Хрыстос Ўваскрос

Калісь пісалі

Хрыстос Ўваскрос.

Хрыстос Уваскрос! Якая сладасьць
Павінна ў сэрцы нашым быць!
Ці-ж ні вялікая нам радасьць!
Хрыстос Уваскрос! І будзе жыць!
Хрыстос Уваскрос! Як міла слухаць!
Сяньня брат брату й руку жме
Ды ў пацалунку сваю чуласьць
Яму ён з сэрца аддае.
Хрыстос Уваскрос! І ў нас, далёка
Ад Вашых ветлых, мілых хат,
І ў сэрцы чуем мы глыбока,
Што звоніць родны дзесь набат.
Хрыстос Уваскрос! Віншую, брацьця,
Славамі чыстымі, сьвятымі.
Хай там, у кожнай роднай хаце,
Яны Вам будуць дарагімі!

Янка Невук.

„Да злучэньня”, 1933, № 4(16), с. 4

 

Хрыстос ускрос!

Хрыстос ускрос! Хрыстос ускрос!
На цэлы сьвет гудзе так звон.
Надзею нам ў душу прынёс,
Стаптаўшы зло на векі Ён.

Хрыстос ускрос, хоць жыў як Бог –
Навука так яго рачэ. –
На сьвеце цьму разсеяў – змог
І праўда ўсім людзям цячэ.

Хрыстос ускрос для нас – людзей,
Каб даць нам знак, што сам Ён – Бог,
Што любіць нас – сваіх дзяцей,
Падняўшы ўсіх з пад цемры ног.

Хрыстос ускрос за волю ўсіх,
Каб зьдзек людзей прапаў на век,
Каб кожны на’т і з тых “малых”
Зрабіўся-б роўны чалаевек.

Для нас Ён такжа ўваскрос,
Каб мы таксама аджылі.
Свабоду Ён і нам прынёс,
Каб вольным людам мы былі.

Хрыстос ускрос – гудзяць званы,
А рэха хвалямі плыве,
І радасьць ўсім нясуць яны,
Што праўда Божая жыве.

А ў звоне тым я чую тон:
„Чаму Крывіч яшчэ ня ўскрос?
Ў яго краю чуецца стогн
І мора там плыве ад сьлёз.”

О Божа наш, збудзі Ты нас,
Ўскрасі Ты край стаптаны той,
Дзе вораг злу знайшоў папас
І мучыць усьцяж нядоляй злой.

Марвіч

„Шлях Моладзі” 1930, № 4, с. 2

 

„Вялікдзень”.

(Паводле Раманава).

„Вялікдзень”, альбо іначай „Вялікадня” лічыцца ў нас, беларусаў, як і ў іншых славянскіх народаў, найбольшым сьвятам. Па вёсках гэтае сьвята цягнецца цэлы тыдзень, які так і завецца „Вялікодным”.

Падгатоўка да сьвятаў пачынаецца з серады апошняга тыдня вялікага посту. Мыюць абразы, беляць сьцены, наогул чысьцяць усё. Дзеля гэтага ўвесь тыдзень завецца „чыстым”. У народзе так і кажуць „Чысты чацьвер, чыстая серада” і г. д.

Адначасна з чысткаю, гаспадыні рыхтуюць закускі. Самае галоўнае, гэта пякуць булкі з пшанічнае мукі. Гэтая булка завецца „Паска”.

Апрача „паскі” – абавязкова павінны быць: чорны хлеб з сольлю, сыр, кусок сала і яйкі. Калі гаспадар багацейшы, дык шынка, парася, курыца і г.д. Сьвянціць у царкву, альбо касьцёл, нясуць паску, кусок сала, альбо мяса, сыр і яйкі. Усё гэта завязваюць у чыстую хустку, альбо абрусікі, падчас абраду запальваюць сьвечкі.

