Люты – гадоў таму
1025 – у 992 г., паводле летапісаў, былі заснаваны ў Полацку і Тураве епархіі і пастаўлены епіскапы.
890 – у 1127 г. былі аднатаваныя першыя летапісныя зьвесткі пра горад Гародня (Городна, Городень).
630 — 20 і 22 лютага 1387 г. кароль Польшчы Ягайла выдаў граматы пра наданьне прывілеяў феадалам Вялікага Княства Літоўскага, якія прынялі каталіцкае веравызнаньне.
380 – 5.02.1637 г. у Вільні памёр Іосіф Вельямін Руцкі (нар. у 1573 ці 1574 г. у Руце на Наваградчыне), уніяцкі мітрапаліт, пісьменьнік-палеміст, царкоўна-палітычны дзеяч. Пахаваны ў Вільні ў Сьвятатроіц-кім манастыры.
210 – 11.02.1807 г. у Варацэвічах на Палесьсі нар. Напалеон Орда (пам. 26.04.1883 г. у Варшаве, пахаваны ў Янаве Палескім), мастак, кампазітар.
165 – 21.02.1852 г. у Менску адбылася пастаноўка трупай Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча першай беларускай опэры „Ідылія” С. Манюшкі і К. Кшыжаноўскага.
145– 29.02.1872 г. у Крынках Аршанскага пав. нар. Вітольд Бялыніцкі-Біруля, вядомы мастак пэйзажыст. З 1947 г. жыў пад Менскам. Памёр 18.06.1957 г. у Цьвяры, пахаваны на Новадзявічых могілках у Маскве.
135 – 10.02.1882 г. у Вільні нар. Францішак Умястоўскі (Дзядзька Пранук), празаік і публіцыст, ініцыятар выданьня „Нашай Долі”, рэдактар-выдавец газэты „Беларускі Дзень” (1927 – 1928), жыў у міжваенны час у Вільні. У 1939 г. змабілізаваны ў польскае войска, у красавіку 1940 г. загінуў у Катыні.
135 – 4.02.1882 г. у Слуцку нар. Фабіян Шантыр, празаік і публіцыст, дзеяч беларускага руху падчас І сусьветнай вайны, муж Зоські Верас. Расстраляны бальшавікамі
ў красавіку 1920 г.
130 – 27.02.1887 г. у в. Новы Двор, Менскага павету нар. Алесь Гарун (сапр. прозьвішча Аляксандар Прушынскі), дзеяч беларускага нацыянальнага руху, пісьменьнік, журналіст. Адзін са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускага войска. Памёр 28.07.1920 г. у Кракаве, пахаваны на Ракавіцкіх могілках.
115 – 2.02.1902 г. у Новым Двары на Сакольшчыне нар. Станіслаў Грынкевіч (18.05.1945 г. расстраляны саветамі), лекар, грамадзка-культурны, палітычны дзеяч, літаратар, публіцыст.
115 – 24.02.1902 г. у в. Кацёлкі, Пружанскага павету нар. Янка Хвораст (памёр 1.07.1983 г.), балетмайстар, зьбіральнік беларускага харэаграфічнага фальклёру.
115 – 28.02.1902 г. нар. Павал Гаўрыленка (пам. 2.02.1961 г.), жывапісец, заснавальнік Саюзу Беларускіх Мастакоў.
110 – 14.02.1907 г. у Мінску нар. Алесь (сапр. Пётр) Звонак, паэт і перакладчык. Памёр у Мінску 2.02.1996 г.
110 – 23.02.1907 г. у в. Арляняты на Ашмяншчыне нар. Станіслаў Станкевіч (пам. 6.11.1980 г. у ЗША), грамадзкі дзеяч, настаўнік, літаратуразнавец і журналіст. Выпускнік у 1933 г. польскай і славянскай філялёгіі Віленскага Унівэрсытэту, у 1936 г. атрымаў дактарат гэтай вучэльні. Да 1941 г. працаваў настаўнікам, займаўся навуковай працай. У 1944-1945 гг. рэдагаваў у Бэрліне газэту „Раніца”, з 1945 па 1947 быў настаўнікам беларускай літаратуры ў Гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне.
У 1948-1962 гг. рэдагаваў у Мюнхене газэту „Бацькаўшчына”. З 1963 г. пераняў рэдагаваньне газэты „Беларус” у ЗША, якую рэдагаваў да сьмерці ў 1980 г. Быў пастаянным супрацоўнікам беларускай сэкцыі Радыё Свабода, рэдактарам навуковых „Запісаў”.
105 – 1.02.1912 г. у Вільні адбылася першая пастаноўка п’есы Янкі Купалы „Паўлінка” (у прысутнасьці аўтара).
105 – 5(18).02.1912 г. памёр Іван Трутнеў (нар. у 1827 г. у Ліхвіне Калужскай губ.), жывапісец і нас-таўнік. У 1866 г. арганізаваў і ўзначаліў Віленскую рысавальную школу, якой кіраваў да сьмерці. Праз яе прайшлі літоўскія і беларускія мастакі, м. інш. Язэп Драздовіч. Пахаваны на праваслаўных могілках у Вільні.
95 – 24.02.1922 г. памёр у Вільні Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі) – нар. 4.01.1869 г. у маёнтку Дабосьна (зараз Жылічы) на Магілёўшчыне, празаік і публіцыст, працаваў у „Нашай Ніве” (1909 – 1910), „Беларусе” (1913), у рэдакцыі „Сахі” і „Лучынкі” (1913 – 1915). Пахаваны на Росах у Вільні.
90 – 28.02.1927 г. у Вільні выйшаў з друку апошні нумар грамадаўскай газэты „Наш Голас”.
85 – 26.02.1932 г. у Менску выйшаў першы нумар тыднёвіка „Літаратура і Мастацтва”.
65 – 16.02.1952 г. у Менску памёр Еўсьцігней Міровіч (Дунаеў) (нар. 10.08.1878 г. у Пецярбургу), акцёр, драматург, рэжысёр, тэатральны дзеяч. У 1957 г. выйшаў яго зборнік „П’есы”. Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.
60 – 25.02.1957 г. у Бялынавічах Касьцюковіцкага р-на на Магілёўшчыне нар. Алесь Пісьмянкоў, сучасны беларускі паэт, эсеіст. Памёр 23.04.2004 г.
Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы