філіпінах на востраве Люз.
7 снежня ў катастрофе аўтобуса ў Белай у паўночна-заходняй Балгарыі згінула 19 асоб.
10 снежня наступіў 117 старт (STS-116) па праграме Спейс Шатл і 33 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Маркам Паланскім, Уільямам Афелейнам, Робертам Курбі, Нікаласам Патрыкам, Джоанай Хіггінботэм, Крыстоферам Фуглесангам (Швецыя) і Сунітай Уільямс. Дыскаверы прызямліўся 22 снежня.
23 снежня Рада Бяспекі ААН наклала санкцыі на Іран (рэзалюцыя 71737) за атамную праграму.
26 снежня згарэла больш чым 260 асоб ад выбуху нафтаправода ў Нігерыі.
27 снежня з касмадрома Байканур вылецеў еўрапейскі спадарожнік COROT, які меў шукаць планет за Сонцам.
30 снежня павесілі экс-прэзідэнта Ірака Садама Хусейна.
30 снежня затануў інданезійскі пасажырскі паром. Згінула больш чым 400 асоб.
30 снежня ў замаху ЭТА на аэрадром у Мадрыдзе згінулі 2 асобы, а больш чым 20 было раненых.
Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе