Выпадак, які сёння вырас да статусу нацыянальнай істэрыкі, пачаўся так… у 2007 годзе. Ляснік з Белавежы знайшоў на 29 елках у краявідным запаведніку ім Уладыслава Шафера караедаў. Гэта тэрыторыя пад строгай аховай, таму ён напісаў ліст Ваяводскаму кансерватару прыроды, што ў сувязі з пагрозай пераселення караедаў на здаровыя дрэвы, неабходна зрабіць санітарную высечку гэтых 29 ялін. „Выразаць у запаведнку?? Ніколі!” – кінуліся да справы эколагі з падляшскага філіяла Майстэрні дзеля ўсіх істот. І пачаўся абмен афіцыйнымі лістамі. Выйграў у судовым працэсе бок, які дзейнічаў ад імя безабаронных дрэў і караедаў. Высечка спынілася. Вядома, караеды не чакаючы ніякіх дазволаў ці забарон паляцелі на яловы лес, абселі яго, множачыся адзін караед на трыццаць чарговых дрэў, і пладзіліся, і жэрлі. Ужо ў студзені 2009 года леснікі паведамілі, што калоніі насякомых ёсць на 2 656 дрэвах. Так пачалося нашэсце караеда на Белавежскую пушчу. Па гэты дзень ён забіў 834 тысячы дрэў і змяніў у могільнікі наступныя гектары лесу. Загінула 8 працэнтаў дрэвастою.
Былы ляснічы Артур Гампель паказвае дакументы. Мяркуе, хто найбольшы спрычыніліся да катастрофы Белавежскай пушчы. «Эка-тэрарысты».
Яловы караед таксама ж істота, якая мае права на тое каб множыцца і з’ядаць яліну – такі высакародны аргумент выкарысталі некалькі гадоў таму экалагічныя актывісты і ў афіцыйным разборы заблакавалі былі санітарную высечку дрэў, занятых шкодным жуком. Справа тады датычыла выразкі толькі гэтых 29 дрэў. З таго сапраўды пачалася катастрофа ў Белавежскай пушчы? Пралівае святло на гэта Артур Гампель, былы супрацоўнік Дзяржаўных лясоў. Дакументы, якія паказвае, сведчаць аб тым, як адбылося распаўсюджванне папуляцый жукоў караеда, у выніку якога загінула 8 працэнтаў дрэвастою Белавежскай пушчы: „На дадзены момант паказваю невялікую частку вельмі шырокай дакументацыі. Пакуль не дапусцілі, як боку ў справе Падляшскага аддзялення Майстэрні дзеля ўсіх істот, не было ніякіх праблем з кантролем папуляцыі яловага караеда ў Белавежскай пушчы.
Сітуацыя рэзка змянілася, калі свае патрабаванні агучыла вышэйзгаданая арганізацыя з патрабаваннем адмовы ад барацьбы з яловым караедам.
На пачатковым этапе можна было выдаліць адзінкавыя заражаныя елі ў зонах, ахопленых рознымі формамі абароны. Нароўні з адмоўнымі рашэннямі адносна выдалення такіх дрэў Генеральнага дырэктара па ахове навакольнага асяроддзя, яловы караед пачаў інтэнсіўна множыцца, забіваючы сотні чарговых ялін. З году ў год сітуацыя пагаршалася і, нягледзячы на выразна сфармуляваныя леснікамі пагрозы, адмовы змагацца з бесперапынна ўзрастаючай градацыяй працягваліся.
