Люблю для цікавасці час ад часу прагартаць падшыўкі з архіўнымі нумарамі Часопіса. А выдалі мы іх дагэтуль ужо больш за трыста. Гэта цяпер сапраўдная крыніца ведаў найперш пра жыццё і праблемы нашай мяншыні на працягу мінулых каля трыццаці гадоў. Ды наогул пра гісторыю беларусаў на Падляшшы (Беласточчыне) і не толькі. […]