– Не буду гэтага чытаць, бо гэта балбатня якая абгрунтоўвае ўмяшананне прагных леснікоў у жыццё першабытнай пушчы! – інфармуе мяне адна з нашых любіцелек прыроды. – Яны сякуць лес, кажучы што ваююць з караедам, а напаўняюць сабе кашалёк!
– Драўніна перажэртая караедам надаецца толькі на апал. Ніхто не збудуе з яе дому, не зробіць мэблі.
– Гэта такія ж ідыятызмы, такі як тлумачэнне катастрофы пад Смаленскам выхлапамі самалётаў і штучнымі хмарамі, а ў выніку выбухам! Сціхні, баба!
– А ты ў сваіх тэкстах вядзеш палітыку таго эколага толькі з матурай ды маніпулюеш штослова, пішучы ў чужамоўі «спантаннае» збіранне галасоў у абарону працы леснікоў, «(не)залежныя эксперты – вядома, ад Дзяржлясоў, «таямнічая група» вядома адкуль, а тыя зноў «вынаходзяць» дарогі ў пушчы паўз якія можна зрэзваць паражаныя караедам дрэвы, калі тыя дарогі-трыбы маюць па чатырыста гадоў! Уводзіш у зман чытачоў! Маніпулюеш!
– А ты лепш пачытай, што яны думаюць аб гэтых паганых лесніках у сваіх каментарах!
– А ты чаму не пайшоў на дыскусію ў «Фаме» ў Беластоку паміж леснікамі і эколагамі? Баішся, што паявяцца ў цябе сумненні?
– А пані павінна больш дбаць аб чысціню польскай мовы, пішучы пра чысціню асяроддзя! Робіш пані здымак над пнём голай пасля караеда больш за стогадовай елкі, і пішаш, што кару ад гэтага… дуба спецыяльна пакінулі дрывасекі ў пушчы, для яшчэ большага разводу караеда?!.
Як хутка можна зманіпуляваць чытача, слухача. Шчырага любіцеля роднай прыроды. Які турбуецца яе станам. Веруючага ў тое, што ёсць людзі сумленныя, бескарысныя і справядлівыя. Які хоча каб пушча была першабытнай, але і каб мог туды з’ездзіць з дзецьмі, палюбавацца ёю. І каб яна засталася для наступных пакаленняў. Але каб не насаджваць у ёй новых дрэў, бо ж гэта не плантацыя. Няхай сабе яна жыве сваім жыццём, бо і чарвячок гэта жывая істота. Хай і той караед, што тысячамі валіць найвялікшыя ў свеце арганізмы. Магутныя Дрэвы.
Добры чалавек гатовы бегчы і сам павіснуць на тым дрэве за справядлівасць. Прышпіліцца да магутнай і небяспечнай машыны. Кінуцца пад гусеніцы. Што гэта небяспечна? Што нельга так сабе ўваходзіць сюды, дзе працуюць такія машыны і валяцца дрэвы? Мы ж чытаем, што
«Пакаранне за высечку Белавежскай штораз бліжэй.
Ужо ёсць заява Еўрапейскай камісіі».
Не зусім гэта так, а зялёныя чытачы праз момант пачынаюць бесіцца. Чаму маўчыць наша прэм’ер? Чаму не пакарае злачынцаў?
Як падалі пасля поўдня 15 верасня прэсавыя службы Еўрапейскай камісіі, яе ўпаўнаважаная па справе ў Еўрапейскім судзе – Катарына Герман паведаміла між іншым пра прапанову накладання фінансавых санкцый на Польшчу. З таго моманту, калі Польшча будзе паведамлена пра тое, што тая прапанова атрымана, будзе мець чатыры працоўныя дні, каб адказаць на яе. На дадзены момант няма інфармацыі аб тым, ці гэта ўжо адбылося, і якое высокае магло б быць тое пакаранне. Але пакаранне будзе напэўна – запэўнівае чытачоў газеты перакананы ў сваёй рацыі журналіст.
У прэс-рэлізе Еўракамісіі чытаем: «13 верасня, Еўрапейская камісія звярнулася ў Еўрапейскі суд з пісьмовай заявай аб уступленні ў сілу тымчасовых высноваў. Звярнуліся за прымяненне фінансавых санкцый для Польшчы, калі Варшава не выканае загадаў, якія вынікаюць з тымчасовых вызначэнняў, у адпаведнасці з просьбай Еўрапейскага суда аб прадухіленні высечкі дрэў у Белавежскай пушчы».
А дзе надалей вядзецца высечка, згодна з гэтымі рашэннямі? (якімі, дакладна газета не падае). Адказвае прэс-сакратар Міністэрства аховы асяроддзя: «Надалей рэалізуем рашэнне, якое даў віцэ-прэзідэнт ЕС і высечка вядзецца толькі ў месцах пагражаючых грамадскай бяспецы і дзе знаходзяцца пад аховай асяроддзі пражывання ахоўваных відаў».
Чытачы і зарэгістраваныя карыстальнікі інтэрнэту злуюцца пад адкрытым для чытачоў артыкулам: А дзе наша прэм’ер-міністр? Міністэрства і тыя бессяромныя леснікі рэжуць пушчу, а яна, не прыслухоўваючыся рэкамендацыям, не, загадам Еўропы, дазвяляе на гэта?! За высечкай сочыць група экспертаў – вызначаная Дзяржаўнымі лясамі. Аўдыт выразак вядзе незалежная рада – прызначаная прэм’ер-міністрам. Існуе карта месцаў, дзе дрэвы пагражаюць – хаця б грыбнікам. Гэта доказ Міністэрства аховы асяроддзя і Дзяржаўных лясоў на выконванне Польшчай часовага палажэння Еўрапейскага Суда па высечцы Белавежскай пушчы. Такія аргументы прыводзіў урадавы бок 19 верасня ў Варшаве падчас сустрэчы з дэлегацыяй, якая прадстаўляла экалагічную камісію Еўрапарламента, прысвечанай Белавежскай пушчы. Дэлегацыя дзве гадзіны размаўляла пра Белавежскую пушчу ў Варшаве, пры нагодзе абмеркавання пытанняў, датычных энергетыкі і кліматычных праблем – гэта яны якраз з’яўляліся мэтай яе трохдзённага візіту. У дэлегацыі былі прадстаўнікі ўсіх груповак Еўрапарламента. Яе ўзначальваў былы прэм’ер Славеніі Алойз Пэтерле з Еўрапейскай групы народнай партыі (хрысціянскія дэмакраты), быў таксама польскі еўрапарламентарый з гэтай групоўкі Анджэй Гжыб ад ПСЛ. З круглым сталом у справе Пушчы ўрадавы польскі бок прадстаўлялі віцэ-мінстр аховы асяроддзя галоўны захавальнік прыроды Анджэй Шведа-Левандоўскі і гендырэктар Дзяржаўных лясоў Канрад Тамашэўскі, прысутнічалі таксама прадстаўнікі навуковага асяроддзя і няўрадавых арганізацый (эколагі), між іншым была найбольшая група ад Грынпіс. І тут прызналіся, што дайшло да непаразумення. Алойз Пэтэрле прызнаўся, што толькі пасля выказвання міністра аховы асяроддзя Тамашэўскага зразумеў што міністэрства і Дзяржлясы «надалей дэкларуюць гатоўнасць да часовага рашэння (часовага рашэння ЕС ад ліпеня 2017 г.), а затым да часовага спынення высечкі пушчы». Але еўрадэпута Гжыб заявіў, што высечка мела быць поўнасцю спыненя ўжо ў аўторак. Так ці інакш, прадстаўнікі ўрада мелі на думцы прыпыненне выразак толькі за межамі раёнаў, якія пагражаюць грамадскай бяспецы (у адпаведнасці з часовай забаронай, якую рэкамендаваў ЕС)». Дырэктар Тамашэўскі заявіў, што Дзяржаўныя лясы, безумоўна, напэўна прыменяць чарговыя патрабаванні Еўрапейскага суда. «Надалей выконваем загады, які даў віцэ-старшыня ЕС і выразка праводзіцца толькі ў месцах пагражаючых грамадскай бяспецы і знаходзяцца пад аховай асяроддзя пражывання ахоўваемых відоў», – тлумачыў Аляксандр Бжузка, прэс-сакратар Міністэрства аховы асяроддзя. А выразка прыпынілася па прычыне вялікага ветру…
Падазрона ставяцца да гэтага іншыя эксперты з кола эколагаў, якіх не назавеш біёлагамі, бо сярод іх няма ані аднаго адукаванага дзеля аховы асяроддзя чалавека. Але яны ведаюць, што дыялогу з урадам у справе пушчы не будзе, бо быць не можа. «З заявы дырэктара Тамашэўскага я не зрабіла высновы, што ён дазволіў магчымасць спыніць высечку. Увесь час спасылаецца ён на санітарныя прычыны. Раней казалі, што выразка робіцца па меркаванні бяспекі на блізкіх дарогах. Калі сцвярджаецца, што высякаем дрэвы, таму што яны могуць перакуліцца, гэта проста азначае, што можна выразаць іх усе» – кажа зялёная спецыялістка з умеласцю піяра і абслугоўвання сацыяльных сетак, якая разбіраецца яшчэ, піша, у культуры (можна прачытаць гэта на яе профілі, але пра яе адукацыю – больш нічога).
«Bo ma boleć! Przemoc Leśnej Straży w Puszczy Białowieskiej” – пад такім загалоўкам газета інфармавала аб «асабліва жорсткім» умяшанні лясной аховы падчас пратэсту эколагаў у Белавежскай пушчы. «Усе актывісты знаходзіліся ў гэтым месцы нелегальна, а ўмяшанне і ў ніякім моманце не было жорсткім – абвяргалі гэтыя інфармацыі Дзяржаўныя лясы і публікавалі запісы з камер аднаго з ахоўнікаў, паказваючыя што на самой справе адбылося. «Заломваюць рукі і ногі, прытым цынічна ўсміхаючыся. Кінутых жорстка на зямлю прыціскаюць локцямі і каленямі. Так лясныя ахоўнікі труктуюць актывістаў якія стаяць за абарону Белавежскай пушчы» – абуралася газета. Яе журналісты спаслаліся на словы Адама Богдана з Фонду Дзікая Польшча і Лагера для Пушчы аб адной з «асабліва жорсткіх» інтэрвенцый лясной аховы: Лукаш Лыскаўка з Познані быў схоплены пры спробе заблакаваць форвардэр. Кінулі яго на зямлю, ахоўнікі ўбівалі яго твар каленамі ў глебу, душылі. З Пушчы забрала яго хуткая дапамога. Ён правёў некалькі гадзін у лякарні. Тамаграфія паказала гематому на скронях. Акрамя таго лекар выявіў драпіны на шыі – доказ паддушвання», – расказваў Богдан. На абвінавачанні адказала прэс-служба Дзяржаўных лясоў. «На паверхні, на якой было запісана відэа, вырэзвалі стаяўшыя пры дарозе мёртвыя елкі, якія пагражалі бяспецы. Гэтыя дзеянні адпавядаюць рашэнням Суда ЕС. Гэтая тэрыторыя ахоплена часовай забаронай уваходу. Усе актывісты знаходзіліся ў тым месцы нелегальна» – адзначалася ў паведамленні. Дзяржлясы апублікавалі ў інтэрнэце відэазапіс камеры аднаго з ахоўнікаў. Відаць на ім, сярод іншага, той «інцыдэнт» з удзелам Лукаша Лыскаўкі, які бяжыць па паваленых бярвёнах і падае на іх, прабуе кінуцца пад колы форвардэра, лясная страж хапае яго ў апошні момант перад тым як можа ён трапіць пад працуючую машыну. Быў ён спынены леснікамі ў апошні момант. Інтэрвенцыя ў ніякі момант не была жорсткай» – тлумачыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржлясоў. Стражнікі дадаюць, што мужчына заблакіраваўся паміж стваламі, увесь час тузаўся, ахопліваў пні нагамі і рукамі, моцна да іх прыціскаўся, не даваў адцягнуць сябе ад іх стражнікам. У рэшце рэшт быў выцягнуты спаміж ствалоў і вынесены на адлегласць некалькіх метраў. Стражнікі па сваёй ініцыятыве выклікалі хуткую дапамогу. Мужчыну завезлі ў бальніцу і пасля медыцынскага абследавання быў ён выпушчаны» – адзначаецца ў паведамленні. Усе дзеянні можна ўбачыць на дакладным відэазапісе, прадастаўленым Дзяржаўнымі лясамі.
Багдан Камінскі (інтэрнаўт), 15.09: «Гэты фільм трэба пабачыць. «Эколагі» такія ж сумленныя, як і тая газета. А дурняў, што выстаўляюць сваё і чужое здароўе, хапае. Ну, хіба што атрымліваюць яны ўзнагароду за «дзеянні» і заплату за шуміху. На апошнім кадры вы можаце ўбачыць паваленыя голыя дрэвы зачышчаныя караедамі!»
У цяперашні час у Белавежскай пушчы прыкладна 1,3 мільёна дрэў, заражаных караедам. Міністр Ян Шышко спасылаецца на крытычныя заўвагі апазіцыі датычныя дзеянняў леснікоў на тэрыторыі пушчы. Паводле яго, гэта паказвае на поўнае неразуменне натуральных механізмаў. Лічыць ён, што заражаныя дрэвы павінны быць выдаленыя яшчэ сёлета. Міністр ацэньвае : «Леснікі добра ведаюць гэтыя дрэвастоі. Градацыя караеда пачалася ў 2010-2011 гг. Калі б тады было дазволена дзейнічаць леснікам, гэтай градацыі не было б».
«Ізіклаўн» (15.09): Усе мы любім тое, што прагнілае, мёртвае і чужое чалавеку… Высечка, высечка, вырэзка…. Ах, тыя ненаедныя на грошы і выразку лесарубы, леснікі і ўсе дрэнныя людзі. Адзіная праблема заключаецца ў тым, што ніхто там не вырэзвае жывых дрэў, а выдаляе толькі мёртвыя, на адлегласці каля 60 м ад дарог, па якіх вандруюць людзі. І гэта не на тэрыторыі парку, не ў запаведніках, не на вільготных месцапражываннях або ў шматвяковых і старых дрэвастоях, толькі ў поўнасцю гаспадарчай частцы пушчы. Акрамя таго, трэба вывезці драўніну таксама з-за асобных супрацьпажарных правіл. За бягучы вобраз пушчы адказвае караед і чалавечая бяздзейнасць. Колькі яшчэ гэты лес будзе пакутаваць ад хлусні, паліткарэктнасці, афёрыстай журналістыкі і зялёнай наіўнасці? Тым каму з нас прырода і краса асацыюецца з могілкамі і чарвякамі, прапаную працягваць «абарону»» БП. Гэта нядобра, што чужыя кажуць нам, што добрае, а што дрэннае. Сорам».
Міраслава Кастанчук