Юрка Хмялеўскі. Ад Рэдактара.

Jerzy ChmielewskiКалі на працягу мінулых тыдняў у Польшчы ўзнік вялікі шум вакол супрацоўніцтва Леха Валэнсы са службай бяспекі ў 1970-1976 гадах, я адразу ўспомніў як было з гэтым у выпадку Сакрата Яновіча. Розніца тут такая, што легенда Салідарнасці і былы прэзідэнт краіны ад пачатку заракаецца, што не быў агентам, а пісьменнік з Крынак пад канец жыцця да гэтага сам прызнаўся, хаця раней ніхто яго не абвінавачваў у чымсьці такім. Праўду кажучы я – цалкам несвядома – крыху ў гэтым „дапамог”.

Хаця з Сакратам Яновічам быў я ў вельмі блізкіх адносінах многія гады, ён ніколі мне нават не намякнуў, што ў яго жыцці быў такі цьмяны эпізод. Прытым тайным супрацоўнікам спецслужбаў камуністычнай Польшчы быў ён удвая даўжэй чым Валенса, бо з 1958-га па 1970-ты год. Але пра гэта я даведаўся толькі тады, калі сам ён прызнаўся ў 2007 г. Раней, праўда, часта ўспамінаючы сваё жыццё, калі гутарылі мы, седзячы за даўжэзным сталом у яго доме ў Крынках, паўтараў мне: „Юрка, нельга пражыць жыцця беспамылкова, амаль кожны нешта мае на сваім сумленні”. Даваў зразумець, што і ён не да канца „чысты”. Але мне і ў галаву не прыходзіла, што на думцы меў менавіта сваю скрываную агентурную дзейнасць. Здавалася, што гаворыць пра нейкія звычайныя жыццёвыя ўчынкі ці рашэнні, якіх проста шкадуе.

На пачатку 2006 г. у „Часопісе” перадрукавалі мы артыкул Тамаша Данілецкага з „Бюлетэня Інстытуту Нацыянальнай Памяці”, пра „двух літаратараў” – Сакрата Яновіча і былога „ўбоўца” Аляксандра Амільяновіча. Тэкст быў напісаны на аснове рапартаў службы бяспекі ды агентаў з 60-тых гадоў, якія пераняў ІНП. Нават тады Яновіч не заікнуўся, што і ў яго калісь былі сувязі з бяспекай. Аднак аўтар артыкула добра ўжо пра гэта ведаў. На пачатку тэксту даў пра гэта зразумець, пішучы што „жыццё Сакрата Яновіча ёсць прыкладам балюча складанага заблытання ў рэчаіснасці Польскай Народнай Рэспублікі, з якога немагчыма было выйсці без глыбокіх ранаў”. Але ніхто на такое папяраджэнне не звярнуў увагі і ўсё крыху прыціхла больш чым на год. У міжчасе Тамаш Данілецкі прапанаваў мне, або каб я папрасіў кагосьці з нашага асяроддзя прыйсці ў ІНП і пераглянуць папкі з дакументамі пра беларускі рух у Народнай Польшчы. Тлумачыў, што яму і іншым асобам звонку цяжка ў іх разабрацца. Але папраўдзе справа была ў тым, каб інфармацыя пра агентурную дзейнасць Яновіча выйшла ад кагосьці з нас, а не ад палякаў. Папка супрацоўніка TW „Kostuś” (такую меў мянушку) ляжала тады проста зверху. Данілецкі спадзяваўся, што я або хтосьці з маіх сяброў завязем такую інфармацыю Яновічу ў Крынкі і тады ён сам публічна прызнаецца да супрацоўніцтва з бяспекай ды разлічыцца з гэтай драмы з мінулага. Аднак такая просьба была недастаткова рашучая, перададзеная завельмі агульна. Я нічога не дадумаўся. Данілецкі – сёння гэта добра ведаю – баяўся, што польскія шавінякі – заядлыя ворагі Яновіча, першыя знойдуць тую папку ды зробяць скандал на ўсю Польшчу. На шчасце ажно да такога не дайшло, бо ў апошні момант Яновіч, аднак, сам да ўсяго прызнаўся і тлумачыўся.

