Радыё Рацыя запрашае на рэпартаж.
(крокі па снезе)
Анонс: І да сіх пор мне запометалась, што колі цёця говорыла жэ нават як тэпэр разпальвае в пліте, і нехцонцы десь агонь доткнецца да рукі, то кажа – я іх бачу ўсіх.. І думаю – што воны муселі выцярпець, ежэлі то так боліт колі толькі чуць, а воны жывцём горэлі бедны…
(крокі па снезе; выстрэл)
Аўтар: Пеця, Міша, Алёша, Кастусь, Сярожа – дзеці якія згарэлі ў вёсцы Залешаны. 29 студзеня 1946 году ў Залешанах на Беласточчыне загінула 16 чалавек. Пацыфікацыю вёскі праводзіў аддзел польскага ўзброенага падпольля PAS NZW пад камандаваннем Рамуальда Райса псеўданім „Буры”. Кожны год 29 студзеня ля крыжа ў Залешанах праходзіць паніхіда ў памяць ахвяраў.
(фрагмент паніхіды; малітва – Вечная памяць)
Удзельнік (чытае надпіс на крыжы): Дэмянюк Пётр, Нічыпарук Іоан, Нічыпарук Наталія, доч яе Анна, Нічыпарук Марыя і дзеці яе: Пётр, Міхась, Аляксей і Адам, Леанчук Надзея, Леанчук Рыгор і сын Кастусь, Серожа, Сахарчук Фёдар, Верэмчук Стэфан, Зелянко – убіенны і сожжэнны. (працяг пахіды і малітвы)
(фрагмент песні „Залешаны”)
Удзельнік – жыхарка Залешан: Горэлі мы дэсь по Трох Крулях, зімою. А мне ў маю кончылося б 11 лет. Помню, што рано воны прыехалі, бо вышлі тато якбы то управлятіся. І прышлі до хаты і кажут: маты, гасы огонь, бо відно якоесь вoйсько прыехало. Ну і воны прыехалі, обсталёваліся, бо тата мой быў застэмпца солтыса. Вжэ воны тутака по сэле ходілі. Одного то добрэ помню, што ішоў такі нэвэлікі ростом, в кожухові, чоботы з тымі холявамі доўгімі і тут такія то острогі тут о на ногах… До одных зайшлі і сказалі туй бабі, коб вона прынэсла соломы. І воны там лягалі, вона дэсь ім там каву варыла. Сказалі мому татові, коб заказалі по сэле, коб ім людзі збожа знэслі, пжэважне овса бо то коням. Ну тато пошлі, заказалі, хто там што меў. Але што в нас быў такі пастух Стэфан. Вун пас овэчкі дэсь там до одного господара прыйшоў на зіму, дэсь там то дрова рубаў, то што.. Воны (дзеці) давай дэсь там на того Стэфана, тако чэрэз хлеў сталі снежкамі кідаті. І нібы в того што ішоў, я кажу, што в кожушкові, так як бы ёму ў голоў попалі. Але чы попалі то я нэзнаю, оно так сталі говорыті.
(выстрэл)
(фрагмент песні „Залешаны”)
Сьведка – жыхарка Залешан: І воны там согналі нас на тую сторону до хаты. І воны там у хаті так панапісалі, што то такія людэ кепські, чэрэз што воны спалят. Так штось говорат, што то з інныx сёл было наговоранэ, ну але воны полічылі што то всі людэ тут такіе кепскі. І тогды нас зогналі до тэі хаты. Тато вжэ там осталіся і сэстра побегла, і мама мелі іті, одягнуліся. Але выйшлі на двор і кажут: я вжэ осталася з тымі дітьмі ў хаті. І маті одвэрнуліся і кажут – бежы ты можэ то будут вывозіті, то вас обох з батьком вывэзут, а з сімі детьмі я остану. І добігаю я до тэі хаты – тато выходят і кажут: а дэ маті. Я кажу осталіся дома. А іх там целы той, ну звалі бандытам – прыкладом тата. Жэ нэ йді. Тогды прыйшоў одін і так вычытаў. Жэ чэрэз вашы деті такіе, жэ будэ весь збужона. О, то я тое добрэ помню, бо якраз я там была. І тут воны што, зачалі стрэляті, вядомо колісь хаты соломою былі крыты. Стрельнэ і горыт. Тут одна такая деўчына з матэрою была, старша была од мэнэ, ей было з восемнаццаць. Ой горымо! Маті еі по тварові ўдарыла і кажэ: ціхо! то сонце заходіт…
(стрэл, полымя)
Сьведка – жыхар Залешан: Помню як согналі сюды до хаты, коло крыжа і запалілі. Люді так былі цесно, што одён пры другім стоялі, ну я якось выпхнуўся і по головах чэрэз окно хотеў выскочыць. А он як з эркаэма потёг… І мне тутао по шыі. Оно шкуру зогнаў. Ужэ як мужчыны вывалілі двэры од подвурка, а усе людэ между огнём зачалі втікаі в ольшыну. Маты мэнэ в ольшыну занэсла, а сама побегла хату ратоваті.
