1. Польшчa. У 2004 годзе прэм’ер-міністрам Польшчы да 2 мая быў Лешак Мілер з СЛД, а пасля стаў Марак Бэлька з СДПЛ.
Пры іх беспрацоўе ў студзені налічвала 20,6 % і да канца чэрвеня паменшылася толькі да 19,7%. Сярэдні заробак да снежня 2004 г. узрос з 2201 злотых да 2290 злотых. Натуральны каафіцыент насельніцтва павялічыўся з (-0,4) проміля ў 2003 г. да (-0,2) проміля да канца 2004 года. Больш людзей памерла і ў 2003 і ў 2004 гадах, чым нарадзілася.
1 студзеня Дзіўнаў і Прушкаў атрымалі гарадскія правы.
1 студзеня стала важнай норма PN- IEC 60038:1999. У сувязі з тым змянілі электрычнае напружанне ў аднафазнай электрычнай сеці з 220 вольт на 230 вольт, а ў трохфазный сеці з 380 в на 400 в.
4 студзеня ў чыгуначнай катастрофе ля Вронак 25 асоб было раненых.
20 студзеня наступіў выбух маслянага рэзервуара і пажар у цеплаэлектрастанцыі Кракаў.
27 студзеня урад Л. Мілера прыняў план міністра Хаузнера.
1 сакавіка Польшча ўступіла ў Еўрапейскую Патэнтную Арганізацыю.
12 сакавіка прынялі закон аб грамадскай дапамозе.
12 сакавіка ў крымінальны Кодэкс ўвялі вызначэнне тэрарыстычнага злачынства.
12 сакавіка прэзідэнт А. Кваснеўскі аб’явіў жалобу ад поўначы пасля бомбавага замаху ў Мадрыдзе.
19 сакавіка ўстанавілі закон Мытнае Права.
26 сакавіка дайшло да раскола ў СЛД. 26 былых левых дзеячаў СЛД і Уніі Працы стварылі новую партыю СДПЛ (Польская Сацыял-дэмакратыя) і прэм’ер-міністр Лешак Мілер паведаміў, што 2 мая падасць свой урад у адстаўку.
5 красавіка следчая камісія ў Сейме закончыла працу над афёрай Рывіна.
16 красавіка Сейм прыняў закон аб ахове прыроды.
21 красавіка Юзаф Алексы стаў маршалам Сейма на месца Марка Бароўскага.
26 красавіка Акружны Суд у Варшаве засудзіў Льва Рывіна на 2,5 года турмы і 100 тыс. зл. штрафу за ашуканства.
1 мая Польшча і 10 іншых дзяржаў сталі членамі Еўрасаюза.
2 мая паўстаў першы ўрад Марка Бэлькі. Лешак Мілер падаў свой урад у адстаўку.
2 мая першы раз святкавалі ў Польшчы Дзень флага Польшчы.
8 мая падчас падаўлення хваляванняў псеўдабалельшчыкаў у Лодзі паліцыя застрэліла аднаго балельшчыка і адну студэнтку.
9 мая першы раз у Польшчы святкавалі Дзень Еўрасаюза.
27 мая адкрылі ў Варшаве Алімпійскі цэнтр.
8 чэрвеня прыехаў з візітам у Польшчу першы старшыня Кітая Ху Джынтао.
11 чэрвеня А. Кваснеўскі другі раз стварыў урад Марка Бэлькі.
13 чэрвеня першы раз прайшлі ў Польшчы выбары ў Еўрапейскі Парламент. Перамагла ў выбарах Грамадзянская Платформа.
24 чэрвеня ў ,,трэцім падыходзе» Сейм прагаласаваў вотум даверу ўраду Марка Бэлькі.
У чэрвені Беларускае літаратурнае аб’яднанне ,,Белавежа” выдала мой чацвёрты зборнік беларускіх вершаў «Вясёлка над імглою», як сорак восьмую кніжку на датацыю Міністэрства Культуры.
Беларусь
У студзені 2004 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 285 970 рублёў, а ў чэрвені 2004 г. павялічыўся да 355 230 рублёў, ды інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне заробкаў.
27 студзеня у Краснаполлі ў Магілёўскай вобласці падчас урока фізкультуры ў сярэдняй школе № 1 а гадзіне 10.28 завалілася сцяна, а пасля столь фізкультурнай залы. Адразу згінуў адзін вучань, а настаўнік фізкультуры памёр у бальніцы. Раны атрымала 20 вучняў 9-10 класаў. Аб трагедыі даведаўся А. Лукашэнка і стварыў камісію, якая мела выясніць прычыну трагедыі.
У лютым пачаўся газавы канфлікт Беларусі і Расіі. Расійскі ,,Газпром” на суткі перастаў падаваць газ Беларусі і беларускім суседам. Да 2002 года ,,Газпром” прадаваў Беларусі газ па расійскіх цэнах, а ў 2002 годзе прапанаваў ёй плаціць 19 долараў за кубаметр газу і заключыў з ёй дагавор, каб стварыць адну кампанію, у якую Беларусь перадасць свой газаправод ,,Белтрансгаз”. Беларусь не выканала дагавору. Паляцелі вострыя рэплікі прэзідэнтаў У. Пуціна і А. Лукашэнкі. Прэзідэнт У. Пуцін прапанаваў аддзяліць ,,мух” ад ,,катлетаў”, а А. Лукашэнка абвінаваціў Расію ў ,,газавым тэрарызме”. Прычынай канфлікту па версіі Расіі былі нетэрміновыя разлікі беларусаў за танна праданы расійскі газ, а Беларусія заявіла, што Расія хоча бясплатна атрымаць трубаправод ,,Белтрансгаз”. Стварэнне сумеснага прадпрыемства на базе ,,Белтрансгаза” было прадбачанае беларуска-расійскім пагадненнем аб пашырэнні супрацоўніцтва ў газавай сферы, падпісаным у красавіку 2002 года. Гэты праект павінен быў завяршыцца да 1 ліпеня 2004 года. Аднак яго не завяршылі. А. Лукашэнка пабаяўся прадаць Расіі трубаправод ,,Белтрансгаз”. Летам 2004 года ,,Газпром” і ,,Белтрансгаз” заключылі дагавор аб пастаўках газу ў Беларусь 10,2 мільярдаў кубаметраў па 46 долараў за кубаметр газу, а за транзіт газу Расія заплаціць 0,75 долараў за кубаметр газу высланага трубаправодам ,,Белтрансгаз” у Беларусь і суседам Беларусі.
18 мая пачэснае званне ,,Заслужаны дзеяч мастацтва Рэспублікі Беларусь – дэяржаўная ўзнагарода Беларусі, якая была заснаваная Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995года № 3726-ХІІ было заменены Законам Беларусі ад 18 мая 2004 года №288-3.
У чэрвені была аб’яўлена галадоўка пратэста дэпутатаў парламенцкай групы ,,Рэспубліка” У. Парфяновіча, С. Скрэбца, В. Фралова. Да дэпутатаў далучыліся лідэры і актывісты недзяржаўных арганізацый Мінска і іншых гарадоў Беларусі. Галадаўшыя патрабавалі дэмакратызацыі Выбарчага Кодэкса і пратэставалі супраць планаў прэзідэнта балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін.
23 чэрвеня ў Баранавічах паўстаў Баранавіцкі Дзяржаўны Універсітэт.
Да ліпеня нічога цікавага на Беларусі не здарылася апрача арыштаў апазіцыянераў.
Расія
14 студзеня ў якуцкай вёсцы Таматор зафіксавалі самую нізкую тэмпературу – 72,2 градусаў С.
3 лютага прайшоў VIII Сусветны Расійскі Народны Сабор прысвячаны тэме ,,Расія і праваслаўны свет”.
