Нядаўна пабываў я на цікавай і заадно сімпатычнай сустрэчы ў Падляшскай кніжніцы ў Беластоку. Была гэта ўрачыстая прэзентацыя трэцяга выпуску фотаальбома „Колеры праваслаўя. Польшча”. Яго выдаўцом з’яўляецца аб’яднанне „Ортфота”, якім кіруе Алік Васылюк (раней быў ён кіраўніком сайту Cerkiew.pl), а гуртуе яно фатографаў – пераважна непрафесійных, праваслаўных. На здымках паказваюць […]