У 12 гадзін, калі пачынаецца набажэнства і крэсны ход у царквах, страляюць з стрэльбаў, альбо пушчаюць ракеты, у той час, як засьпяваюць „Хрыстос Воскрэсе”. У некаторых мясцох – пасьля таго, як гаспадар прыходзіць з царквы дамоў, адно яйко абавязкова апушчаюць у ваду, катораю потым усе мыюцца, а яйкам гладзяць твар, каб быць здаровымі і „чырвонымі” ўвесь год. Пачынаюць разгаўляцца так. Старшы з сям’і рэжа яйкі на столькі кавалкаў, колькі чалавек у сям’і і раздае кожнаму па кавалку, якія зьядаюць з сольлю. Потым ядуць сыр, альбо тварог з сьмятанаю, паску, сала і нарэшце мяса. Разгавеўшыся, кладуцца абавязкова спаць, але перад гэтым выходзяць глядзець, як „граець сонца”, бо ў народзе пераконаны, што на „Вялікдзень” сонца таксама радуецца і ўсходзіць іначай, ніж у звычайныя дні.

Выспаўшыся, ідуць на вуліцу, альбо пад царкву ці касьцёл і там граюць у яйкі. Чыё яйко мацнейшае – той „выбіваець” і забіраець выбітае яйко сабе. Пры гэтым бываець і ашуканства. Даюць „каштаваць” – пастукаць у зубы – звычайнае яйко, але потым спрытна замяняюць яго „заліванкамі”, у каторых насок заліты воскам, альбо гіпсам. Гульня з яйкамі цягнецца ўвесь вялікодны твдзень. Пры спатканьні цалуюцца тры разы з знаёмымі, а на першы дзень і з кожным сустрэчным.

У царквах – „царскія вароты” адчынены, а ў народзе вераць, што на Вялікдзень цэлы тыдзень адчынены вароты ў „сьветлы рай” і „хто памірае, той шчасьлівы”, бо пападаець у рай бяз ніякіх перашкодаў. Ёсьць і легенды. Адна з іх кажа, што Хрыстос ад першага дня Вялікадня аж да Вазьнясеньня хадзіў па зямлі і заходзіў у госьці да бедных, няшчасных людзей. На першы і на другі дзень Вялікадня маладыя хлапцы і дзяўчаты ходзяць увечары „хрыстосаваць” і сьпяваюць пры гэтым пад вокнамі, альбо ў хаце розныя песьні.

„Хрыстосаўнікам”, альбо як іх называюць „валачобнікам” даюць паску, сала і яйкі.

Даўней „валачобнікі” хадзілі па 15 чалавек. Адзін з іх лічыўся „пачынальнікам”. Ён сьпяваў усю песьню. Рэшта за кожным ягоным вершам дадавала: „Хрыстос Уваскрос Сын Божы”, альбо „А зялён явар кудравы!” „А зялёны сад вішнёвы!” „А віно-ж наша зеленое!” Часам з „валачобнікамі” хадзіў музыка са скрыпкаю, які акомпаньяваў усяму хору і „механоша”, які насіў зьбіраныя яйкі і закускі.

Назьбіраўшы закусак, хлопцы куплялі гарэлкі і пачыналі гуляць. Калі гарэлкі было зашмат, дык гульня гэтая часта канчалася ня зусім спакойна. Цяпер „валачобнікі” ходзяць дзе-ня-дзе, а заместа іх сьпяваюць валачобныя песьні маладыя хлопчыкі і дзяўчаты.

Чацьвер па Вялікодным тыдні называецца „Вялікдзень памёршых”. У гэты дзень варыцца лепшы абед, малююць сьвежыя яйкі і па абедзе ходзяць на могілкі. Там моляцца за памёршых, а яйкі альбо зарываюць у зямлю, альбо раздаюць бедным.

Вялікодныя сьвяты канчаюцца „Радаўніцаю”, якая бывае ў аўторак на другі тыдзень пасьля „Вялікадня”. У гэты дзень варыцца багаты абед і ўся сям’я ідзе на могілкі ў госьці да памёршых. Пасьля набажэнства п’юць і ядуць усё тое, што прынесена з дому і назад нічога не нясуць, а калі што застанецца, раздаюць бедным. Слова „Радаўніца” паходзіць ад слова „радавацца”. Народ верыць, што ў гэты дзень усе памёршыя радуюцца з Уваскрэсеньня Хрыста.

Вялікодныя сьвяты ня толькі хрысьціянскія сьвяты, але і глыбокая народная традыцыя, якая перайшла да нас ад продкаў, калі славяне ня былі яшчэ хрысьціянамі, а спраўлялі паганскія сьвяты вясны і адраджэньня прыроды.