6 лютага ў Маскве ў метро а гадзіне 8,23 тэрарыст смяротнік стварыў выбух, ад якога паўстаў пажар. Згінула 42 асобы разам з тэрарыстам, а 250 пасажыраў было параненых. У 2007 годзе суд пакараў пажыццёвым зняволеннем 3-х чачэнскіх тэрарыстаў, якія прыгатоўвалі гэты тэракт.
9 лютага паўстаў у Пецярбурзе вялікі шум з-за забойства таджыцкай дзяўчынкі Хуршэды Султонавай.
13 лютага ў Дохе ў Катары ў бомбавым замаху выкананым двума агентамі расійскай Федэральнай Службы Бяспекі згінуў былы прэзідэнт Чачні Зелімхан Яндарбіеў.
14 лютага заваліўся дах у маскоўскім аквапарку ,,Трансвааль-парк”. Згінула 28 асоб, а больш чым 100 прысутных было параненых. Абвінавачаны ў катастрофе быў аўтар праекта даха-купала і яго канструктар
Н. Канчэлі.
24 лютага прэзідэнт У. Пуцін паслаў у адстаўку ўрад Міхала Касьянава, а 5 сакавіка старшынёй урада быў назначаны Міхал Фрадкоў. Прычынай адстаўкі ўрада Касьянава была затрымка пры адміністрацыйных рэформах і не тымі спосабамі, якія жадаў прэзідэнт. Цяпер М. Фрадкоў меў рэалізаваць гэтыя рэформы. Прэзідэнт патрабаваў ад М. Фрадкова, каб у 2010 годзе ВВП было два разоў большае.
11 сакавіка ў шахце ,,Тайжынская” на Сібіры ад выбуху метана згінула 47 шахцёраў.
14 сакавіка прайшлі выбары прэзідэнта. У Пуцін атрымаў 71,3 % галасоў і стаў другі раз прэзідэнтам Расіі.
16 сакавіка наступіў выбух газу ў жылым будынку ў Архангельску. Згінула 58 асоб.
25 сакавіка У. Пуцін падпісаў федэральны канстытуцыйны закон аб стварэнні новага суб’екта Расійскай Федэрацыі ў сувязі са злучэннем Пермскай вобласці і Комі-Пермяцкай АА.
19 красавіка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМА-4 з касманаўтамі Генадзіем Падалкай, касманаўтам ЗША Майклам Фінкам і касманаўтам з Нідэрландаў Андрэ Кейперсам. Карабель прыстыкаваўся да МКС.
30 красавіка наступіла прызямленне касмічнага карабля Саюза ТМА-3 з касманаўтамі Аляксандрам Келеры, касманаўтам ЗША Майклам Фоулам і касманаўтам з Нідэрландаў Андрэ Кейперсам.
5 мая Аслан Абанідзе падаў у адстаўку з паста кіраўніка Аджарыі і на наступны дзень яго вывезлі ў Маскву. Аджарыя падпарадкавалася Грузіі.
9 мая падчас святкавання 59–й гадавіны Дня Перамогі ў Грозным на трыбуне стадыёна, на якім праходзіў парад, наступіў выбух бомбы, падкладзенай чачэнскімі тэрарыстамі. Згінула 7 асоб, а больш чым 50 асоб было раненых. Тады згінуў прэзідэнт Чачні Ахмад Кадыраў, яго прыяцель старшыня Гарсавета Х. Ісаеў і яшчэ 5 асоб.
31 мая першы раз прайшла цырымонія ўручэння Прытцкероўскай прэміі ў Расіі ў будынку Эрмітажнага тэатра ў Пецярбурзе. Заха Хадыд стала першай жанчынай- архітэктарам узнагароджанай гэтай прэміяй.
4 чэрвеня наступіў выбух бомбы ў Самары. Згінула 10 асоб, а 59 было раненых. Як выказала следства, арганізатарам тэракта быў курсант Растоўскай ваеннай школы Павел Касалапаў, а выканаў тэракт жыхар Казахстана Еркінгалі Тайжанаў, які быў арыштаваны ў Казахстане і які павесіўся там у турме.
