Горкі як палын

Лекі з поля і лесу

Супрацьпаказанні да ўжывання палыну. Катэгарычна забаронены прыём сродкаў з палыну пры малакроўі, а таксама пры кармленні грудзьмі і цяжарнасці (атрутныя кампаненты, прысутныя ў палыне, могуць негатыўна паўплываць на ход цяжарнасці і нават справакаваць выкідыш). Таксама супрацьпаказаннем для выкарыстання палыну з’яўляецца язва страўніка і кішэчніка і любыя захворванні страўнікава-кішачнага шляху ў фазе абвастрэння. Не варта яго таксама прымаць унутр людзям, якія пакутуюць ад алкагалізму, парушэнняў псіхікі і складанымі захворваннямі нервовай сістэмы. Пры тромбафлебіце палын унутр лепш таксама не прымаць. Пры працяглым прыёме палыну магчыма лёгкае атручэнне, перадазіроўка прыводзіць да галюцынацый і курчаў. Таму паміж курсамі прыёму палыну варта рабіць перапынкі да двух месяцаў.

Лаўровы ліст. На пахмелле («кац») або атручэнне: настойвай накрытыя 20 лаўровых лістоў у шклянцы вады на працягу 20 хвілін. Выпі.

Інфекцыя дзясен, ахрыпласць, страта голасу: звары 10 лістоў у шклянцы вады, прамывай рот.

Грып і бранхіт: вымачы 4 лаўровыя лісты і апельсінавую скурку ў літры вады. Пі падчас хваробы. Зніжае жар, галаўны боль, і дадае энергіі.
Бранхіт і кашаль: звары больш дзясятка лістоў, а затым пакладзі іх на грудзі і накрый ручніком.

Болі ў страўніку, а таксама нервовыя – рэцэпт святой Хільдэгарды. Звары некалькі лаўровых лістоў у палове шклянкі сухога ці паўсухога чырвонага віна. Пі невялікімі глыткамі.

Настой на ачышчэнне костак і суставаў пры рэўматычных болях: здрабні 5 г лаўровага ліста, залі паўтара шклянкамі кіпеню і вары на працягу 5 хвілін. Адвар залі ў тэрмас, закруці і дай пастаяць на працягу 5 гадзін, каб добра нацягнуў. Потым працадзі, пералі ў шкляную бутэльку і пі маленькімі глыткамі кожныя 20 хвілін на працягу 12 гадзін. Найлепш выкарыстай увесь настой. Паўтары гэта на працягу наступных двух дзён, зрабі 7 дзён перапынку і зноў паўтары.

Звычайны маяран
– для палёгкі

Амаль кожны трымае ў кухоннай шафцы маяран, якім любім прысмачыць розныя стравы, асабліва гарохавы суп, чырвоны боршч або «флякі». Але не ўсе ведаюць, што маяран павінен апынуцца ў падручнай аптчэцы.

Маяран асабліва хутка палегчыць страўнікава-кішэчныя праблемы. У выпадку атручэння або болю ў страўніку, варта асцярожна праглынуць 1 чайную лыжачку маярану і запіць вадой (асцярожна, каб прымаючы маяран не наглытацца паветра і не ўдавіцца). Лячэй стане адразу.
У іншых выпадках можна прыгатаваць гарбату з маярану – ідэальна падыходзіць пры ўздуцці жывата, болі жывата і страўніка, празмерных газах. Аказвае таксама супакойваючае дзеянне, станоўча ўплывае на мозг, нервовую сістэму і вочныя захворванні, таксама дапамагае пры эпілепсіі. Гарбатка лечыць ацёкі і запаленне печані, атручэнне і прастуду, кашаль, дапамагае ачысціць бронхі і лёгкія з макроты.

Рэцэпт: 2 чайныя лыжачкі высушанага маярану заліць кіпенем. Запарваць каля 5 хвілін, затым працадзіць. Піць гарбатку без якіх-небудзь дадаткаў, несалоджаную. Максімальная колькасць – 1-2 кубкі ў дзень, празмерная колькасць можа выклікаць стомленасць і галаўныя болі.

Пропаліс – пчаліны клей

Пропаліс – магутны імунамадулятар, які працуе на клеткавым узроўні. Гэта прадукт пчалярства, які смела можна назваць чароўным прыродным лекам.

Нават сучасная медыцына гатовая схіліць калена перад гэтым унікальным рэчывам. Толькі прырода змагла стварыць такую сапраўды ўнікальную формулу. Само гэтае слова мае лацінскае паходжанне, і перакладаецца прыкладна як «пчаліны клей». Атрымліваецца клейкае рэчыва пры змешванні пчаліных стрававальных ферментаў і смалістых рэчываў раслін.

Пчолы актыўна выкарыстоўваюць пропаліс для абароны сот і вулля, праклейваючы месцы злучэння сот, уваход у вулей і іншыя часткі свайго жылля. Таксама з дапамогай пропалісу казуркі як бы абеззаражваюць сваю жыццёвую прастору. Яны заліваюць пропалісам астанкі шкоднікаў, якія трапляюць у вулей, і парэшткі бальзаміруюцца – так дзейнічае пропаліс.

Пра гаючыя ўласцівасці пропалісу вядома ці ледзь не з пачатку часоў. Рэчыва ў сваіх трактатах згадваў яшчэ Авіцэна. І, у той жа час медыцына да гэтага часу працягвае знаходзіць новыя і новыя актыўныя элементы пропалісу. На сёння ў гэтым рэчыве выяўлена каля 200 актыўных рэчываў. Спектр прымянення пропалісу ў лячэбных мэтах больш чым шырокі. Пропаліс змяшчае разнастайныя рэчывы – флаваноіды, яны і з’яўляюцца асновай гаючых уласцівасцяў гэтага рэчыва. Акрамя гэтага ў пропалісе ўтрымліваюцца эфірныя алеі, амінакіслоты, цукры, цэлы спектр вітамінаў, мінеральныя рэчывы. Спіс можна працягваць доўга. Варта адзначыць, што ў гэтым рэчыве ёсць практычна ўсе існуючыя ў прыродзе вітаміны і каля 20 мінеральных рэчываў. Не так даўно ў пропалісе знайшлі элементы, падобныя да антыбіётыкаў. Таксама ў рэчыве адзначана высокае ўтрыманне энзімаў.

Важна і тое, што ўжываць пропаліс можна самымі рознымі спосабамі – ва ўнутр, у якасці кампрэсаў на скуру, у выглядзе розных раствораў і настоек, якія таксама можна выкарыстоўваць як вонкава, так і ўнутрана. Можна нават проста жаваць пропаліс і рабіць з яго кампрэсы. У халодным выглядзе гэта рэчыва цвёрдае, а пры разаграванні становіцца пластычным. Пры гэтым высокія тэмпературы карыснаму складу ніяк не шкодзяць.

Асноўныя ўласцівасці пропалісу. Абеззаражанне: пропаліс выкарыстоўваюць для барацьбы з самымі рознымі мікробамі. Ангіна, атыты, сінусіты, запаленне слізістых абалонак і іншыя вірусныя паразы можна лячыць з дапамогай пропалісу. Таксама пропаліс знішчае розныя грыбкі. Для гэтага выкарыстоўваюцца настойкі на спірце і розныя мазі з даданнем рэчыва. З дапамогай пропалісу можна пазбавіцца ад паразітаў у арганізме.

Дэрмапластычныя ўласцівасці. Здаўна было вядома, што пропаліс валодае рэгенеруючымі ўласцівасцямі, аднаўляючымі тканкі. Таму і цяпер з дапамогай гэтага рэчыва лечаць раны, гнайнікі, абмаражэнні, апёкі. Пропаліс ужываюць ўнутр пры гастрытах і падобных пашкоджаннях слізістай абалонкі страўнікава-кішачнага тракту (СКШ).

Міраслава Кастанчук

Знішчэнне таксінаў. пропаліс валодае антытаксічным эфектам, таму паказаны пры захворваннях печані і розных атручваннях. Цікава, што гэта рэчыва ўжываюць нават пры наркатычных і алкагольных інтаксікацыях!

Умацаванне імунітэту і ўзбагачэнне вітамінамі. Пропаліс – магутны імунамадулятар, працуе на клеткавым узроўні. Да таго ж у гэтым рэчыве багаты спектр вітамінаў, таму рэчыва здольна пагасіць дэфіцыт практычна любых элементаў у арганізме.

Антывірусныя. Пропаліс здольны ліквідаваць актыўнасць вірусаў і зніжаць іх колькасць у арганізме.

Дапамога пры сасудзістых захворваннях. Прэпараты з пропалісам прымяняюцца пры розных захворваннях сасудаў – гэта і атэрасклероз, і гіпертанія. Таксама пропаліс ужываюць пры гемароі і варыкозным пашырэнні вен.

Антыаксідантныя ўласцівасці. Спецыялісты згадваюць пропаліс ў спісе рэчываў, здольных змагацца з ракавымі клеткамі. Антыаксідантныя ўласцівасці рэчыва выкарыстоўваюцца і ў касметалогіі, паколькі пропаліс валодае амаладжальнымі ўласцівасцямі.

Пропаліс унікальны таксама і тым, што практычна не мае супрацьпаказанняў. Нельга ўжываць яго толькі тым людзям, у якіх ёсць алергія на пчалапродукты. Улічваючы высокую канцэнтрацыю актыўных элементаў у рэчыве, усё ж будзе лепш, калі прэпараты з пропалісам і іх дазіроўку прызначыць спецыяліст.

Як зрабіць настойку пропалісу ў хатніх умовах? Перад выкарыстаннем пропаліса рэкамендуецца спачатку ачысціць яго, нацёршы на дробнай тарцы замарожаны пропаліс. Здробнены пчаліны клей заліваюць халоднай вадой. Усё лішняе ўсплыве, верхні пласт у якім плаваюць часткі можна зліць. Вычышчаны пчаліны клей трэба прасушыць. У якасці растваральніка пры настойванні выкарыстоўваюць медыцынскі спірт, гарэлку ці спіртавыя настоі на розных зёлках. Апошнія ўзмацняюць тэрапеўтычны эфект.

Для падрыхтоўкі лячэбнага складу можна пайсці па лёгкім (хуткім) або цяжэйшым шляху. У першым выпадку рэцэпт такі: дробна нацерці 10 г пропалісу, падцяпліць на вадзяной лазні 90-100 мл 70% -га медыцынскага спірту да 50-ці градусаў, усё змяшаць да аднастайнай кансістэнцыі, зняць з агню не даводзячы да кіпення, працадзіць праз адмысловую паперу з ватай або некалькі слаёў марлі, пераліць у цёмны шкляны посуд, добра закаркаваць. Захоўваць у цёмным прахалодным месцы.

Выраб дзесяціпрацэнтнай настойкі па другім рэцэпце зойме больш часу, затое ён прасцейшы. Спірт ці гарэлку наліць у шкляны посуд, туды ж усыпаць пропаліс. Настойваць 2 тыдні ў цёмным цёплым месцы, боўтаючы 2 разы на дзень. Працадзіць, і лек гатовы.

Рэцэпт залежыць ад таго, настойку якой канцэнтрацыі трэба прыгатаваць (5-50%). Лепш зрабіць пяцідзесяціпрацэнтную, а потым разводзіць яе ў патрэбных прапорцыях.

Міраслава Кастанчук
Працяг будзе