Святлапіс Лявона Тарасэвіча

Праф. Лявон Тарасэвіч, куратар выставы Магдалена Сіверская-Гадлеўская і канцлер Супрасльскай акадэміі а. Яраслаў Юзвiк (Фота Міры Лукшы)

– Жывапіс выйшаў ад іконы, – прызнаецца Лявон Тарасэвіч. – Я гадаваны на Гарадоцкай царкве, на жывапісе Дабжанскага, Навасельскага. Бачу вялікую энергію таго, што мы, праваслаўныя, захавалі. Я багата часу прысвяціў вывучэнню праваслаўнай культуры і атаясамліваю сябе выключна з ёю. Адной з галоўных крыніц сваёй творчасці ўвесь час называю фрэскі 16-га стагоддзя мастака Нектарыя з царквы ў Супраслі…

19 верасня адбыўся ў Супраслькай акадэміі фінісаж выставы Лявона Тарасэвіча. Мерапрыемства спалучылі з прамоцыяй публікацыі пра мастака. Альбом выйшаў на трох мовах: польскай, англійскай і беларускай. Аўтарамі тэкстаў змешчаных у публікацыі з’яўляюцца Крыстына Чэрні, праф. Антон Мірановіч і праф Аляксандр Наумаў ды айцец Генрык Папроцкі.

– Лявон Тарасэвіч – мастак, які глыбока звязаны з праваслаўнай традыцыяй. І гэты факт не павінен у нікога выклікаць сумневаў. Ён чымсьці падобны да Ежы Наваселькага, толькі ягоны падыход (і гэта вельмі важна для праваслаўнай традыцыі) не з’яўляецца статычна-дынамічным, паколькі развівае пэўныя тэмы. У Супрасльскай акадэміі гэта не апошні ягоны голас, не апошняе слова. Я ўпэўнены, што ён яшчэ неаднойчы здзівіць нас. Лявон Тарасевіч – мастак – чалавек памежжа. Гэта асаблівая сітуацыя, досыць успомніць, колькі выбітных мастакоў спарадзілі «польскія крэсы». Такія перадумовы, безумоўна, могуць спрыяць фармаванню сінтэзаў, у выпадку людзей «з Усходу», гэта сінтэз культуры хрысціянскага Усходу і Захаду. Высновы гэтага тыпу заўсёды незвычайныя і даюць задзіўляючыя вынікі. На культурным стыку ўзнікаюць усебаковыя людзі. Лявон Тарасевіч не толькі жывапісец, стваральнік прасторавых установак, але і культурны аніматар. Пералічым «Галерэю Крынкі», якая была створана ў 2011 годзе і выдаваны з 1999 года ў Крынках альманах Annus Albaruthenicus. Але перш за ўсё, з’яўляецца ён мастаком у пошуках, з аднаго боку, урослы ён у традыцыі гэтага месца, з другога эксперыментуючы з рознымі формамі жывапісу. Спазнанне традыцыі, звязанай з мастацтвам іконы ці вітражу (працы Адама Сталёны-Дабжанскага ў царкве ў Гарадку) стала адпраўной кропкай для стварэння ўласнага бачання эмпірычнай рэальнасці, насычанай у яго карцінах колерамі Падляшша. Сам Тарасэвіч напісаў, што «святло было і ёсць невытлумачальнай таямніцай, яно дае нам падставу для разважанняў, медытацыі, а таксама пытанняў пра таямніцу жыцця і рэлігіі. Такім чынам, святло закрытае ў карціне выконвае такую ж ролю ў нашай свядомасці, якую калісь мела напісаная ікона. Таму такім важным з’яўляецца стваранне рэлігійных карцін якія нясуць у сабе духоўнасць, агульную для ўсіх, таму што такая была ідэя першапачаткаў іх узнікнення» Здаецца, што творы Тарасэвіча з’яўляюцца быць працягам думкі Ежы Навасельскага (1926-2011), паводле якога абстрактная карціна ўяўляе сабой сучаснае выяўленне анёлаў: «Ангелос з’яўляецца пасланнікам са свету тонкіх істот, якія стварылі для нас быццам бы свет-пратэз, такі, які мог бы ўвайсці ў абсяг чалавечага ўспрымання. Сёння сітуацыя іншая. Сёння ўжо не мусяць тыя анёльскія істоты ствараць такіх пратэз, яны могуць мець зносіны з намі непасрэдна… Такім чынам нараджаецца свядомы абстрактны жывапіс. Таму што гэтыя [абстрактныя карціны] з’яўляюцца іконамі. Толькі што гэта іконы якія датычаць рэальнасці тонкіх істот. Свайго роду абстрактнае мастацтва можа быць іконай. Я паўтару яшчэ раз сцісла, што я Вам ужо сказаў. Я сказаў, што гэта на самай справе сучаснае выяўленне анёлаў. Абстрактнае мастацтва з’яўляецца вялікім крокам наперад у гэтым напрамку. Абстрактнае мастацтва з’яўляецца сведчаннем таго, што мы пачынаем напрацоўваць у нас прэцэптары, якія дазваляюць нам больш прамы кантакт з асобамі з тонкага свету».

Тарасэвіч ідзе на крок далей і для яго святло становіцца чымсьці важным само па сабе. Гэта вынікае з біблейскага аповеду: «А зямля была бязладдзем і пустэчай, і цемра была над бязмежнасцю водаў. […] Тады Бог сказаў: «Няхай будзе святло!» І было святло. І ўбачыў Бог, што святло добрае, і аддзяліў яго ад цемры» (Быц. 1,2-4).