5 чэрвеня Анастасія Мыскіна перамагла ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе і стала першай расійскай тэнісісткай, якая выйграла турнір Вялікага шлема.
Іншыя дзяржавы
2 студзеня Зонд НАСА Stardust узяў узоры пылу з касы каметы Вайлд 2.
3 студзеня наступіла катастрофа в Егіпце пад Шарм-эш-Шэйхам Боінга-737, які ўпаў у мора. Згінулі ўсе 148 французскіх турыстаў, пасажыраў самалёта.
4 студзеня ў выбарах прэзідэнта ў Грузіі лідэр Нацыянальнага руху Міхал Саакашвілі перамог, атрымаўшы 96,3 % галасоў.
4 студзеня на планету Марс прыляцеў і сеў Марсаход МЕР-А(Спірыт).
6 студзеня ў двайным бомбавым замаху ў афганскім Кандагары згінула 16 асоб і між імі 8 дзяцей.
6 студзеня ураган Хета, які веяў са скорасцю большай чым 300 км на гадзіну спустошыў востраў Ніуэ ў Палінезіі.
9 студзеня прайшоў судовы працэс у Санта Барбара над спеваком Майклам Джэксанам, якога абвінавачвалі ў сексуальных дамагацельствах ад непаўналетніх.
13 студзеня наступіла катастрофа Як-40 Узбецкіх авіяліній у Ташкенце. Згінула 37 асоб.
14 студзеня тэрарыстка смяротніца з Хамаса стварыла тэракт на гранічным пераходзе Эрэз з зоны Газы. Згінула трох ізраільскіх салдатаў і адзін ізраільскі грамадзянін, а 12 асоб атрымала раны.
18 студзеня ў замаху смяротніка ля брамы амерыканскай галоўнай кватэры ў Багдадзе ў Іраку згінула 31 асоба.
25 студзеня марсаход NASA Opportunity прысеў на планеце Марс.
25 студзеня Міхал Саакашвілі стаў прэзідэнтам Грузіі.
26 студзеня прэзідэнт Афганістана Хамід Карзай падпісаў новую канстытуцыю Афганістана.
29 студзеня ў бомбавым замаху смяротніка на аўтобус у Іерусаліме згінула 10 асоб, а 50 атрымала раны.
1 лютага ў час хаджа ў Мекцы згінулі 251 паломнік.
1 лютага ў двайным бомбавым замаху смяротнікаў на бюро Дэмакратычнай Парты Курдыстана і Патрыятычнай Уніі Курдыстана згінула ў горадзе Ірбіль у паўночным Іраку 109 асоб, а 100 асоб атрымала раны.
4 лютага пачаў працаваць Facebook.
5 лютага 19 кітайскіх лаўцоў слізнякоў утапіліся ад высокай хвалі ў Заліве Моркам ля Вялікабрытаніі.
9 лютага ў Азербайджане быў створаны Народны Парк Гіркан.
10 лютага французскі парламент забараніў насіць бачныя рэлігійныя ўборы і сімвалы.
10 лютага ў катастрофе іранскага самалёта ФОКЕР Ф-50 у Шарджы згінулі 43 асобы.
18 лютага ў Іране ў вёсцы Хайям ля Нішапуры наступіў выбух у цягніку, ад якога згінула 328 пасажыраў і між імі некалькі важных іранскіх палітыкаў.
21 лютага ў атацы мяцежнікаў з Арміі Божага Супраціўлення на лагер бежанцаў у паўночнай Угандзе згінула 337 асоб.
22 лютага ў бомбавым замаху смяротніка ў Іерусаліме згінула 8 асоб, а 50 асоб атрымала раны.
