2. Польшчa. У другой палове 2004 года прэм’ер- міністрам Польшчы быў Марак Бэлька з СДПЛ. Пры ім беспрацоўе ў чэрвені налічвала 19,4 % і да канца снежня павялічылася да 20,0%. Сярэдні заробак да снежня 2004 г. узрос ад 2201 злотых да 2290 злотых. Каэфіцыент нараджальнасці насельніцтва павялічыўся з (- 0,4) проміля ў 2003 г. да (- 0,2) проміля да канца 2004 года. Больш людзей памерла і ў 2003 і ў 2004 гадах, чым нарадзілася.
У чэрвені на сметніку каля дома знанага дзіцячага псіхолага Анджэя Самсона знайшлі здымкі з дзіцячай парнаграфіяй. Аказалася, што псіхолаг Анджэй Самсон выкарыстоўваў дзяцей у сексуальных мэтах, да чаго пасля сам прызнаўся. Пагражала яму 10 год турмы. 26 чэрвеня 2005 года пачалі яго судзіць. Атрымаў 8 год зняволення, аднак 21 студзеня 2009 года вызвалілі яго з турмы, бо быў вельмі хворы і 8 сакавіка 2009 года ён памёр. Нарaдзіўся ён у 1947 годзе.
16 ліпеня быў прыняты закон дыстанцыйнай сувязі.
28 ліпеня ў Польшчу прывезлі цела ген. Антона Хрусцеля, псеўданім Монтэр, камандзіра варшаўскага паўстання.
31 ліпеня адкрылі ў Варшаве Музей Варшаўскага Паўстання.
1 верасня Польшча стала членам еўрапейскай арганізацыі бяспекі паветраплавання Еўракантролю.
1 верасня ўвялі абавязак аднагадовай дашкольнай падрыхтоўкі для дзяцей, якія маюць толькі 6 год.
12 верасня ў Іраку згінулі 3 польскія салдаты, а 3 атрымалі раны ад атакі ірацкіх мяцежнікаў каля мясцовасці Машру.
21 верасня ў паўночна-ўсходняй Польшчы прайшоў землятрус з сілай 4,5 ступені па шкале Рыхтэра.
27 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Марэк Белька і канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр узгоднілі, што не будзе ніякіх дамаганняў ні з боку Польшчы ад Нямеччыны, ні з боку Нямеччыны ад Польшчы.
11 кастрычніка пачалася прыватызацыя польскага банка ПКО БП.
27 кастрычніка быў адкрыты адрэзак аўтастрады А2 паміж Новым Томыслем і Камарнікамі.
29 кастрычніка адкрылі Мост Тысячагоддзя ва Вроцлаве.
1 лістапада Польшча стала поўнапраўным членам Еўраполю.
10 лістапада Польшча стала паўгода кіраваць Радай Еўропы.
12 лістапада прайшоў першы Дзяржаўны Лекарскі Экзамен.
17 лістапада Генрык Янкоўскі быў адазваны з абавязкаў ксяндза базілікі св. Брыгіды ў Гданьску мітрапалітам Тадэвушам Гацлоўскім. Пракуратура вяла следства з абвінавачаннем Янкоўскага ў сексуальным дамаганні ад нейкага касцельнага працаўніка.
20 лістападa прэм’ер-міністр Марэк Бэлька аб’явіў на канферэнцыі, што захопленая 28 кастрычніка ў Іраку мусульманскімі захопнікамі полька Тэрэса Борч ужо вызвалена з рук захопнікаў.
24 лістапада Медычная Акадэмія ў Быдгашчы была ўключана, як Collegium Medicum UMK да Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні.
27 лістапада Сейм Польшчы прыняў закон аб прафесіі прысяжнага перакладчыка.
29 лістапада паўстаў Жорскі Прамысловы Парк.
10 снежня пасля перабудовы адкрылі ў Лодзі філармонію.
10 снежня Апеляцыйны суд у Варшаве прызнаў Льва Рывіна вінаватым толькі ў дапамозе платнай пратэкцыі для нейкай неўстаноўленай групы асоб, а не за ашуканства Агоры, як засудзіў раней Акружны суд і паменшыў кару з 2,5 год да 2 гадоў. 27 снежня 2002 г. ,,Газета Выбарчая” напісала, што Рывін патрабаваў 17,5 мільёна долараў ад Агоры за нейкую карысную для іх здзелку. ,,Газета Выборча” належыць да Агоры.
15 снежня ў Іраку ў катастрофе верталёта Сокул каля Карбалі згінулі 3 польскія салдаты, а 3 былі ранены.
Беларусь
У чэрвені 2004 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 355 230 рублёў, а ў студзені 2004 г. павялічыўся да 434 900 рублёў. Але ж інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне эаробкаў.