(полымя)
Сьведка – жыхарка Залешан: До нашых хатоў понаносілі солому до каждой хаты, а до нашоі хаты нэ внэслі соломы. Бо моя цёця была кравцовай, то для іх то гузікі прышывала, попраўляла шынеле. І тут всё крычалі дэ Дэмянюк Пётр – прошэ выйсьць! Того солтыса сына шукалі. І ёго зараз перэд хатамі застрэлілі! (плача). І шчэ там одного застрэлілі – такі Федзя Сахарчук. І шчэ прыехаў чоловек з Суховульцюв і ёго застрэлілі, бо дэсь там у ёго якісь там пашпурт быў немецкі.. А хто прыходіў до вёскі то впускаті впускалі, але выпускаті нэ выпускалі. І з Козлоў прыехаў чоловек по валянкі до когось – тож вун згінуў.
Сьведка – жыхар Залешан: Тыя двэры од подвурка, оні забілі десэтіцалёвымі гвозьдзіма, тут од гуліці стрэляют. То мужчыны сталі валіті в двэры і якось вывалілі, чы нэ з ушакамі. Жэб шчэ троху то погореліб все.
Сьведка – жыхарка Залешан: І вжэ мы горымо. Одна такая Базылюк Жэнька кажэ: „Людэ на божу волю, втікаймо! Кого заб’ют, когось можэ нэ заб’ют!” А мой брат Лёня выскочыў под рукамі і побег. Махае рукой, коб людэ ішлі.. Ой! Лёню нэ забілі, біжэмо!
Сьведка – жыхарка Залешан: А то што воны шчэ прыслалі одного до хаты, коб вон нас побіў у хаті. Алеж вун прыйшоў і крычыт нам: „лягайтэ все!”. Так мы хто дэ, там за печ, за лужко… дэ хто куды. Вун у полап постреляў, постреляў і пошоў. І нібы сказаў, што то побіў нас. Ну аж воны поехалі за сэло і сталі. І як стало гореті.. Давай двэры под клуню одчыняты, то шчэ воны палкою заткнулі, зашчэпнулі. Але побілі окно і выскочыў такі хлопэць, тожэ в моіх летёх, выскочыў, глянуў і тую палку одоткнуў і мы все так на заклунне под Топорэ в тую сторону побеглі.
(серыя выстрэлаў)
Сьведка – жыхар Залешан: Так тут у сетой хаті мы жылі. Так то была хатка на две половінкі. І тут ўсіх согналі, подпалілі і всё! І тут стояла… і так то тут..о согналі, горело..почалі втікаті молодшы… но нэ стрелялі… І так.
Сьведка – жыхарка Залешан: То была моя хата. Тут мы жылі і тато і другі брат жыў. Нас усіх, як воны прыехалі согналі до однэі хаты. Быто по хатах ўсюткіх ходылы і солому прыносілі. Роздягаліся, спалі.. Моя мама то ім есты варыла, а тато шчэ прынёс літэр самогонкі для іх даў, поставыў. І воны тогды татові сказалі: „сховайся, коня сховай і сам сховайся – жэб тэбэ нэ было”. Ну і тато так зробылі, потум под вэчур вжэ позганялі всюткіх до хаты. І мы тако з мамою, з сэстрою стоімо в двэрах, і тэі суседкі хлопэць, сын прыйшоў. А воны зачынілі нас на клямку, на зашчэпку. І мы нэ моглі выйті. Але стукалі, стукалі і тая клямка одышла. І тоды мы все давай утыкаты. Втыкалі о тако поза городамі под Топоре, на Сакі, дэ хто мог. Мы тако выбеглі, моя мама кажэi для тата: ”у нас кобыла ў хлеве”. А вжэ стало тое всютко гореті і наша клуня. А нэма ні тата ні мамы! А мы з сэстрою стоімо – нэ могу, як згадаю то плачу – і кажэм, як мы будэм обедве? Мама прыбеглі з кобылою. А воны стоят на згуркові, дывятся як горыт. І мама кажэ: “Ты дітя бежы. Там в Саках стоят мужчыны – можэ наш батько там е? Сястра побегла і прывэла тата. І мы вжэ всюткі врадоваліся, што мы цэлая сямя! Ну і пошлі до Сакоў, тато кобылу повэлі. Пошлі там до знакомых. І там вжэ ночовалі ў Саках тых.
