Плёткі старой цёткі (11/2014)

Што мяне да гэтага паддзыгнула, сама ня ведаю. Раніцай тэлефон, бяру слухаўку. – Гэля ***? – Ну я. – Гэта вас з тэлебачаньня турбуюць. Тут нам падказалі, што вы дужа пекна сьпяваць умееце. – Анягож умею, – сьціпла адказваю я. – У мяне тут быў нядаўна адзін эфнограх, ці як […]