Быў гэта час, калі першы раз да ўлады у Польшчы дайшла партыя Права і справядлівасць. Хаця кіравала краінай (у кааліцыі з „прыстаўкамі”) надта коратка, бо толькі два гады, то між іншым паспела ўвесці свой закон аб люстрацыі. Быў пашыраны круг асоб, якія гэтаму падлягалі, між іншым на журналістаў.

Памятаю як сёння той люстрацыйны вэрхал амаль дзесяцігадовай ужо даўнасці. Закон увайшоў у жыццё, хаця не ўсе яго запісы былі адпаведна сфармуляваныя і адназначна акрэсленыя. Таму ў канцы Канстытуцыйны суд яго ўрэшце скасаваў. Але, пакуль так сталася, Інстытут Нацыянальнай Памяці парассылаў люстрацыйныя фармуляры ўсім суб’ектам закона. Прыйшлі яны і ў нашу рэдакцыю.

Спачатку цяжка мне было разабрацца, хто з нас у „Часопісе” падлягае люстрацыі, хто журналіст, а хто не. Каб высветліць справу, скантактаваўся я з Тамашом Данілецкім з беластоцкага аддзела ІНП, з якім знаёмы я яшчэ з ранейшых часоў, калі працаваў ён у беластоцкай рэдакцыі „Газеты Выборчай”. Мой сябра праверыў дзе трэба і ўстанавіў, што ў выпадку рэдакцый невялікіх як наша, люстрацыі павінны падлягаць пастаянныя аўтары. На другі дзень я перадаў, або парассылаў поштай, фармуляры ўсім, што былі на той час у рэдакцыйным калектыве, у тым ліку і Сакрату Яновічу. А я, памятаю, склаў ажно дзве люстрацыйныя заявы, бо яшчэ як рэдактар „Гарадоцкіх навін”, чаго ад мяне патрабаваў дырэктар Дома культуры ў Гарадку (як выдавец).

Сакрат Яновіч, калі атрымаў той жа фармуляр дэкларацыі, збянтэжыўся. Але калі ўпэўніўся, што люстрацыйны закон датычыць, аднак, і яго, напісаў праўду і адаслаў мне дэкларацыю, а яе копію паслаў у… меншасны дэпартамент Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі з просьбай „o dalsze wskazówki”. У міністэрстве спачатку не ведалі што з гэтым зрабіць, але ўрэшце ліст адаслалі назад з занатоўкай, што адрасатам павінен быць ІНП, а міністэрства нічога да гэтай справы не мае. Тады немагчыма ўжо было далей скрываць праўду, бо даведаліся пра ўсё журналісты з беластоцкіх газет. Хаця не ведаю дакладна ў які спосаб і ад каго канкрэтна. Было гэта ў чэрвені 2007 г. Шум трываў усяго месяц часу. Хутка настала лета і ўсё прыціхла.

Калі гляджу на ўсё гэта пасля амаль дзесяці гадоў, калі ад трох гадоў Сакрата Яновіча няма ўжо ў жывых, я спакойны, што ў апошні момант паспеў ён – крыху дзякуючы мне менавіта – увольніцца ад цяжару, які насіў у сабе доўгія гады. Тое, што пасля дзесяцігоддзяў прызнаўся да 12-цігадовага супрацоўнцтва са Службай бяспекі ў глыбокія часы Народнай Польшчы, не пашкодзіла яму – пайшоў з гэтага свету як славуты польскі беларус, выдатны пісьменнік і заслужаны беларускі дзеяч. Адышоў у хвале. Паспеў гучна адсвяткаваць яшчэ юбілей 75-годдзя. Без аніякага сораму за сваю агентурную даўным-даўно дзейнасць.

Але каб Яновіч сам да гэтага не прызнаўся, а праўду выявіў хто іншы, нават пасля яго смерці, у гісторыі застаўся б, на жаль, кімсьці абняслаўленым, ляснула б уся яго легенда.

Сакрат Яновіч часта падкрэсліваў, што нельга ацэньваць гісторыю і калісьнія ўчынкі цяперашнімі меркамі і сучаснымі катэгорыямі. Трэба памятаць, што паўвеку таму ўсім жылося складана, цяжка. Немагчымым было жыць незалежна, побач сістэмы, якая мела дастаткова розных спосабаў і інструментаў, каб падпарадкаваць сабе кожнага.

Цікава, ці тыя маладзёны, якія так цяпер ахвотна лаюць быўшых агентаў бяспекі, самі ў той час на іх месцы абараніліся б перад агентурнай сеткай, не паддаліся б падману ці абсурдальнаму падпарадкаванню ўладзе, не палакоміліся б на дадатковыя грошы ці нейкія прывілеі…

29 Comments

  • I cling on to listening to the reports lecture about receiving free online grant applications so I have been looking around for the top site to get one. Could you tell me please, where could i get some?

  • Greetings from Carolina! I’m bored to tears at work so I
    decided to check out your website on my iphone during
    lunch break. I really like the info you provide here and can’t wait to take a look when I get home.
    I’m surprised at how quick your blog loaded on my mobile
    .. I’m not even using WIFI, just 3G .. Anyways, excellent blog!

  • I’m extremely pleased to uncover this web site.
    I need to to thank you for ones time for this particularly
    wonderful read!! I definitely savored every little
    bit of it and I have you book-marked to check out new information on your site.

  • We’re a gaggle of volunteers and opening a new scheme in our community.
    Your website offered us with helpful info to work on. You have performed
    an impressive task and our whole group can be thankful to you.

  • Excellent weblog here! Additionally your site loads up very fast!

    What host are you using? Can I get your associate link on your host?
    I desire my site loaded up as fast as yours lol

  • Right now it seems like BlogEngine is the preferred blogging platform available right now.
    (from what I’ve read) Is that what you’re using on your blog?

  • I have been browsing on-line greater than three hours these days, yet I by no means found any attention-grabbing article like yours.
    It’s lovely value sufficient for me. In my opinion, if all webmasters and bloggers made good content material as you
    did, the web will probably be much more useful than ever before.

  • Your style is very unique in comparison to other people I’ve read stuff from.
    Thanks for posting when you have the opportunity, Guess I’ll
    just book mark this web site.

  • obviously like your web-site but you have to test the spelling on several of your posts.
    A number of them are rife with spelling issues and I
    to find it very bothersome to inform the truth then again I will certainly come back again.

  • Thanks on your marvelous posting! I truly enjoyed
    reading it, you might be a great author. I will always bookmark
    your blog and will come back from now on. I want to encourage that you continue your great work, have a nice weekend!

  • Thank you, I’ve just been searching for info about this topic for a long
    time and yours is the greatest I have discovered till now.
    However, what concerning the conclusion? Are you certain about the source?

  • Hello there, I found your web site by the use of Google while searching for
    a comparable subject, your site came up, it looks great.
    I have bookmarked it in my google bookmarks.
    Hi there, simply turned into alert to your blog through Google, and
    located that it is truly informative. I am gonna watch out for brussels.
    I will be grateful if you happen to proceed this in future.
    Many people will probably be benefited from your writing.
    Cheers!

  • What’s Taking place i’m new to this, I stumbled upon this I’ve discovered It positively
    helpful and it has helped me out loads. I’m hoping
    to contribute & assist different customers like its aided me.

    Good job.

  • My family all the time say that I am killing my
    time here at net, except I know I am getting knowledge daily by reading
    such pleasant articles or reviews.

  • Howdy would you mind stating which blog platform you’re using?
    I’m going to start my own blog in the near future but I’m having a difficult time deciding between BlogEngine/Wordpress/B2evolution and Drupal.
    The reason I ask is because your layout seems different then most
    blogs and I’m looking for something completely unique.
    P.S Apologies for being off-topic but I had to ask!

Comments are closed.