Абяднанне! Захоп? Анексія…, Юрась Нераток

Так складваецца ў чалавечай цывілізацыі, што гісторыя асобнай краіны павінна стасавацца з дзяржаўнай ідэалогіяй, таму доля аб’ектыўнасці яе часцяком бывае непразрыстай. У жорсткія часы гісторыя „ствараецца”, каб падмацаваць рэжым. Пры гэтым не толькі апускаецца шлагбаум для непажаданых гістарычных прац, але і блакіруюцца напрамкі работы гісторыкаў (або нейтралізуюцца самі шукальнікі ісціны) […]