Разня Валыні – іншы погляд – Васіль Петручыук

Калі ў адным з найбольш чытаных тыднёвікаў у Польшчы я прачытаў атыкул пані Тэрэсы Якубоўскай п.з. „Разня на Валыні – іншы погляд”, то проста задаў сабе абаязак перакласці яго на беларускую мову і як вельмі цікавы матэрыял перадаць у рэдакцыю „Часопіса” дзеля абулікавання, каб пазнаёміліся з сітуацыяй беларусы, якія мо не чыталі на польскай мове аб трагедыі ў тыднёвіку надрукаванай – паказанай свету.
Пані Тэрэса Якубоўская напісала:

„Наш выдатны рэжысёр Войцех Смажоўскі прыступіў да рэалізацыі-падгатоўкі фільма паводле ўласнага сцэнарыя на тэму разні на Валыні. Вельмі баюся, каб гэты фільм не быў „чорна-белым”, у каторым невінаватыя палякі будуць ахвярамі нічым неапраўданай пачварнай лютасці ўкраінскіх нацыяналістаў. Хоць я гэты артыкул пісала пару гадоў у некалькіх перапынках, думаю, што цяпер якраз ёсць асаблівая пара на ягонае апублікаванне. У артыкулах пісаных і расказах на балючую тэму забойстваў на Валыні і ў Усходяй Малапольшчы ў час ІІ сусветнай вайны (галоўным чынам у 1943 г.) я задумоўвалася над недахопам рэфлексій, якія датычаць прычын жахлівай нянавісці, якой аб’ектам быў польскі народ.

Гэтая нянавісць стала ачагам небывалай жорсткасці УПА і іншых менш ці больш сарганізаваных груп і фарміраванняў. На пачатак мушу прывесці горкія словы Юзафа Бэка, перадваеннага міністра замежных спраў Рэчыпаспалітай – ад лістапада 1932 года да вайны. Напісаў гэта ў Румыніі падчас вайны ў сваіх успамінах пз. „Апошні рапарт” – выд. Варшава, 1987 г. (памёр у Румыніі 5 чэрвеня 1944 г.): „Да галоўных віноўнікаў трагедыі маёй Бацькаўшчыны належыць таксама Ватыкан. Занадта позна я зразумеў, што наша замежная палітыка служыла інтарэсам каталіцкага касцёла”.

Гэтая палітыка стаяла на вымушанай паланізацыі=каталіцызацыі ўкраінскага, беларускага народаў ды іншых меншасцяў на ўсходняй тэтыорыі ІІ Рэчыпаспалітай. Адносіналася яна да дыскрымінацыі гэтых людзей і аказвання ім пагарды польскімі ўладамі. Дзяржаўныя чыноўнкі – часта камбатанты-легіянеры Пілсудскага былі там пасяленцамі за ваенныя заслугі. Для афармлення нейкай справы вымагалі яны ад мясцовага насельніцтва ведання польскай мовы, а бывала, што патрабавалі пераходу на каталіцтва. Асабліва сярод простых сялян ўзрастала пачуццё крыўды і прыніжанасці.

Мой карэспандэнт Станіслаў Глодзік напісаў: „За часоў Аўстра-Венгрыі сужыццё двух народаў Галіцыі было бадай згоднае. Украінцы як і палякі мелі раўнапраўны доступ да асветы, дзяржаўных пасад і паліцыі. У войску было многа з іх афіцэраў, у тым ліку і генералаў. У міжваенным дваццацігоддзі гэты народ будзе сапхнуты да ўзроўню каланіяльнага люду, пазбаўленага пасад у адмінстрацыі, паліцыі, афіцэрскай кадры. Было нішчана ўкраінскае школьніцтва. „На абшары Львоўскай школьнай акругі (Львоўскае, Станіславоўскае, Тарнапольскае ваяводствы) яшчэ ў 1922 годзе было 1435 малых школ з украінскай мовай перш-наперш чытарохкласных, але ўжо ў 1934 годзе асталося іх 457. На Валыні, тым найболей украінскім ваяводстве, у 1925 г. існавала каля 500 украінскіх школ, а да 1933 г. асталося іх толькі 6. Украінскае сярэдняе школьніцтва было амаль ліквідавана. Рэгіён быў занядбаны гаспадарча. У 1938 г. выкарыстанне электрычнай энергіі на асобу ў Польшчы налічвала 115 квг, а на тэрыторыі былой усходняй Галіцыі – усяго 14 квг на чалавека, з чаго львіную частку выкарыстоўваў горад Львоў”.

Доктар Павел Барэцкі ў сваім страшэнным артыкуле „ГАНЬБА І СОРАМ – як у ІІ Рэчыпаспалітай знішчаліся праваслаўныя храмы” (даступны ў інтэрнэце разам з фатарафічнай дакументацыяй) гаворыць аб акцыі ліквідацыі ад 1918 года шмат сотняў праваслаўных цэркваў на Валыні, Палессі, Паўднёвым Падляшшы, Холмшчыне. Апагей гэтых акцыяў прыпаў на некалькі месяцаў 1938 года, калі гэта на Любліншчыне было разбурана 127 праваслаўных сакральных аб’ектаў, некаторых нават з вялікай гістарычнай каштоўнасцю. Некалькі цэркваў паходзіла з XVI стагоддзя, а шчэбжэшынская царква нават з ХІІ стагоддзя! Цытую: „Ліквідацыя адбывалася пад аховай войска і паліцыі, бывала, што ганьбавалі цэрквы і могільнікі – было нішчана, па-варварскі прафанавана абсталяванне храмаў. Адначасова ў адносінах да людзей, нават пасіўна ў роспачы глядзеўшых на выпадкі вандалізму на святых для іх месцах, прымянялася насілле – білі іх калкамі, прыкладамі вінтовак, цкавалі сабакамі. У больш за дзесяці выпадках дайшло да дзейснага супраціву веруючых у абароне царквы… Тады абышлося без смяротных выпадкаў, але ў ручаях крыві”.

Дык вось гэты просты рэлігійны народ, дарэчы, так як і польскі, быў прыніжаны і паранены да жывога. Ці можна дзівавацца таму, што душаная ўкраінская нянавісць да палякаў выбухнула з агромнай сілай пры найбліжэйшай нагодзе? У сваім артыкуле доктар Павел Барэцкі прыводзіць словы прафесара Тадэвуша Хжаноўскага, успамінаючага дзяціства і страшны гнеў свайго бацькі, які на вестку пра разбуранне цэркваў ламаў свае рукі і прадказваў: „… нас калісьці русіны выражуць, без ценю літасці, нам гэтага ніколі яны не даруюць!”. Якія ж прарочыя словы.
Былі гэта акты дзяржаўнага беззаконня, нязгоднага з канстытуцыйным парадкам нават польскай панскай дзяржавы. Канстытуцыя ад сакавіка 1921 года, акрамя канфесійнага характару дзяржавы, гарантавала роўнасць правоў усім грамадзянам, нягледзячы на нацыю і веравызнанне. Таксама красавіцкая канстытуцыя ад 1935 года змяшчала забарону палітычнай і грамадскай дыскрымінацыі, з увагі на паходжанне, веравызнанне, пол і нацыю. На жаль, толькі тэарэтычна. Варта прыпомніць, што праваслаўны народ на тэрыторыі ўсходняй ІІ Рэчыпаспалітай станавіў лікава прыгнятальную большасць. Праследаванне гэтага народа паслужыла зручнай прычынай да ўваходу Чырвонай арміі на польскую зямлю 17 верасня 1939 года. Даведкі гавораць, што ў час валынскай разні некаторым палякам удалося захаваць жыццё за абяцанне пераходу на праваслаўе.

Вострыя канфлікты паміж нашымі народамі працягваліся цэлыя стагоддзі. Але факты, аб якіх я пішу, былі свежымі ў памяці людзей, якія ўдзельнічалі ў здарэннях 1943 г. Трэба таксама вельмі моцна падкрэсліць, што большасць зямель, пра якія тут гаворка, станавіла ўласнасць польскай арыстакратыі, а радавітыя беззямельныя сяляне практычна мелі статус нявольнікаў, найчасцей бытавалі ў подлай нэндзы. Вось як аб гэтым гаворыць французскі гісторык Данель Бовуа, даследчык гісторыі польскіх крэсаў: „Сялян успрымалі як пад-людзей. Яшчэ пад канец ХІХ стагоддзя пан меў права біць селяніна па твары, што было не да паняцця не толькі на захадзе, але нават у іншых заборах”. Думаю – далей піша пані Тэрэса Якубоўская – што Данель Бовуа ёсць надта ласкавы. Біццё сялян прымянялася напэўна да ІІ сусветнай вайны. І яшчэ цытата: „Калі б адносіны паміж панамі і сялянамі былі такімі ідылічнымі, як паказвала большасць польскіх публікацый дзевяностых гадоў ХХ стагоддзя, не было б ані крывавых падзей з польскімі панамі ў XVII і XVIII стагоддзях, ані ў час бальшавіцкай рэвалюцыі, ані валынскай разні ў час ІІ вайны. Так, у нейкім выпадку быў таксама класавы аспект гэтых здарэнняў. За гэтую фальшывую палітыку на ўсходніх землях найбольшую цану заплацілі як звычайна ў гісторыі народаў не тыя, хто правініўся, але найслабейшыя – польскі народ. Не апраўдваю мардавання палякаў. Трэба, аднак, каб мы дасягнулі крышку гістарычнага аб’ектывізму ў ацэнцы гэтых жахлівых здарэнняў”, – закончыла спадарыня Тэрэса Якубоўская.
Васіль Петручыук

9 Comments

Comments are closed.