(бура, вецер)
Сьведка – жыхарка Залешан: Погорелі. Оно одна хата, сусед наш зостаўся – нэ згорела хата. А мама там з дітьмі так і осталіся. І татаў брат, бо вун на раўматізм быў хворы і девчынка ў іх була і жонка. Як стало гореті, воны давай выходіті, а само ішоў і по ім давай стрэляті. Братіха татова выходіла, то ей в ногу попалі. І так вона до сені покотілася. А вышоў татоў брат, дзядзько мой, то по юм застрочыў, пэрэстрэліў і вун упаў і згорэў. Коло хаты.
(выстрэл)
Сьведка – жыхарка Залешан: Мы былі по суседску тут, в сетум домові. Нас нэ запросілі на зэбране. Мы горелі з мамою і чэтвэро діті. Потум шчэ прышла кобета з мамой старушкой і з сыном. Попароны. Наша мама была попарана як головэнька. Як вжэ погасло всё, тогды по нас прышлі! Тато і мужчыны. І нас забралі. І так зачалося нашэ жыце. Леончук я называлася. Там дужо е на крыжові нашых назвіскув… Прожылі! Але потым нам было вэльмі тяжко! Bardzo! І bardzo długo pisałam w życiorysach, że wieś nasza była spalona przez leśną bandę „Burego”. Потум выцофалась, бо сказалі што то небэзпечне. Кепскі людэ нас казнілі! А мы мірно тут жылі, в часе войны нікого нэ вдалі, нікому крывды нэ робілі, спoкойно жылі.
Сьведка – жыхарка Залешан: Мы знаем, што наша мама была моцно опалена і што нас ратовала. Мама была вцёнжы. Мы адзіна сем’я, якая целы пожар просідела, бо все вырвалісь на городы, а мы сідзелі пока не потух огонь. А чом? Чом так? 29 мама робіла пране, по святах. Сеннікі, плахты… Такое тяжке пране! В сенях в балеі была вода. І тым мама нас спасла. Намочыла тыя цяжкія сеннікі і нас окрывала. І так нас спасла! Бо так то на огулёк бы згорелі. На мне душогрейка горела, а я крычала: „то мое! то мое!”
(серыя выстрэлаў)
Сьведка – жыхар Залешан: Тут дэ крыж, там і колодэць шчэ там е. А вун сідеў за колодэцём з эркаэмам, той што стреляў до мэнэ.
Сьведка – жыхарка Залешан: А „Буры” выехаў з часьцю арміі в лес, на згорачку стояў, і даў росказ коб нас всюткіх пострелялі. А воны давалі сыгнал што стреляют, але нас не білі. Моя сэстра взяла мэнэ за руку і чэрэз плот пэрэкідала і мы беглі. Пошлі до Сакоў. Там баба опалена, такая Нічыпорук, берэменна была. І роды яе бэрут. І тут вона кончается і двое деткі. Вона нэ пошла на зэбране – в хаті в сенях сховалася, окрылася плахтой і тыя деткі подушыліся!
(музыка)
Сьведка – жыхар Залешан: В туй хаті утэклі все. Оно прывэлі до Залешан з Суховульцюв кравця, і тут лапалі одного. Сховаўся дэсь, але злапалі ёго. І з сэла молодшого хлопця і завэлі ёго до клуні. Розстрэлялі іх і воны там згорелі.