24 лютага ля свайго дома забілі швейцарскага дыспетчара Петэра Нільсена, які кіраваў сутыкнуўшыміся самалётамі. Забойцам быў Віталій Калоеў, асетынец, які памагаў уладам шукаць ахвяр з разбітых самалётаў.
26 лютага ў авіякатастрофе ў Босніі і Герцагавіне згінуў прэзідэнт Македоніі Барыс Грайкоўскі.
27 лютага ў Філіпінах ад выбуху бомбы на пасажырскім пароме згінула 116 асоб. Улады абвінавацілі ў замаху ісламскую тэрарыстычную арганізацыю Група Абу Саяфа.
27 лютага ў Японіі пакаралі смерцю Сёко Асагару, кіраўніка секты Аум Сінрыкё (Найвышэйшая Праўда) за газавую атаку ў такійскім метро ў 1995 годзе.
2 сакавіка вылецеў у космас еўрапейскі касмічны зонд Расета, які меў у лістападзе 2014 года сустрэцца з каметай 67P/Czuriumow–Gierasimienko.
2 сакавіка ў серыі бомбавых замахаў смяротнікаў у Багдадзе і Карбалі ў Іраку згінула 170 асоб, а больш чым 500 асоб было раненых.
3 сакавіка прэм’ер-міністрам Сербіі стаў Ваіслаў Каштуніца.
7 сакавіка ў Грэцыі перамагла ў выбарах кансерватыўная Новая Дэмакратыя.
10 сакавіка Костас Каараманліс стаў прэм’ер-міністрам Грэцыі.
11 сакавіка ў некалькі тэрактах на чыгунцы ў Мадрыдзе згінула 191 асоба.
12 сакавіка ў Каліфорніі ва Фрэсно Маркус Вессон застрэліў у вока ўсю сваю сям’ю.
17-19 сакавіка ў хваляваннях у Косаве між сербамі і албанцамі згінула 19 асоб, а 900 асоб атрымала раны.
19 сакавіка ля фінскага горада Аанекоскі ад сутыкнення аўтобуса з людзьмі з грузавіком з паперай згінулі 24 асобы, а 13 атрымала раны.
19 сакавіка ў горадзе Тайнань на Тайване ў апошні дзень выбарчай кампаніі быў падстрэлены прэзідэнт Дзян Суі-біан. 20 сакавіка перамог ён у выбарах і стаў прэзідэнтам Тайваня.
22 сакавіка ў атацы ізраільскіх ракет з верталётаў у Газе згінуў шэйк Ахмад Ясін, кіраўнік Хамаса.
28 сакавіка ў Грузіі ў парламенцкіх выбарах перамогу атрымаў Нацыянальны рух.
29 сакавіка прынялі ў НАТА Балгарыю, Эстонію, Латвію, Літву, Румынію, Славакію і Славенію.
29 сакавіка ў Ірландыі, у першай дзяржаве на свеце, увялі поўную забарону курыць цыгарэты і вырабы з тытуню, махоркі ў рэстаранах, піўных.
31 сакавіка ў Эль-Фалуджы ў Іраку мяцежнікі замардавалі 4-х працаўнікоў з амерыканскага прадпрыемства аховы Блевотэр, іх целы падпалілі і павесілі на мосце над Еўфратам.
3 красавіка падчас пробы арышту на вуліцы ў Мадрыдзе 5-ці ісламскіх тэрарыстаў з 11 сакавіка, яны ўзарваліся. Згінуў паліцыянт, які іх арыштаваў і 11 асоб на вуліцы атрымала раны.
4 красавіка балгарскі аўтобус, які вёз 34-х вучняў і 16 пасажыраў ссунуўся з дарогі ў раку і ўтапіўся ў рацэ Лім у сербскай вёсцы Гостун. Згінула 12 дзяцей.
4 красавіка пачатак збройнага паўстання шыітаў у Іраку пад кіраўніцтвам ісламскай арганізацыі ,,Армія Магдзі” супраць акупацыйных сіл ЗША і Еўропы. Пачатак бітвы за Фалуджу.