Вось чаму ў вялікодных песьнях і асабліва ў песьнях валачобнікаў шмат засталося перажыткаў гэтага старадаўняга, паганскага сьвята, сьвята Вясны.

Падаў В.

„Беларускі Дзень”, № 8, 24.04.1927 г., с. 2-3

 

Валакаднікі

Слова гэтае, у мясцовасьці (у Баброўні – заўвага Л. Глагоўскай), дзе я прыйшоў на гэты сьвет, азначае тое самае, што ў літэратурнай нашай мове ды ў большасьці беларускіх мясцовасьцяў – валачобнікі.

Ад гэтага слова мае землякі стварылі й дзеяслоў, датарнованы да самога дзеяньня валакаднікаў, і кажуць, што яны ходзяць валакаць або валокаць.

Вось і прышло мне на думку падзяліцца з чытачамі „Бел. Дня” тым, што засталося ў маёй памяці ад беспасярэдняга бачаньня вялікоднага валаканьня або валачобнічаньня ў роднай вёсцы за пэўны пэрыяд з некалькіх гадоў да вялікай вайны.

У вельмі маладыя гады, бо маючы толькі 16 гадоў веку, я пакінуў сваю вёску і, модна кажучы, пачаў пролетарызавацца на розных канцэлярскіх службах, займаючыся па магчымасьці самаадукацыяй ды папісваючы ў газэтах. Апошнія два гады перад вайною прабыў вясковым настаўнікам ў Сакольшчыне, але кожны Вялікдзень, аж да самага 1914 году стараўся прыяжджаць у родную вёску і быць там сьведкаю старадаўнага беларускага нашага звычаю – валаканьня.

Вучонымі дасьледжана, што звычай гэты зусім і нехрысьціянскага нават паходжаньня: ён у нас вядзецца з невядомых паганскіх часоў. Аднак у мае дзіцячыя гады, – гэта я добра помню, – хрысьціянскія мамэнты неяк перакрыжоўваліся з старадаўнімі паганскімі, бо валакаднікі пяялі, як песьні аб Уваскрасеньні Хрыста, так і зусім сьвецкія песьні, аб характары якіх пагаворым ніжэй.

Дый што там капацца ў досьледах вучоных? Самое-ж сьвята, калі адбываюцца пад вокнамі нашых сялянскіх хатаў гучныя песьні валакаднікаў, і дасюль яшчэ завецца беларусамі ня йначай, як – Вялікдзень. Праўда, сярод каталікоў-беларусаў я чуў, як завуць яны гэтае сьвята пакасьцельнаму і папольску – Wielkanoc.

Ну, але не бяда: каму дзень, а каму ноч, досіць таго, што сьвята гэтае народ наш лічыць вялікім.

Вось-жа ў гэта вялікае народнае сьвята, на першы дзень яго, і хадзілі па вёсках мае роднае мясцовасьці валакаднікі, як іх там завуць.

Дарэчы сказаць і вёскі там у нас, у лясной глушы горадзенскага павету, вакол і ў нетрах азёрнага лясьніцтва! Якіх толькі назоў яны ня маюць: Баброўня, Вострава, Полымя, Сіні-Камень, Шкленск, Ашуркі, Нівішча, Шчанец, а з іншага боку, у бязьлеснай мясцовасьці: Бандары, Лішчыцы, Стральцы, Канюхі, Галавачы, Асошнікі (або Карашава–казённае), Белякоўшчына, Карашава-панскае, фальварак князя Сьвятаполк-Чацьвяртынскага з дзівачным назовам – Фенкава, хіба ад расейскага якога імя Феня (Тахвіля)!

І вось увесь хіба ўжо раён, па якім з вёскі ў вёску, ад хаты да хаты, уночы з першага на другі дзень Вялікадня, хадзілі ў нас валакаднікі, канчаючы свае валачобныя сьпевы ў сваёй вёсцы, а пачынаючы з суседніх вёсак, поводле свайго выбару. Валакалі хлопцы і дзяўчаты, разам складаючы саматужны вясковы хор, часамі вельмі складны, які сапраўды прыемна было паслухаць.