На сённяшні дзень у Белавежскай пушчы былі заражаны і памерлі каля мільёна елак, якія растуць на плошчы ў некалькіх тысяч гектараў. У раптоўны шляху адбылося хуткае змяненне ўсіх лясных экасістэм, а таксама памерлі дрэвастоі вельмі каштоўнай барэальнай елі. Агромнае распаўсюджванне жука караеда заінфекавала таксама сотні векавых соснаў, якая звычайна не падыходзяць казуркам, але ў такіх моцных градацыях таксама выбіраюць яны іншыя дрэвы, спрабуючы вывесці наступныя пакаленні. Варта тут выразна падкрэсліць, што хваіна з’яўляецца надзвычай каштоўным відам у Белавежскай пушчы, тым больш, што вельмі цяжка аднаўляецца яна ў Белавежскай пушчы натуральным чынам. У выніку гвалтоўных прасвятленяў сасновага дрэвастою хвойкі таксама хварэюць на сонечныя апёк, атакуюць іх іншыя казуркі, напрыклад красец баровы (przypłaszczek granatek), які на працягу кароткага перыяду часу забівае векавыя хвоі.
Градацыя караеда выклікала распаўсюд іншых насякомых, якія, як супольнасць энтамафауны, робяць знішчэнні ў дрэвастоях розных узроставых груп, пачынаючы з дваццацігадовага маладняку да старадаўніх дрэў.
Праславутым цвіком у труну было ў 2012 годзе рэзкае скарачэнне вясечак тагачасным міністрам аховы асяроддзя, без якіх-небудзь правілаў іх устанаўлення, а адзінай умовай для гэтага былі патрабаванні некаторых актывістаў з няўрадавых арганізацый, якія называлі сябе экалагічнымі. У выніку скарачэння высечкі і леснікі Белавежскай пушчы не змаглі адэкватна абмежаваць забіваючую дрэвы папуляцыю насякомых, якія размнажаліся вельмі хутка.
У выніку раптоўнага адкрыцця значнай часткі паверхні з-за жыравання энтамафауны на розных відах дрэў у розных узроставых групах, змяніліся не толькі ветравыя ўмовы, што спрыяла ветраломам і ветрапавалам самых каштоўных парод, але дайшло таксама да росту пустазелля на глебах, тым самым прадухіляючы натуральную рэгенерацыю любых дрэў.
Таксама рэзка ўзрасла рызыка ўзнікнення пажару ў выніку велізарнай колькасці сухастою, а таксама пагроза бяпекі людзей, якія прабывалі ў лесе. Старадрэўе адыходзіла, а «першабытная пушча” – як кажуць актывісты – з дня ў дзень стала змяняцца ў малады град, пакрыты ў асноўным грабам і ляшчынай, змяняючы свой першародны ўнікальны і біяразнародны характар монакультурай грабняку.
Разам з часткай навуковага цела актывісты лічаць да сёння, што так мае быць у пушчы, і гэта добра, і гэта натуральныя працэсы, элімінуюць чалавечы фактар.
– У выніку адміністрацыйных рашэнняў, падтрымоўваных актывістамі і часткай навукоўцаў сёння мы маем справу не толькі з паразай памераў катастрофы, але больш за ўсё з вялікімі шкодамі ў маёмасці (арт. 115 п. 6 і далей у Крымінальным кодэксе). Гэтыя страты ў адпаведнасці з інтэрпрэтацыяй Крымінальнага кодэкса ў Белавежскай пушчы перакрочаны не ў адзін раз, і віноўнікі нанесеных шкод павінны быць пакараны. Варта адзначыць, што разам з артыкулам 115 Крымінальнага кодэкса можа выступаць арт. 296 кк, які гучыць:
- 1. Хто, быўшы абавязаным ў адпаведнасці са становішчам закона, рашэннем кампетэнтнага органа або пагадненняў для вырашэння пытанняў уласнасці або прадпрымальніцкай дзейнасці фізічнай асобы, юрыдычнай асобы або падраздзяленняў не быўшых юрыдычнай асобай, выказвае злоўжыванне ўлады або не выконвае свайго абавязацельства, у выніку чаго робіць істотную шкоду ва ўласнасці, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў.
- 1а. Калі вінаваты, згаданыя ў § 1, шляхам злоўжывання паўнамоцтвамі, прадстаўленымі яму не выконвае сваіх абавязацельстваў, несучы непасрэдную пагрозу нанясення значнай маёмаснай шкоды, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 3-х гадоў.