21 красавіка ад выбуху аўтамашыны-пасткі ў Іраку ў Басры згінулі 74 асобы, а больш чым 100 асоб было параненых.
22 красавіка ад сутыкнення двух цягнікоў і выбуху ў цягніку ў горадзе Йончхоне ў Кітаі згінула амаль 150 асоб.
25 красавіка ў выбарах прэзідэнта ў Аўстрыі перамог кандыдат Сацыял-дэмакратычнай Партыі Аўстрыі Хайнц Фішэр.
30 красавіка італьянскі парламент прыняў спрэчны закон аб сродках масавай інфармацыі, які дазваляў прэм’ер-міністру Сільвіё Берлусконі, медыя-магнату дзяржавы, кантраляваць 90% італьянскіх тэлеканалаў і браць на ўласнасць новыя друкаваныя выданні і радыёстанцыі. Крытыкі закона назвалі сітуацыю ,,канцом свабоды інфармацыі”.
30 красавіка амерыканская газета The New Yorker выкрыла і апублікавала, што ў амерыканскай турме Абу Грэйб амерыканцы катавалі палоннікаў з Афганістана і Ірака.
1мая былі прыняты ў Еўрасаюз Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія.
1 мая ЗША вывелі свае войска і закончылі першую бітву за Фалуджу з бастыёнам суніцкіх мяцежнікаў і тэрарыстаў з Аль-Каіды.
2 мая ў сутыкненнях хрысціян з мусульманамі ў нігерыйскім горадзе Ельва згінула амаль 700 асоб.
6 мая ад выбуху ў вёсцы Новабагданаўка на Украіне згінула 5 асоб і былі пашкоджаны многія будынкі ў Новабагданаўцы і блізкіх вёсках.
7 мая ў бомбавым замаху на шыіцкую мячэць у пакістанскім Карачы згінулі 22 асобы, а 100 асоб было раненых.
7 мая згінуў у Іраку польскі ваенны карэспандэнт тэлебачання Вальдэмар Мілевіч.
17 мая ў амерыканскім штаце Масачусетс легальнымі сталі шлюбы мужчыны з мужчынам і жанчыны з жанчынай.
19 мая ў амерыканскім налёце на ірацкую вёску Макр Аль-Дыб ля граніцы з Сірыяй згінула больш чым 40 вясельных гасцей на вяселлі.
23 мая новым прэзідэнтам Нямеччыны стаў Хорст Кэдер.
31 мая ў замаху смяротніка на шыіцкую мячэць у пакістанскім Карачы згінула 21 асоба і амаль 50 асоб было раненых.
5 чэрвеня ў замаху ў Багдадзе ў Іраку згінула двух польскіх салдат з падраздзялення ГРОМ і 2-х грамадзян ЗША.
11 чэрвеня зонд Cassini-Huigens праляцеў блізка месяца Сатурна Фебе.
13 чэрвеня на выбарах ў Еўрасаюз найбольш галасоў атрымаў блок кансерватыўных партый – 250, другое месца атрымаў блок сацыялістычных партый – амаль 200.
14 чэрвеня на астравах Каралавага мора абвясцілі Каралеўства геяў і лесбіянак
15 чэрвеня Іван Гаспаравіч стаў прэзідэнтам Славакіі.
21 чэрвеня вылецеў у космас першы прыватны субарбітальны касмічны карабель Space Ship One.
26 чэрвеня ў Славакіі знайшлі ў Татрах самую доўгую пячору, якую назвалі Цень Месяца.
28 чэрвеня пачалася перадача ўлады ў Іраку ад Часовай адміністрацыі міжнародных акупацыйных сіл часоваму ірацкаму ўраду.
29 чэрвеня наступіла катастрофа расійскага верталёта Мі-8 у Сьера-Леоне. Згінула 22 асобы, у іх ліку 14 пакістанскіх міратворцаў.
Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе