Календарыюм

images
Шчыра ўсіх вітаем з най­большым беларускім нацыянальным сьвятам, Днём Незалежнасьці Беларусі – 98-мі ўгодкамі Акту 25 Сакавіка! Калектыў „Ч”

Сакавік – гадоў таму

450 – 11 сакавіка 1566 г. быў зацьверджаны Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага – збор законаў, вялікі помнік беларускай юрыдычнай думкі ды пісьменнасьці.

435 – 1 сакавіка 1581 г. утварэньне Галоўнага Літоўскага Трыбуналу – найвышэйшага апэляцыйнага, судовага воргану Вялікага Княства Літоўскага.

336 – у 1681 г. памёр а. Арсеній – славуты беларускі разьбяр па дрэву, манах Куцеінскага манастыра (каля Воршы). На чале брыгады разьбяроў аздобіў Аружэйную палату маскоўскага Крамля і Каломенскі палац.

165 – 12.03.1851 г. памёр Ян Баршчэўскі (год нараджэньня невядомы, можа 1790, 1794 ці 1796?), польскі ды беларускі пісьменьнік. Аўтар беларускіх вершаў „Дзеванька”, „Гарэліца”. Выдаў у 1844-1846 гг. на польскай мове зборнік „Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях”.

165 – 27.03.1851 г.  ва Усьвятах на Віцебшчыне нар. Аляксей Сапуноў, гісторык, археограф і краязнавец. Памёр 2.10.1924 г. у Віцебску.

145 – 25.03.1871 г. у Цьверы нар. Мар’ян Абрамовіч, аўтар беларускай брашуры „Дзядзька Антон” (1892, Тыльзіт), рэвалюцыянер-народнік. Памёр 7.01.1925 г. у Варшаве.

135 – 13.03.1881 г. беларускі рэвалюцыянер, народаволец Ігнат Грынявіцкі кінутай ім бомбай забіў расійскага цара Аляксандра ІІ, а сам сьмяротна параніў сябе.

120 – 2.03.1896 г. у Поразаве, Ваўкавыскага павету нар. кс. Станіслаў Глякоўскі – сьвятар, беларускі грамадзкі дзеяч. Да верасьня 1929 г. быў пробашчам у Трычоўцы каля Беластока. З 1929 г. дзейнічаў у Вільні, быў між іншым выдаўцом дзіцячага часопісу „Пралескі” (рэдагавала Анеля Каткавічанка), выкладчыкам у Віленскай Беларускай Гімназіі. З 1938 г. (пасьля высылкі кс. А. Станкевіча) узначаліў у Вільні беларускую парахвію сьв. Мікалая. Загінуў у сьнежні 1941 г. у Менску.

120 – 5.03.1896 г. у в. Нізок каля Узды нар. Кандрат Крапіва (сапр. прозьвішча Атраховіч, пам. 8.01.1991 г.), пісьменьнік, мовазнавец, партыйны дзеяч. Аўтар папулярных баек і п’ес.

120 – 24.03.1896 г. у Супрасьлі каля Беластока нар. Вера Матэйчук (Маслоўская, Карчэўская) – беларуская нацыянальная дзеячка. Памерла 23.01.1981 г., пахаваная на праваслаўных могілках у Супрасьлі.

98 – 25.03.1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў Трэцяй устаўнай грамаце абвясьціла пра аддзяленьне Беларусі ад Расіі ды ўтварэньне вольнай і незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

95 – 18.03.1921 г. у Рызе быў падпісаны мірны дагавор паміж РСФСР і УССР а Польшчай, у выніку якога беларускія землі былі падзелены паміж суседнімі дзяржавамі.

90 – 22.03.1921 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты „Беларускі Звон”, якога выдаўцом ды рэдактарам быў Францішак Аляхновіч. Газэта выдавалася да 24.02.1923 г.

90 – 16.03.1926 г. у Вільні выйшаў з друку апошні нумар газэты зьвязанай з Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамадой „Беларуская Ніва” (паяўлялася 3 разы ў тыдзень). Між іншым на яе старонках былі публікаваныя карэспандэнцыі з Беласточчыны.

85 – у сакавіку 1931 г. надрукаваны быў уВільні апошні нумар часопіса „Родная Мова”, якога выдаўцом быў Беларускі Гаспадарскі Зьвяз. Рэдактарам выданьня быў Янка Станкевіч.

85 – 19.03.1931 г. нар. Генадзь Кісялёў, гісторык ды літаратуразнавец. Друкаваўся з 1958 г., вывучаў перадусім перыяд паўстаньня 1863 г. на беларускіх землях. Дасьледаваў творчасьць Я. Коласа ды іншых беларускіх пісьменьнікаў. Памёр у Менску 14.11.2008 г.

70 – быў надрукаваны ў Ватэнштаце (Нямеччына) першы нумар выданьня Згуртаваньня Крывіцкіх Скаўтаў на Чыжыне „Скаўт”. Рэдагаваў Вацлаў Пануцэвіч (Папуцэвіч).

65 – 25.03.1951 г. у Таронта быў апублікаваны першы нумар часопіса беларускай эміграцыі „Беларускі Голас”. Рэдагаваў Сяргей Хмара. Выдаваўся да дзевяностых гадоў.

60 – 4.03.1956 г. у Беластоку выйшаў з нумарам 1 беларускі тыднёвік „Ніва”.

50 – 12.03.1966 г. адкрыцьцё ў Белавежы Беларускага этнаграфічнага музэя, які быў у пачатку сямідзесятых гадоў ліквідаваны польскімі дзяржаўнымі ўладамі.

30 – 24.03.1986 г. у Беластоку студэнты сарганізавалі адно зь першых сьвяткаваньняў у Польшчы абвешчаньня незалежнасьці БНР.

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

 

У папярэднім нумары памылкава была пададзена дата нараджэння ксяндза Яна Семашкевіча 30.10.1883 г., а павінна быць 20 кастрычніка.

15 Comments

  • Hey, you used to write great, but the last several posts have been kinda boring… I miss your super writings. Past several posts are just a bit out of track! come on!

  • This design is spectacular! You most certainly know how to keep a reader amused.
    Between your wit and your videos, I was almost moved to start my own blog (well, almost…HaHa!) Excellent job.
    I really enjoyed what you had to say, and more than that, how you presented
    it. Too cool!

  • I really like what you guys tend to be up too.

    This kind of clever work and coverage! Keep up the amazing works guys I’ve included you guys to my own blogroll.

  • Heya i’m for the first time here. I came across this
    board and I in finding It truly helpful & it helped
    me out much. I hope to present one thing again and help others such as you aided me.

  • I wanted to thank you for this good read!! I definitely loved every bit of it.
    I have got you saved as a favorite to check out new things you post…

  • Hello everybody, here every one is sharing such experience, thus it’s good to read
    this blog, and I used to pay a quick visit this webpage all the time.

  • Everything is very open with a precise explanation of the challenges.
    It was definitely informative. Your website is extremely
    helpful. Thank you for sharing!

  • Very nice post. I just stumbled upon your weblog and wanted to mention that I’ve really enjoyed
    browsing your blog posts. After all I’ll be subscribing on your feed and
    I’m hoping you write once more soon!

  • It’s an remarkable article in support of all the online visitors; they will obtain advantage from it I am sure.

  • I’m really inspired along with your writing talents and
    also with the layout on your weblog. Is this a paid topic or did you customize it your self?
    Either way stay up the excellent quality writing, it’s uncommon to look a nice weblog like this one today..

  • constantly i used to read smaller posts which as well clear their motive, and that is also happening with this piece of writing which I am reading here.

  • Excellent web site. Lots of useful information here.

    I’m sending it to several friends ans also
    sharing in delicious. And certainly, thank you to your sweat!

Comments are closed.