А калі дадаць да гэтага, што валакаднікі найчасьцей забіралі з сабою і сваіх вясковых музыкаў, пяючы пад скрыпку, а часам і разам з гармонікам (бубен цягаў хто-нібудзь з дзяцюкоў пад пахаю не для сьпеваў, а ўжо зусім для іншай мэты), дык можна сабе ўявіць, дзеля чаго валакалі? А проста для самае веселасьці, якую нават і сама зямля-маці выказвала, будзячыся ад нуднага зімовага сну.

Што-ж пяялі нашыя валакаднікі? І як яны калісь валакалі?

З раньніх сваіх дзіцячых гадоў я памятаю, што ўсё гэта мела пэўны свой шаблён.

Пад вакно бацькавай (ну, пэўна-ж і матчынай!) хаты падходзіла кампанія моладзі з якой-нібудзь суседняй вёскі, як толькі пачынала, як там у нас кажуць, шарэць і адзін з хлапцоў тройчы голасна вітаў парасейску:

– Хрыстос воскрес?

Гасьцінны гаспадар, ці проста хто-нібудзь з хатніх, таксама тройчы адказваў:

– Воистину воскрес!

Пачуўшы гэтыя адказы, прадстаўнік валакаднікаў ужо зусім пэўным тонам заяўляў пабеларуску:

– Пане гаспадару, пазвольце дом развесяліць.
– Весялеце, весялеце, – адказваў гаспадар з хаты.

Калі валакаднік, які пытаўся пазваленьня, быў добры гаспадароў знаёмы, напр. з свае вёскі, дык пазваленьне часам давалася і ў жартоўнай форме:

– Весялі, весялі, толькі хаты не развалі…

Адмаўляць валакаднікам лічылася ганьбаю для гаспадара і яны заўсёды галасілі пад вокнамі да самае раніцы, зьмяняючы адны адных, партыя за партыяй. Іншы раз чулася ў вёсцы некалькі песьняў адразу пад вокнамі некалькіх хатаў…

Калі цэрамонія пазваленьня канчалася, дык музыкі пачыналі мотыў вялікоднае песьні, хор дружна падхапляў і песьня лілася добрае з паўгадзіны, трасучы, у гэту сапраўды вялікую для вёскі ноч, яе вечную цішу і адбіваючыся магутным рэхам у ваколічным, блізенькім лесе за соннаю Котраю – ракою.

У мае дзіцячыя гады (апошні дзесяток ХІХ сталецьця) сьпявалася, відочна вуніяй занесеная да нас, песьня, якую я няраз бачыў ў польскай кантычцы, быўшай у хаце праваслаўных бацькоў:

Wesoły nam dziś dzień nastał,
Którego z nas każdy żądał –
Alleluja, Alleluja, Alleluja!

І неяк толькі пасьля 1905-6 гадоў першы раз нашая вёска ад валакаднікаў пачула:

Ходил Христос по всей земле
Христос-Воскрес, Сын Божы!
Искал Христос Свае Маці,
Христос Воскрес, Сын Божы!
А знайшоўшы – стал пытаці,
Христос Воскрес, Сын Божы!…

Песьня была гэткаю навіною, што прынёсшых яе валакаднікаў проста замучылі, просячы паўтараць, за што іх пасьля шчодра дарылі.

Словы гэтай песьні ня былі чыста расейскімі, яна была так моцна зьбеларушчана, што пачынаючы з словаў „Сын Божы”, і іншых, вымаўляных так, як яны ў мяне тут напісаны, мела і шмат цікавых родных зваротаў.

Русіфікацыя Беларусі пайшла мацнейшым тэмпам пасьля першае, няўдачнае, праўда, расейскае рэвалюцыі і гэта дало сябе чуць у песьнях валакаднікаў, якія з тае пары аж да самага 1914 году пяялі звычайна замест польскае – рускую песьню. Пасьля гэтае песьні пяялі яшчэ царкоўны „тропарь”: „Христос воскресе из мертвых”. А пасьля песьні аб Хрысьце адбывалася віншаваньне, якое ў нас перакручвалі на свой капыл у – імшаваньне.

Адзін з валакаднікаў на немагчыма благой польскай мове віншаваў гаспадара, выказваючы яму самыя найлепшыя пажаданьні.