Сьведка – жыхарка Залешан: А на другі дэнь мы прышлі тут, собраліся і до того паленіска, все плачэмо што шчэ жывэмо! Наш сусед Макар Нэстэрук сховаўся тожэ до клуні, і бедны нэ даў рады выйті! Бо воны доокола бардзо доўго стоялі. І вун обгореў, твар обгореў, рукі обгорелі. Той чоловек зробіўся калекою! І такім калекою вжэ буў. Шчэ одён такі быў хворы і нэ пошоў на тое зэбране і было детятко в колысьці. Бачыт – горыт вёска. Взяў вынес тое дітятко і з тым дітятком бег. З детём застрэлілі! І чоловека і тое дітятко.
(музыка)
Сьведка – жыхарка Залешан: Моя мама так обгорелі, што аж лёгкія прысмалілісь, так ім бок выгорэў. Одін хлопчык, трошку обгорены, бо вун за ступу влез, але од дыму ўтхнуўся! А одін то быў почті цалюткі згорелы. Но кусочок ногі, ступэня было нэобгорэна, а то целы быў як головня! І як выбеглі з тэі хаты, так зараз тата давай бегом бегчы до свэі хаты. І був босак на плотові, воны босаком двэры вырвалі, і давай іх усіх вытягаты. А само мама попралі всё. Віселі плахты на плотові. То тато давай хутчэй, бо думаў што той, што то за ступою утхнуўся шчэ жывы! Хутчэй плахту схватілі, завінулі ёго і до Сакув прынэсьлі! Маму тожэ вытягнулі, то з мамою я вжэ йшла до Сакув. Шчэ той наймэншы хлопчык быў жывы, але вун зараз уночы умэр. І тыя попрывозілі до бабы до Елянкі. І там вжэ всех поховалі. І там мы остановіліся і там жылі ў бабы до самое вэсны.
(музыка)
Сьведка – жыхарка Залешан: Воны вышлі, бо тато вытягнулі іх. Воны шчэ шлі, хустку вэліку схватілі з сундука, опялісь тою хусткою і я з імі йшла. Зашлі до того чоловека, бо маму роды схватілі-мама вцёнжы была. То тая бабка казала, што в того маленького то адж носік быў прысмалены. Кажу…у мамы целы бок выгореў. Бо то горелі во второк – о тэпэр прыпомніла. То шчэ маму дядькі з Еленкі – там все в Еленці нам былі добрыя – завэзьлі до шпіталя до Бельська. І мама шчэ од вторка до нэделі пожылі і в нэделю ўмэрлі! Поехалі іх гледеті, тато і дзядзькі і тёта поехала, маміна сестра. І пры ім мама ўмэрлі. І мы асталісь самі.
(музычная перабітка)
Унучка аднае з ахвяр: Спалілася пэрша жэна мого дзядка – мела 36 лет. Вона похована тутай на нашых могілках в Залешанах. Вона была вцёнжы, в восьмым месяцы, выгореў ей бок і вылетело тое дзіця, которэ шчэ здонжылі охрысьціці. Іншых яго трое сыноў 8, 6 і 4 лет. Жывэ моя цёця, котора тое помніт добрэ. То іх была старша сестра і росказвала ў якім воны стане все былі! Дзядэк іх сам выносіў з того дому. Опруч того ёго брат з братовэю і іх цурэчка. То было пэршэ іх дітя. Воны все былі в тым доме дэ палілось, бо сіе былі в оддзельнум доме. Яко жэ дзядкова жэна Марыя была беременна, то зосталісь дома з наймэншымі детьмі, а дзядэк пошоў на зэбране. І колі почалі паліті сэло, то вон выбіг з той хаты і зобачыў жэ горыт той дом в которум воны сідят. І кінуўся од разу іх ратоваті! Жэб троху раней то здонжыў бы! Але вжэ обгорэў суфіт, балькі і іх по просту прываліло! І вон іх выносіў по одному на руках! Тое што мне росказвала цёця жэ найстаршы ейны брат то оно стопа зосталася рэшта то было ўжо ў вугеле! Вона тое помніт яко кількулетнее дітя, то зосталось на цэлэ жыце в памяці! Другі – нэ быў так опалены, але тэкла кроў із ушу, з бузі, з носа і вжэ быў нэжывы. Од дыму бардзей удушыўся! А той наймэншы шчэ жыў але ўмэр вночы, тэж ужэ быў страшно затруты і пры ёй по просту на лужку ўмэр! Іх маму повэзлі до Бельска до шпіталя з тым выпаленым боком, але вона бодай по трох днях умерла в Бельску, бо мела опалены і нэркі і плуца в сэрэдіні! Односьне брата дзеда то вун як з тою девчынкою на руках выходів з хаты, і тогды власьне той жолнеж которы там стояў почаў стрэляці і на очах жонкі іх застрэліў! І тая яго жонка вэрнулась сповротом до іх хаты сказала што вона нэ хочэ жыты сама – хочэ згореті. Воны мелі по дваццаць пару лет. І тэж бардзо надпалілась. Людэ ее вытяглі, пэрэвэзлі до Сакув, але вона ўмэрла од страшных попажэнь.
Сьведка – жыхарка Залешан: Ходілі за ўпрошоным, бо не было чаго есьці, всё згорело всё! І то банда „Бурого”! І шчэ кажут для “Бурого” зробят помнік! З якеі то рацыі для „Бурого” робіті помнік?! То кат, а нэ чоловек! Ехалі од Залешан, поехалі до Вулькі там зробілі шкоду! Поехалі до Шпакув, до Зань і тулько трагэдыі зробів!
Сьведка – жыхар Залешан: Бурого помню як дзісь. Голівся в нас в хаті. Шчэ кусок сала вкінў мне на печ. Я седеў на пэчы (сьмех). Помню як дзісь, як жэ. Коб так тое то познаў бы. Дэ ішоў то там спустошэне – люді на Вульці забраў з собою і нэ вэрнуліся, і возакоў забраў і тож нэ вэрнуліся. Белорусув напэвно нэ любіў! Чы том што Белорусы? Можэ то том… Поподпальваў, бо хотеў знішчыці.О! Вёска вэліка была, мусі больш як сто хатоў было. Одна хата. Одна но хата зосталася!.. і той што бацька зруб уратаваў. (фрагмент песні „Залешаны”)
Унук аднае з ахвяр: Правда о тому в часах комуністычных была нэвыгодна і тожэ в сюм окрэсі е нэвыгудна для владз. Ест огульне якбы в пэвных справах выбеляне сытуацыі. Збродняжэ, которы то зробілі нэ е напентнованы, так як повінно то буты. (фрагмент песні „Залешаны”)
Аўтар: 1 кастрычніка 1949 году Рамуальд Райс псеўданісм „Буры” быў прысуджаны да сьмяротнага пакарання за злачынствы супраць мірнага насельніцтва. У Трэцяй Рэчыпаспалітай прысуд быў адменены, на аснове закону аб касацыі прысудаў у дачыненні да рэпрэсаваных за дзейнасьць у карысьць Незалежнай Польскай дзяржавы. Нашчадкі „Бурага” атрымалі кампенсацыю ад польскай дзяржавы. У чэрвені 2005 году Інстытут Нацыянальнай Памяці ў Беластоку кваліфікаваў падзеі ў Залешанах, як злачынства з прыкметамі генацыду. (фрагмент песні „Залешаны”)
Сьведка – жыхарка Залешан: То тое всё як згану, то мне всюткі той пожар, усе хаты, усё ў очах стоіт… як то было! Была сем’я, была мама, тата і былі Петя, Міша, Алёша – тры хлопці і нас две діўчынят. Знаю, што наймэншы меў штыры лет хлопчык.
Унучка аднае з ахвяр: Хыба найбульш кому зостало тое в памэті і хто з тым целэ жыце жыў то муй дзядэк! Которы поховав тулько осуб нараз, найбліжых… дзеці, жонку, брата і братовую – братовая то похована на могілках в Дубічах – плюс іхнэ дітя. Тое нэ дасца з памэті напэвно вымазаті. Ніколі… (фрагмент песні „Залешаны”)
Скрыпт рэпартажа Валі Лаеўскай
„Я іх бачу”(Беларускае Радыё Рацыя)
* * *
Не забыць!
Сваёй зямлі ціхія абаронцы –
Ратаі, вазакі, земляробы, дзеці, жанчыны
Леглі забітыя пад родным сонцам
Хто пад крыжом, а хто тварам жахлівым у гліне.
Спалены, калом забіты, чалавек свой ад веку ляжыць.
За тое, што беларус, пад праваслаўным крыжом.
За тое, што словам родным сваёй бараніў ён мяжы,
Што прадзеды тут гаравалі і будавалі свой дом.
Выклятыя забойцы ходзяць у славе,
Іх дзеці і ўнукі праўдаю правяць.
Мы – не забудзем,
людзі!
Міра Лукша