Дзень Волі ў смартфоне

Сэльфі якое зрабіла Любоў Дзядзікіна ў Дзень Волі імгненна стала сімвалам мірных пратэстаў у Менску (nn.by)

Дашкевіч на Валадарцы. Напэўна ўсе мф’цы тут, а БЛ у амерыканцы” – такі допіс 25 сакавіка у 12:05 ў сацсетках пакінула Наста, жонка Змітра Дашкевіча (лідара «Маладога фронту»), які за апошнія месяцы вырастае на аднаго з лідароў грамадскага супрацьстаяння ў Беларусі. Хаця рэжым і яго адносіны з народам не мяняюцца, менскі Дзень Волі ўпершыню можна было з дапамогай інтэрнэту назіраць амаль ужывую. Здаецца што нават і тое не дапамагло звярнуць вочы Еўропы ды свету на Менск.

Напружаная сітуацыя ў Беларусі пачалася ў лютым у якасці пратэстаў выкліканых прэзідэнцкім Дэкрэтам №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Новы закон у народзе вядомы як падатак на дармаедства давёў да шматлікіх маршаў абураных беларусаў, якіх прымушаюць плаціць дзяржаве грошы за тое што ў іх няма працы. Першы з іх пачаўся 17 лютага ў Менску, потым беларусы выйшлі на вуліцы такіх гарадоў як Берасце, Горадня, Гомель, Магілёў, Бабруйск ці Баранавічы. Удзельнікі патрабавалі адмены дэкрэта, за тым таксама і адстаўкі прэзідэнта Лукашэнкі, які 23 год пры ўладзе. Новы падатак, які кранаў ажно 470 тысяч грамадзянаў, стаў прычынай першых такіх масавых за апошнія 20 год пратэстаў, у якіх прынялі ўдзел у большасці беларусы якія не мелі раней дачынення да палітычных пратэстаў і ці апазіцыі. Арганізатараў маршаў штрафавалі і судзілі, а 9 сакавіка Лукашэнка прыпыніў дзейнасць дэкрэта. У той час напрыканцы лютага прайшла таксама акцыя абароны Курапатаў, у якіх планавалася будаўніцтва бізнэс-цэнтру ў ахоўнай зоне мэмарыялу. Лукашэнка добра ведаў, што ў Дзень Волі можа паўтарыцца 2010 год, калі пасля выбараў на вуліцы Менска выйшлі тысячы людзей.

На спробы святкавання 99. угодкаў абвяшчэння БНР улады адказалі запалохваннем ды сілай. Да Дня Волі службы правялі прэвентыўную зачыстку, было затрыманых шмат актывістаў, якія трапілі на суткі зняволення. У інтэрнэце пісалася, што нехта ўзламаўся ў акаунт палітыка Міколы Статкевіча і паведаміў што пратэст адмянаецца. Збор удзельнікаў акцыі планаваўся пры Акадэміі Навук у 14.00 гадзін, хаця ўлады адмовілі арганізатарам у яе правядзенні. Нягледзячы на забарону, апазіцыйныя палітыкі заклікалі сустрэцца ў запланаваны час. Негледзячы на пагрозы, 25 сакавіка некалькі тысяч жыхароў рушылі ў кірунку Акадэміі навук.

Улады падрыхтаваліся да разгону грамадзян выдатна. Цэнтр горада выглядаў як у ваенны час – з унутраным войскам, спецназам, дзесяткамі аўтазакаў. Усё дзеля мірнай акцы,і якая не магла стаць беларускім майданам. АМАПаўцы ўварваліся ў офіс праваабарончай арганізацыі „Вясна”, затрымана пару сотняў чалавек. Метро ды гарадскі транспарт не прыпыняліся побач станцыі Акадэмія Навук. Улады баяліся лідараў палітычнай апазіцыі. У пэўны момант не было звестак пра месца знаходжання Міколы Статкевіча, які ўзяў на сябе адказнаць за правядзенне акцыі. На ходніках ад плошчы Якуба Коласа і парка Чалюскінцаў міліцэйскія не прапускалі анікога апроч журналістаў. Кожны хто здолеў усё ж такі прайсці, быў на месцы затрымліваны і закідваны супрацоўнікамі АМАП у аўтазак – у тым ліку пажылыя ды жанчыны. Жорсткія затрыманні распаўсюджваліся на відэа ды фота ў СМІ амаль ужывую. Тысячы назіральнікаў сачылі за падзеямі седзячы перад камп’ютарамі. Вельмі моцнае ўражанне рабілі допісы як ‘нехта грукае ў дзверы, каля пад’езда бачу машыну з просьбай тэлефанаваць калі нешта з ім дрэннага здарыцца. Сучасная тэхніка стала новай зброяй у барацьбе з уладамі, хаця –  як некаторыя звярталі ўвагу – у цэнтры горада кепска працавала мабільная сувязь – верагодна, спецслужны блакавалі.

Паводле звестак СМІ, лік затрыманых людзей якіх развезлі па ўсіх раённых РАУСах дасягнуў 1000 чалавек. Наступныя дні сталі пад знакам суда за „удзел у несанкцыянаванай акцыі”. Ёсць звесткі аб збіцці некаторых людзей. „Майдан не атрымаўся” – казалі прыхільнікі ўладаў. Сваю ацэнку Лукашэнкі памяняў маршалак польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі, які яшчэ пару месяцаў назад пісаў пра кіраўніка РБ як пра „цёплага чалавека”. Зараз у сацсетках заявіў, што той «страціў шанец на збліжэнне з ЕС ды Польшчай, яго дэкларацыям супярэчаць жорсткія падаўлення мірных дэманстрацыяў ды арышты». Тымчасам прэзідэнт заявіў, што ён з Уладзімірам Пуціным як «родныя браты».

 

Тамаш Суліма