Валакаднікі добра ведалі, ў якой хаце ёсьць дзяўчына-падростак, ці нават такая, што ўжо не адны сваты ў яе безрэзультатна пабывалі.

У кожным выпадку яны датарноўваліся, як кажуць, да абстаноўкі і, згодна з апошняю, пяялі – „Вербу”.

Вербаю або вярбою звалася ўжо зусім сьвецкая песьня валакаднікаў, якая бярэ свой пачатак недзе ў глыбокай паганскай нашай мінуўшчыне. Пазваленьне (пасьля віншаваньня) сьпяваць яе выпрашвалася ўжо куды з меншай цэрамоніяй і сьпявалася яна з гэткімі ўстаўкамі, імпровізованымі, як я казаў, згодна з абстаноўкаю, тут-жа якім нібудзь дзяцюком-запявайлам, што дзівіцца толькі трэ’ было колькі ў нашых вясковых масах ёсьць самародкаў-паэтаў!

З гэтай пасьняю моладзь зьвярталася ўжо не да сур’ёзнага гаспадара з усім яго домам, а толькі да яго дачушкі і чулася, як той казаў, у сваёй роднай стыхіі.

Так! у роднай стыхіі. Бо „вярба” – гэта ўжо песьня і няпольская і няруская, а наша родная – беларуская.

Гэткаю я яе чуў апошні раз у 1914 годзе. Ой, як я быў-бы ўдзячны таму, хто даў-бы мне ўзор поўнага тэксту гэтае песьні! І надоўга неадкладаючы, карыстаю з гэтых вось радкоў, зьвяртаючыся да ўсіх сваіх землякоў і наагул да нашае вясковае інтэлігенцыі з вялікаю просьбаю, запісаць яе са словаў каго-нібудзь з цяперашніх ужо дзядзькоў, быўшых валакаднікаў, і прыслаць на адрэс „Беларускага Дня”.

У мяне ў памяці застаўся ні то самы канец, ні то штось блізкае да яго, з гэтае песьні.

Вось ён:

А пайдзем мы на грудочак,
Да віно-ж, віно зелено.
Дый пасядзем у радочак,
Да віно-ж, віно зелено.
Будзем яйкі разьлічаці,
Да віно-ж, віно зелено.
Будзем паненку выхваляці,
Да віно-ж, віно зелено.

Трэба зазначыць, што валакаднікам дарылі за іхнія песьні яйкі, якімі яны пасьля дзяліліся або закусвалі імі гарэлку на агульных ігрышчах.

Варта запісаць песьню, якую у маёй роднай мясцовасьці завуць „вярбою”. Яна – сьведка несьмяротнасьці нашае нацыянальнае культуры ў найцяжэйшых гістарычных акалічнасьцях.

Варта яе запісаць у кожнай мясцовасьці, як яна пяецца і як яе завуць.

Няўжэ-ж мы – дзеці часу нашага беларускага адраджэньня – дапусьцімся да таго, каб родная песьня загінула бяз сьледу?

Раней мне даводзілася чуць „вербу”, сьпяваную ў нас і папольску, але з тым самым прыпевам.

Пасьля „вярбы”, паненцы гаварылася ў нас таксама віншаваньне, але… папольску.

Як валакаюць у нас цяпер – сказаць не бяруся, бо з 1914 г. ніводнага Вялікадня мне не ўдалося правясьці ў родным кутку, дзе гэтак страшэнна шмат чаго зьмянілася.

Краўцоў Макар

„Беларускі Дзень”, № 8, 24.04.1927 г., с. 6-10

 

„Wialikdzień”

Białoruskie zwyczaje wielkanocne

Wielkanoc po białorusku nazywa się „Wialikdzień”. „Wialikdzień”, sądząc z pieśni i niektórych obrzędów wywodzi się jeszcze z cyklu pogańskich świąt wiosennych. Toteż wypada zastanowić się nad ich całokształtem. Miłość do wiosny z jej darami musiała być u plemion białoruskich wielką. Świadczy o tym kazanie prawosławnego patrona Białorusi św. Cyryla z Turowa (XII w.), w którym kaznodzieja dał w formie poetyckiej wyraz temu kultowi.