У сувязі з 60 гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў дзень 3 ліпеня святкавалі ў Беларусі парадамі, адзначылі многіх у дзяржаве і за мяжой новым медалём: «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Выйшла аднарублёвая манета: Мемарыял ахвярам фашызму.
У 2004 годзе за згодай прэзідэнта А. Лукашэнкі дзяржава пачала прадаваць у 2004 годзе стратныя калгасы і саўгасы за 19 тысяч рублёў кожны, гэта значыць за 9 амерыканскіх долараў. Куплялі іх прыватныя прадпрымальнікі. Многія з іх пасля збанкрутавалі.
21 жніўня на Алімпіядзе ў Афінах Юлія Несцярэнка заняла першае месца ў бегу на 100 метраў.
Першы тур недэмакратычных выбараў у парламент Беларусі (палату прадстаўнікоў) прайшоў 17 кастрычніка. Падрыхтоўку і правядзенне выбараў ажыццяўлялі выбарчыя камісіі: цэнтральная (ЦВК), 110 акруговых (АВК – на кожную акругу) і 6 659 участковых камісій (УВК). Усе мандаты ў парламент атрымалі толькі прыхільнікі прэзідэнта А. Лукашэнкі. А ў выбарах прыняла ўдзел антылукашэнкаўская кааліцыя ,,5+”, у якую ўвайшлі між іншымі Аб’яднаная Грамадзянская Партыя, Беларускі Народны Фронт, Камуністычная Партыя Беларусі, Партыя Працы (якую Вышэйшы Суд зліквідаваў у жніўні), Беларуская Партыя ,,Зялёныя”, Беларуская Сацыял-дэмакратычная Партыя (Грамада). Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ байкатавала выбары і рэферэндум.
ЦВК разглядзела 166 скаргаў на адмову АВК у рэгістрацыі і задаволіла больш як чвэрць з іх. Кандыдатаў з апазіцыі біла і арыштоўвала КГБ. Арыштавалі Міхала Марыніча, Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Васільева, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Галіну Жураўковую, Ягора Рыбакова. Была забітая 20 кастрычніка ў сваім доме ў Мінску, атрымаўшы 20 ран нажом, журналістка Вераніка Чэркасава, і яе забойцу не выкрылі.
Непрыхільнікам А. Лукашэнкі не давалі мажлівасці агітаваць на сваю партыю. На прэс-нарадзе 20 ліпеня А. Лукашэнка заявіў, што аддаў ,,даручэнне”, каб 30% дэпутатаў пераабралі. 6 кастрычніка ён дадаў, што праўладныя кандыдаты мусяць заняць усе 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў ужо па выніках першага туру выбараў, бо ,,ў нас досыць улады і тэхналогій, каб павальна выйграць гэтыя выбары”. Ніхто з апазіцыі не кантраляваў, як лічылі галасы. Гэта была карыкатура выбараў. Усё агульнакраёвае вяшчанне наляжала ўраду. У друку таксама дамінавалі ўрадавыя выданні.
Перад выбарамі прыпынілі каля дзесятка няўрадавых выданняў. Тэлебачанне абвінавачвала апазіцыю ў злачынствах.
Праз 5 дзён датэрміновага галасавання скрыні з бюлетэнямі не апячатваліся на ноч і можна ў іх было ўсё ўкінуць. Датэрмінова змушалі галасаваць навучэнцаў і супрацоўнікаў урадавых прадпрыемстваў. На большасці ўчасткаў падлік галасоў праводзіўся прыхавана ад назіральнікаў. Амаль палова АВК не вывесіла копіі пратаколаў аб выбарах на сваіх участках. Замежныя назіральнікі ад АБСЕ здолелі засведчыць фальсіфікаванне атрыманых з АВК вынікаў выбараў.
18 кастрычніка ЦВК абвясціла папярэднія вынікі выбараў, а канчатковыя – 22 кастрычніка, пасля адхілення ўсіх скаргаў як неістотных. Паводле ЦВК прагаласавала 6 297 600 выбаршчыкаў (90,14 %). З іх 17,39% прагаласавала датэрмінова з 12 да 16 кастрычніка. У першым туры выбараў выбралі 108 з 110 дэпутатаў. У Новапалоцкай акрузе № 25 27 кастрычніка адбыўся другі тур, а ў Гродзенскай-Цэнтральнай № 52 прайшлі паўторныя выбары. Першае паседжанне новавыбранай Палаты прадстаўнікоў прайшло 16 лістапада. У яе склад увайшлі 12 прадстаўнікоў праўрадавых партый і ніхто з апазіцыі.