Прафесар Лявон Тарасевіч скончыў Мастацкі ліцэй у Супраслі, а ў 1984 годзе аддзяленне жывапісу ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Заўсёды падкрэслівае сваё беларускае паходжанне. Здаўна прымае актыўны ўдзел у жыцці беларускай меншасці ў Польшчы. Маляўваў ад заўжды.
Піша ў каталогу аб ім Крыстына Чэрні: «Сапраўдны, чыстакроўны мастак малюе ў асноўным бесперапынна. Усюды, дзе ёсць – арганізуе сваё асяроддзе візуальна, з’яўляецца рэжысёрам колеру прасторы, ставіць асноўныя пытанні жывапісу: колеру, святла і формы. Таксама для Лявона Тарасэвіча – лаўрэата самых важных польскіх узнагарод у жывапісе: Узнагароды імя Яна Цыбіса (1998) і Узнагароды Фонду Навасельскіх (2000) – увесь свет з’яўляецца жывапісам, невыпадкова крытыка аднойчы назвала яго «жывапіснай бестыяй з плоці і крыві».У дзяцінстве ён маляваў палкай упэцканай у гразі на апорах мосту, кіёчкам на сцежцы. Адлегласць ад родных Валіл да Варшавы ўспрымаў як «палатно ў дваццаць чатыры кіламетры, адчужаную царкву без сцен». «Я малюю ўсюды, дзе гэта магчыма! – пацвярджае сёння. – Я думаю, што гэта натуральна. Я не адчуваю сябе абмежаваным падрамнікам. Калі ёсць магчымасць выкарыстоўваць іншае, чым традыцыйнае палатно, дык чаму б і не? Кожная новая прастора з’яўляецца выклікам і перасячэннем межаў, аб якіх ніколі б я не падумаў, для мяне кожны сказ пабудаваны на мове жывапісу гэта жывапіс. Неабавязкова на палатне, матэрыялам можа быць зямля. Нават пальцам на сцяне на чыгуначным вакзале ў Калюшках». Жывапіс Тарасэвіча – <чысты жывапіс> – узнікае з самых элементарных сродкаў жывапіснага выказвання. Мастак пачынае ад <рэчаў першых>. Чырвань і зелень, блакіт і аранжавы, фіялет і жаўцізна. Вертыкаль, гарызанталь, кругі, квадраты… Ілюзорна мы далёкія ад традыцыйна разумення жывапісу. Але гэта якраз жывапіс ляжыць у ядры жанру. І не адрозніваецца ад старога вызначэння мастацтва як дзеяння ў адпаведнасці з правіламі. Тарасэвіч дасягае да вечных правіл гармоніі, парадку і меры, атрыманых з бачнага свету, але якія адлюстроўваюць ідэю»… Мастак з Валіл малюе ўсім і па ўсім. Калісь «маляваў» граззю, сёння мяшае каляровыя пігменты з тынкоўкай, з цэментам, нават бетонам і жвірам, малюе па стружкавых панелях, з якіх выкладвае падлогу, малюе лямпамі і люстрамі, ляйтбоксамі і святлом. На штодзень таксама малюе кветкамі і птушкамі. Як садоўнік і кветкавод, старшыня Клуба заводчыкаў дэкаратыўных курэй «Gallus», ён застаецца найперш мастаком. Акрамя выстаў жывапісу, арганізуе таксама кірмашы і выставы дэкаратыўных курэй. «Для псіхічнага здароўя трэба час ад часу прыбраць у куратніку» – кажа ён разважліва, і дадае: «Тыя, хто смяецца з гэтага і ігнаруе гэта, няхай усвядоміць, што развядзенне дэкаратыўных курэй доўжыцца на два разы даўжэй, чым хрысціянская цывілізацыя, у якой мы жывем». Аб курыцы Тарасэвіч умее расказаць як пра твор мастацтва. „Я разбяр у курыцы» – прызнаваўся Адаму Вайраку, і калі з запалам апісвае метады скрыжавання відаў у пошуках больш дасканалай формы або колеру – вы чуеце ў яго голасе запал мастака змешваючага фарбы на палітры. «З калегам мы разводзім адзін від голуба, і калі бачу здалёк птушку з гэтага разводу, ведаю, якога голуба яна з’яўляецца нашчадкам. Гэта такая ж сітуацыя, як з жывапісам – адзін здалёку пазнае мастака і ведае, ці гэта добрая ці дрэнная карціна, а іншы гэтага не бачыць». «Лявон Тарасэвіч гэта хтосьці вельмі сціплы, пакорлівы, – ужо ў 1999 годзе пісала Дарота Ярэцкая. – Хтосьці, хто толькі ставіць свае палотны так, каб на іх трапіў прамень святла прабягаючы праз свет». Туга да нематэрыяльнага мастацтва, якое існуе толькі ва ўяўленні, даходзіла да голасу ў папярэдніх праектах мастака, скажам, праз эфект люстэрка, які выкарыстоўваўся ў жывапісных лабірынтах і каланадах. Шматлікія адлюстраванні пафарбаваных калон стваралі ілюзію прасторы, дасягаючай у бясконцасць. Глядач стаяў падвешаны паміж канкрэтнасцю і ілюзіяй, рэчаіснасцю рэальнай і віртуальнай, перад павабным сімулякрам духоўнай прасторы. «Карціны, паўтораныя ў адлюстраваннях займаюць прастору невымерна большую, шырокую і недасяжную, – пісаў крытык. – Тая прастора становіцца ментальнай структурай. Можам спазнаваць яе візуальна, і толькі візуальна. (…) Размываецца мяжа жывапіснага рэчыва. Рэальнасць, у якую мы можам увайсці, становіцца адначасова ілюзіяй. Мы пачынаем у той момант удзельнічаць у свеце матэрыі і па-за яе межамі… і гэта незвычайнае». (лук)