Obrzędy wiosenne rozpoczynają się od Zwiastowania, gdyż dzisiaj już tylko miejscami dziewczęta z pagórków lub ze strzech hukajuć wiasnu (przywołują wiosnę). Hukanie to trwa do czasu wyjścia w pole na roboty.

Treścią wiosennych pieśni jest pożegnanie zimy, przywoływanie wiosny i życzenia dobrego lata.

Błahasławi, Boża, zimu zamykaci
Zimu zamykaci, wiasnu zahukaci…

W innych pieśniach przedstawia się ożywczy wpływ wiosny na przyrodę, składa życzenia dobrych urodzajów i wogóle dobrobytu, między in. by przyniosła ona „krasnym dzieukam pa wianoczku”. W niektórych miejscowościach dziewczęta zapalają ognisko z paździerzy lnianych i konopnych oraz ustawiają (9 marca) kołyski, na których każdy musi się pokołysać; poza tym istnieje zwyczaj mycia się w łaźni przed świtaniem.

Zwyczaje te są b. dawne, jak o tym świadczą stare dzieła cerkiewne i mają charakter oczyszczający przez ogień, wodę i powietrze. Wiosna przedstawia się w pieśni jako istota żywa (boginia). Charakterystyczną jest pieśń w której wspomina się i córkę wiosny:

Wiesna, wiesna, wieśnianoczka,
I dzie twoja doczka Morianoczka?
– Sidzić u sadoczku,
Szjeć synu saroczku. Uu!

Niedziela przed Wielką Nocą nazywa się – Wierbnica (zwana czasem – białą). Obrzędy są związane ze znanym zwyczajem cerkiewnym. Poświęcona wierzba według wierzeń ludu, usuwa szkodliwe duchy i choroby tak u ludzi, jak i u bydła. Stąd – uderzając wierzbą mówią:

Nie ja bju, wierba bje…
Chwora u les, na wieres.
A zdarouje u kości..
Budź zdarou jak wada,
A raści jak wierba.

Wierzbą uderza się również i bydło. Czyni się to w celach oczyszczających, robiąc zadość tradycji jeszcze z czasów przedchrześcijańskich.

Przygotowania do świąt wielkanocnych rozpoczynają się w środę od porządkowania izb. Na Wielkanoc przygotowują stół, na którym układają bułki, zwane kuliczami, z czteroramiennym krzyżem, zrobionym z ciasta, domowy ser, kawał sadła, farbowane jaja oraz mięsiwo (zależnie od zamożności). Jaja farbują przez gotowanie ich w łupinie cebuli (czerwone) i w pączkach łozy. Święcą wszystko, co jest na stole.

Dawniej, gdy z świątyni rozległy się dźwięki pierwszej wielkanocnej pieśni, rozpoczynało się strzelanie; obecnie zastąpiono je przez ognie sztuczne, wyrażając tym radość ze Zmartwychwstania. W czasach pogańskich hałasem odpędzano duchy nieczyste.

Po powrocie ze świątyni jedno ze święconych jaj (czerwone) wpuszcza się do wody, w której wszyscy się myją, a następnie pocierają twarz jajkiem, by być cały rok zdrowymi. Potem zasiadają do stołu i najstarszy w rodzinie obdziela obecnych pokrajanym święconym jajkiem. Następnie spożywa się inne przygotowane potrawy i udaje się na spoczynek.

W ciągu całego tygodnia wielkanocnego na Białorusi śpiewają pieśni wielikodnyja albo wołoczebnyje. Charakterystyczną jest, że pieśni tych nie posiadają nawet Ukraińcy, a ze słowiańskich narodów znają je tylko Serbowie.

Pod względem treści pieśni te przypominają ukraińskie koladki i szczedrowki, jednak przewyższają te ostatnie pełnością obrazu wzrastania roślin, urodzajności oraz podziału roli świętych przy tych procesach.

Oprócz właściwych wołoczebnych pieśni śpiewane są jeszcze i inne, dotyczące zamążpójścia. Wołoczebnikou zowią czasem łałounikami prawdopodobnie od często używanej przyśpiewki „łałym – łałym – łałym – (lit. wielkan. przyśp. waj łału, łału, łału).

