Ячменная крупа

Лекі з поля і лесу


 

Ячменнае зерне – найбагацейшая крыніца калагена. Гэтыя крупы амалоджваюць арганізм на 10 гадоў!

Гэта проста неверагодна! Звычайная крупа здольная папоўніць недахоп калагена ў арганізме і амаладзіць яго на некалькі гадоў. Ваша скура, валасы і пазногці будуць здаровыя і маладыя! Ешце гэту страву хоць бы раз на тыдзень – будзеце ў захапленні ад выніку!

Вычышчанае зерне ячменю завуць пярловымі крупамі. Такую назву збажына з перламутравым водбліскам атрымала з-за падабенства з рачным жэмчугам – перламі. Раней пярловая каша лічылася далікатэсам, дазволіць які сабе маглі толькі высокапастаўленыя асобы.

Карысныя ўласцівасці ячменнай кашы. Дарэмна многія гаспадыні адсунулі груцу на другі план, бо ў ёй утрымоўваецца вялікая колькасць пажыўных рэчываў, неабходных арганізму для паўнавартаснага функцыянавання.

Адварную пярлоўку называюць кашай прыгажосці, бо толькі ў гэтай крупе змяшчаецца вялікая колькасць лізіну – амінакіслоты, якая бярэ актыўны ўдзел у сінтэзе калагена. Усім вядома, што менавіта ён дапамагае захаваць эластычнасць скуры, прадухіляючы рост маршчын. Мае яна таксама вялікая колькасць вітамінаў групы В, А, РР і Е. Рэгулярнае ўжыванне кашы з пярловай крупы дапамагае не толькі падтрымліваць прыгажосць скуры, але і знізіць вагу! Сытны, але нізкакаларыйны прадукт багаты клятчаткай, неабходнай для нармальнай перыстальтыкі кішэчніка, а таксама бялком.

Інгрэдыенты: 1 шклянка вычышчанай крупы, 1 л вады, 2 л малака. Падрыхтоўка: заліце крупы вадой і пакіньце на ноч. Прамыйце крупы і заліце злёгку летнім малаком. Давядзіце малако да кіпення, затым накрыйце рондаль вечкам і варыце на вадзяной лазні на працягу 3 гадзін. За гэты час каша набудзе прыемнае бэжавае адценне і смак варанага малака. Хай вас не бянтэжыць працягласць падрыхтоўкі: ваш удзел будзе неабходны толькі на першым этапе, далей каша варыцца практычна сама. (мік)