- 2. Калі вінаваты ў злачынстве, названым у артыкуле 1 або 1a дзейнічае дзеля атрымання матэрыяльнай выгады, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 6 месяцаў да 8 гадоў.
- 3. Калі віноўны ён у шкодзе паказанай у § 1 або 2, прычыняе матэрыяльную шкоду ў вялікіх памерах, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да 10 гадоў.
- 4. Калі парушальнік злачынства, названага ў артыкуле 1 або 3 дзейнічае ненаўмысна,
караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 3-х гадоў.
- 4а. Калі пацярпелым не з’яўляецца дзяржаўная казна, за здзяйсненне злачынства, названага ў пар. 1a караецца па просьбе пацярпелага.
- 5. Не караецца той, хто да распачынання крымінальнай справы цалкам добраахвотна зрэкампенсуе ўчыненую шкоду.
У гаспадарчай частцы Белавежскай пушчы быў нанесены непапраўны ўрон у некалькі мільёнаў кубічных метраў драўніны, якая мае вялікае матэрыяльнае значэнне, дзе выразна варта адзначыць, што прызначэнне на згніццё такога вялізнай арганічнай масы не мае ніякага значэння для павелічэння біяразнастайнасці лясных экасістэм. Якраз наадварот.
Цяжка вымераць прыродныя страты, якія ў прынцыпе ўжо незваротныя і непрадказальныя. Тое ж самае ставіцца і да ландшафту, клімату, турыстычных і грамадскіх каштоўнасцей. Асабліва апошнія, у выніку маніпуляцыйных і несумленных перадач інфармацыі некаторымі няўрадавымі арганізацыямі і часткай навукоўцаў выклікаюць грамадскія хваляванні, кідаюць фальшывыя абвінавачванні супраць леснікоў і спрыяюць анархістычным паводзінам ужо на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Можна сказаць, што гэтыя паведамленні з’яўляюцца крымінальнымі, што ўжо стала рэальнасцю ў пушчы ў выглядзе зацятага займання ўласнасці актывістамі і невыкананнем просьбаў службаў, у асноўным паліцыі.
На дадзены момант тыя асяроддзі гвалтам перашкаджаюць леснікам у Белавежскай пушчы ў забеспячэнні бяспекі і падрыхтоўцы паверхні дэградаванай насякомымі для абнаўлення. Такім чынам, гэтыя людзі, якія ў большасці вядомыя па імені, надалей працягваюць уносіць свой уклад у павелічэнне страт у дзяржаўнай, значыць, супольнай уласнасці.
– Неўзабаве прадстаўлю шырокі матэрыял па гэтым пытанні і выкрыю ўсю дакументацыю, якая паказвае не толькі генезіс катастрофы памеру стыхійнага бедства ў Белавежскай пушчы, але і пералічу тыя асобы, якія, выконваючы дзяржаўныя і грамадскія функцыі, спрычыніліся да знішчэння самага каштоўнага лесу ў Еўропе – кажа Артур Гампель.
Адам Богдан, Дзікая Польшча, ініцыятар блакіроўкі высечкі дрэваў у Белавежскай пушчы: – Я ганаруся тым, што заблакавалі мы тады высечку, трэба дазволіць прыродзе дзейнічаць адной. У пушчы занадта вялікая папуляцыя ялін. Дзякуючы караедам будзе іх менш. У гэтым месцы паявяцца іншыя, разнастайныя віды, на якіх караед не жыруе.
У інтэрв’ю naTemat Адам Багдан кажа, што прыпісване яго пратэсту росту папуляцыі караеда гэта нонсэнс. Караеды маглі прыляцець з іншых запаведнікаў, ці, напрыклад, з Беларусі. Аднак Артур Гампель называе „зялёных” «эка-тэрарыстамі» .