Wołoczebniki składają się nieraz z kilkunastu chłopaków, na których czele stoi paczynalnik śpiewający pieśń, reszta zaś śpiewa tylko refreny, następnie skrzypek i miechonosza, noszący worek z otrzymanymi podarunkami. Pieśni składają się z życzeń i wychwalań gospodarza, gospodyni i ich dzieci, ich urody i dobrobytu. Noszą jak, i kolady, piętno starożytności.

Do osobliwości białoruskich należą jeszcze korohody. Co ten wyraz oznacza trudno dziś powiedzieć; spotykamy go w starym piśmiennictwie białoruskim XVI w., w biblii Skoryny i wydanym w Nieświeżu kalwińskim katechiźmie. Korohody polegają na śpiewaniu w korowodzie pieśni, przeważnie przez dziewczęta.

Środa wielkanocna, zwana „gradową” jest świętowana na intencję odwrócenia gradobicia.

Czwartek tygodnia wielkanocnego nazywa się miortwych wialikodnia; w tym dniu odwiedza się mogiły krewnych, przynosząc na nie jaja i inne jedzenie, spożywane na miejscu, jakkolwiek właściwym dniem zmarłych są radounickije dziedy (poniedziałek po niedzieli przewodniej).

Do zabaw wielkanocnych młodzieży zaliczyć można taczanie jaj oraz ich bicie (czyje jajko mocniejsze – ten wygrywa).


Ostoja

„Kurier Wileński”, nr 109, z dn.20.04.1935 r., s. 8.

43 Comments

  • Hello There. I found your blog using msn. This is a really well written article. I will be sure to bookmark it and come back to read more of your useful information. Thanks for the post. I will certainly comeback.

  • Wow, awesome blog layout! How long have you been blogging for?
    you make blogging look easy. The overall look of your
    web site is great, let alone the content!

  • Excellent article. Keep posting such kind of info on your site.
    Im really impressed by your site.
    Hey there, You have done an excellent job. I’ll definitely digg it and in my opinion recommend to my friends.
    I’m sure they’ll be benefited from this site.

  • An outstanding share! I have just forwarded this onto a friend who had
    been doing a little homework on this. And he in fact ordered me breakfast because I discovered
    it for him… lol. So let me reword this…. Thanks for the meal!!

    But yeah, thanks for spending time to discuss this subject
    here on your web site.

  • Do you mind if I quote a few of your articles as long as I provide credit and sources back to your webpage?
    My website is in the exact same area of interest as yours and my visitors
    would definitely benefit from some of the information you present here.

    Please let me know if this alright with you. Cheers!

  • Hey! Do you know if they make any plugins to assist with Search Engine Optimization? I’m trying to get my blog to rank for some targeted keywords but I’m not seeing very good success.
    If you know of any please share. Many thanks!

  • We are a gaggle of volunteers and starting a
    new scheme in our community. Your web site provided us with
    useful information to work on. You have performed an impressive job and our entire neighborhood
    will be thankful to you.

  • I am really inspired with your writing talents as smartly as with the format for your weblog.
    Is that this a paid subject or did you modify it yourself?
    Anyway stay up the nice quality writing, it’s rare to see a nice weblog like this
    one nowadays..

  • Someone necessarily assist to make critically posts I would state.
    That is the very first time I frequented your web page and thus far?
    I amazed with the analysis you made to create this actual
    put up incredible. Excellent job!

  • Having read this I thought it was very enlightening. I appreciate you finding the time and effort to put this content together.
    I once again find myself personally spending
    a lot of time both reading and commenting. But so what, it
    was still worth it!

  • Hello, i believe that i saw you visited my blog so i got here to go back the prefer?.I’m attempting to
    to find things to enhance my web site!I guess its good enough
    to use a few of your ideas!!

  • Hello there I am so thrilled I found your
    webpage, I really found you by error, while I was searching on Google for something else, Regardless I am here now and would just
    like to say cheers for a incredible post and a all round enjoyable blog (I
    also love the theme/design), I don’t have time to read through it
    all at the minute but I have saved it and also added in your RSS feeds, so when I have time I will be back to
    read more, Please do keep up the excellent b.

