Каляндар 2017 (укладыш)

s1-str23
Алег Кабзар з паэтэсай Надзеяй Артымовіч (Фота Міры Лукшы)


Высокае мастацтва ў календары Часопіса на 2017 г.

 

На 2017 год прапануем каляндар з карцінамі беларуска-падляшскага мастака ды музыкі Алега Кабзара.

 

Рэд.: 20 гадоў жывеш у Польшчы. Адчуваеш сябе ўжо мясцовым?

Алег Кабзар: – За гэтыя 20 гадоў я жыў у розных месцах – у Бельску-Падляшскім, Варшаве, цяпер жыву ў Беластоку. Бачыў розныя куткі Польшчы, але заўсёды найлепш адчуваў сябе на Падляшшы, ды й называю сябе грамадзянінам Падляшша.

Шмат людзей на Падляшшы ведае цябе як мастака ды барда. Зараз працуеш у Падляшскай оперы і філармоніі. Але маляваць не кінуў?

– Заўсёды прадстаўляў я сябе ў двух формах – жывапісу і музыцы. Ніколі не кіну фарбаў і пэнзляў. Патрабую іх таксама як гітары і голасу.

З Беларусі ты з’ехаў, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады. Якім зараз становіцца твой родны Гомель ды наогул радзіма?

– Гэта праўда. Калі цудоўнае адраджэнне залілі бэтонам «прыгажосці», я апынуўся ў Польшчы. Улады змяняліся і будуць змяняцца, а з імі краявід свядомасці, альбо несвядомасці. Людзі мастацтва паказваюць свой патрыятызм у якасці сваіх твораў.

Дзякуй за размову і карціны да каляндара.

Запытаў Тамаш Суліма

57 Comments

Comments are closed.