Чыноўнікам і не хапала смеласці, каб адказаць, як яны рабілі гэта раней: «Гэта не ў інтарэсах грамадства, каб перацягваць справу ў сітуацыі, калі трэба дзейнічаць аператыўна ў інтарэсах захавання прыроды», – чытаем у адным з выяўленых дакументаў. Як казалі леснікі, да часу спрэчкі з эколагамі на працягу некалькіх гадоў сітуацыя была пад кантролем. Маглі ў адпаведнасці з так званым планам гаспадарання лесам секчы дрэвы, але за межамі ахоўных зон. У Белавежскім надлясніцтве ў раёнах за межамі запаведнікаў кожны год выразалі ўсе елі заселеныя караедамі, не дазваляючы развівацца градацыі. Аналагічным чынам, у Броўску і Гайнаўцы. Акрамя таго, у Надлясніцтве Белавежа ў 170 ферамонныя пасткі былі злоўлены ў 2015 г. 155 літраў караедаў, 2016 – 205 літраў, а ў 2027 г. толькі за тры дні на пачатку траўня аж 164 літры казурак. Тым не менш, чарговыя часткі пушчы ўміралі не з-за неэфектыўнасці санітарна-гігіенічных высечак, але з-за іх адсутнасці.
Сёння яловы караед забіў 834 тысячы дрэў. Множыца гіганцкімі тэмпамі, могіньнікамі стануць чарговыя гектары пушчы. Маштабы катастрофы шакіруюць, калі ўявіць, што на пачатковым этапе можна было выдаліць паасобныя заражаныя елі ў раёнах, ахопленых рознымі формамі абароны перад караедамі.
Ціск эколагаў прывёў да спутання рук леснікам і выбуху папуляцыі караеда, цяпер, экалагічнае асяроддзе сцвярджае, што на барацьбу з караедам запозна, а пушчу трэба пакінуць мамой сабе і толькі назіраць за «натуральнымі працэсамі», – гаворыцца на сайце, Дзяржаўных лясоў.
Эколагі даюць за прыклад Еўропу. І там быў лес. Эфект ад такога працэсу, які прапануюць эколагі, не мусіць усім падабацца. Да падобнай інвазіі караеда дайшло ў двух еўрапейскіх буйных нацыянальных парках: Баварскім лесе і чэшскай Шумаве. Можна там цяпер пабачыць сухія стрымбулі, якія былі калісьці лесам. Нямецкія лесаводы выдаткавалі дзесяткі мільёнаў еўра, каб пераканаць турыстаў, што гэта атракцыён: лес, які вызваліўся ад улады чалавека і абнаўляецца сіламі прыроды. Ці гэтак мае выглядаць Белавежская пушча? Толькі ўнукі ці праўнукі нямецкіх леснікоў убачаць абноўлены лес. Што цікава, каб вырасціць новыя дрэвы, прыйшлося там увесці… масавы забой аленяў, таму што з’ядалі маладняк.
Найлепш было б пакінуць пушчу караеду і самой сабе. Але таксама шпацыраваць па ёй.
Як выглядаў цяпер пратэст у Белавежскай пушчы? Пасля таго, як зялёны рэдактар „Выбарчай газеты” Адам Вайрак апублікаваў развагі пра караеда, тэлебачанне Польсат выпусціла матэрыял пра жудасныя харвестэры – машыны, якія высякаюць па 200 дрэў у дзень. Селебрыці і простыя ўражлівыя карыстальнікі Фейсбука пазначыліся як спрыяльнікi акцыі Greenpeace. Народ выбраўся на „шпацыр па пушчы”, каб не была зачыненая, але „павінна яна ўся стаць запаведнікам” (тады яна будзе сапраўды зачынена для такіх шпацыраў!). Быў канцэрт, створаны жывы ланцуг вакол насякомых. Эколагі пратэстуюючы злезлі з дрэў (жывых) і з харвестэраў, з якіх шэсць магло ў той час свабодна ўехаць у лес і выламатаць з зямлі каля тысячы дрэваў, калі ўлічваць статыстыку эколагаў.
Міраслава Кастанчук