  • Undeniably believe that which you said. Your favorite justification appeared to be at the
    web the simplest thing to be aware of. I say to you,
    I certainly get irked while folks think about worries
    that they just do not understand about. You controlled
    to hit the nail upon the highest and also outlined out the
    entire thing without having side-effects , other folks can take a
    signal. Will probably be back to get more. Thank you

  • Terrific article! That is the type of info that
    should be shared across the web. Shame on Google for now not positioning this post upper!
    Come on over and visit my web site . Thanks =)

  • Simply wish to say your article is as astonishing.
    The clearness in your post is simply great and that i could assume you’re an expert on this
    subject. Well together with your permission let me to
    grasp your feed to stay up to date with imminent post.
    Thanks one million and please carry on the enjoyable work.

  • Great post. I used to be checking constantly this weblog
    and I am inspired! Very useful info particularly the
    closing section 🙂 I deal with such info a lot. I was looking for
    this particular information for a very long time.
    Thank you and best of luck.

  • Thanks for the marvelous posting! I really enjoyed reading it, you might be
    a great author. I will ensure that I bookmark your blog and definitely will come back
    sometime soon. I want to encourage you to definitely continue your
    great posts, have a nice holiday weekend!

  • Howdy would you mind stating which blog platform you’re using?
    I’m going to start my own blog in the near future but I’m having
    a tough time selecting between BlogEngine/Wordpress/B2evolution and Drupal.
    The reason I ask is because your layout seems different then most blogs
    and I’m looking for something unique.
    P.S Apologies for getting off-topic but I had to ask!

  • Magnificent website. Plenty of useful info
    here. I am sending it to several buddies ans additionally sharing
    in delicious. And obviously, thanks in your sweat!

  • This is a great tip especially to those new to the blogosphere.
    Short but very precise information… Many thanks for sharing this one.
    A must read article!

  • Attractive element of content. I just stumbled upon your
    site and in accession capital to say that I acquire in fact loved account your blog posts.
    Any way I will be subscribing to your feeds or even I achievement you get admission to consistently rapidly.

  • Thanks for one’s marvelous posting! I definitely enjoyed reading it, you
    could be a great author.I will always bookmark your blog and will eventually come back someday.
    I want to encourage continue your great work, have a nice morning!

  • Great blog you’ve got here.. It’s hard to find excellent
    writing like yours nowadays. I honestly appreciate individuals
    like you! Take care!!

  • Wonderful goods from you, man. I have understand your stuff previous to and
    you are just too magnificent. I actually like what you’ve acquired here, certainly like what you are
    stating and the way in which you say it. You make it enjoyable and you still take care of to keep it sensible.
    I can’t wait to read far more from you. This is really a
    tremendous web site.

  • Write more, thats all I have to say. Literally, it seems as though you relied on the video to
    make your point. You clearly know what youre talking about, why throw away your
    intelligence on just posting videos to your blog when you could
    be giving us something informative to read?

  • Hi there would you mind stating which blog platform you’re working with?
    I’m planning to start my own blog soon but I’m having a
    hard time deciding between BlogEngine/Wordpress/B2evolution and Drupal.
    The reason I ask is because your layout seems different then most blogs and I’m
    looking for something unique. P.S Sorry for being off-topic but I had to ask!

  • My spouse and I absolutely love your blog and find many of your
    post’s to be what precisely I’m looking for.
    Do you offer guest writers to write content for you personally?
    I wouldn’t mind writing a post or elaborating on many of the subjects you write with regards to here.
    Again, awesome blog!

  • Fine way of telling, and pleasant paragraph to obtain data
    regarding my presentation topic, which i am going to convey in college.

  • Good day I am so happy I found your weblog, I really found you by error, while I was searching on Bing for something else,
    Anyhow I am here now and would just like to say thank you for a remarkable post and a all round entertaining blog (I
    also love the theme/design), I don’t have
    time to go through it all at the minute but I have book-marked it and also added in your RSS feeds, so when I have
    time I will be back to read much more, Please do
    keep up the great jo.

  • Thanks on your marvelous posting! I certainly enjoyed reading it, you might
    be a great author. I will be sure to bookmark your
    blog and will eventually come back in the future. I want to encourage you
    to continue your great writing, have a nice afternoon!

Comments are closed.