Віталь Воранаў, Дарагая дарога дадому

Пасьля таго як амаль паўночы мне прыйшлося правесьці на мінскай кальцавой у пошуку цэнтру абслугоўваньня BelToll, я вырашыў ашчадзіць падобнага досьведу іншым. Старонкі Czasopisu месца адпаведнае, бо тычыцца гэтая праблема ў першую чаргу беларусаў Падляшша, якія рэгулярна наведваюцца на гістарычную радзіму. Раней усё было проста. На ўезьдзе на трасу хуткага […]