Разам з выбарамі ў парламент прайшоў канстытуцыйны рэферэндум. На рэферэндуме змянілі канстытуцыю, бо галасавалі, каб можна было таго самага прэзідэнта выбіраць без абмежавання многа раз. А канстытуцыя дазваляла выбіраць яго толькі два разы. Пытанне ў рэферэндуме было адно: ,,Разрешаете ли Вы первому Президенту Республики Беларусь Лукашенко А.Г. участвовать в качестве кандидата в Президенты Республики Беларусь в выборах президента и принимаете ли часть первую статьи 81 Конституции Республики Беларусь в следующей редакции : ,,Президент избирается на пять лет непосредственно народом Республики Беларусь на основе всеобщего, свободного, равного и прямого избирательного права при тайном голосовании?” А згодна з арт. 112 Выбарчага Кодэкса ,,на рэспубліканскі рэферэндум нельга было ўносіць пытанні звязаныя з выбарам і вызваленнем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Згодна з дзяржаўным камунікатам ЦВК 79,42% выбаршчыкаў прагаласавала за зменай канстытуцыі, а 9,90% было супраць змены канстытуцыі. Згодна з незалежнымі даследаваннямі Інстытута Галупа за змену канстытуцыі галасавала б толькі 48,3% выбаршчыкаў. Пададзеныя даныя рэферэндуму былі фальшывыя. Пасля рэферэндуму Аляксандр Лукашэнка атрымаў мажлівасць прымаць удзел у прэзідэнцкіх выбарах неабмежаваную колькасць раз.
18 кастрычніка на Кастрычніцкім пляцы ў Мінску а гадзіне 18:00 з’явілася амаль 5 тысяч асоб. Яны праглядзелі на вялікім тэлеэкране паданыя рэзультаты выбараў і рэферэндуму і пачалі крычаць: Ганьба! Сфарміраваліся калоны з флагамі Еўрасаюза і бел-чырвона-белымі. Крычалі:,,Жыве Беларусь!” і «Лукашэнка, ты прайграў!» Калоны скіраваліся ў кірунку пляцу Незалежнасці і Дзяржаўнага дома. Супраць іх выступілі АМОНаўцы. Амонаўцы білі людзей і ўвалакалі іх у аўтобусы. Пратэсты прадаўжаліся амаль усю ноч.
19 кастрычніка на Кастрычніцкім пляцы ў Мінску зноў паявіліся пратэстуючыя супраць сфальсіфікаваных выбараў і рэферэндума. Пратэсты моладзі праходзілі цэлы тыдзень, кожны вечар і ноч.
Расія
3 ліпеня Марыя Шарапава (17 гадоў) як першая расіянка выйграла турнір ва Уімблдоне.
9 ліпеня забілі выстрэламі з аўтамата з аўтамабіля ў Маскве амерыканскага журналіста Пола Хлебнікава. Забілі яго чачэнскія тэрарысты.
24 жніўня амаль ў адзін час а гадзіне 22:56 маскоўскага часу прайшлі катастрофы двух самалётаў, адзін Ту-154Б2 авіякампаніі ,,Сібір”, які вылецеў з Масквы з аэрадрома ,,Дамадзедава” у Сочы разбіўся з 51 пасажырам у Растоўскай вобласці, і другі Ту-134а авіякампаніі ,,Волга-Авіяэкспрэс”, які вылецеў з Масквы з аэрадрома ,,Дамадзедава” ў Валгаград разбіўся з 42 пасажырамі ў Тульскай вобласці. Як паказала следства, самалёты разарваліся ад тэракта чачэнскіх тэрарыстак-смяротніц. Яны сабралі бомбы ў туалетах самалётаў, якія ўжо ляцелі. А прапусцілі іх у самалёты прадавец білетаў, міліцыянер і працаўнік авіякампаніі за 1000 рублёў. Усе яны пасля трапілі ў турму.
31 жніўня наступіў тэрарыстычны акт на станцыі метро ,,Рыжская” ў Маскве. Тэракт зрабіла чачэнка-смяротніца ў тлуме людзей. Згінула не менш дзесяці асоб.
1 верасня чачэнскія баевікі захапілі ў Паўночнай Асеціі ў Беслане будынак школы і ўзялі ў заложнікі больш тысячы школьнікаў, настаўнікаў і бацькоў дзяцей, загналі іх у спартыўную залу і там трымалі іх тры дні. Дзяцей, якія гучна плакалі, баевікі расстрэльвалі. У спартыўнай зале яны развесілі міны, якія гразілі ўзарваць. 3 верасня ў спартыўнай зале загучаў выбух. Тэрарысты падумалі, што пачаўся штурм будынка спецназам, нейкія з заложнікаў захацелі ўцячы са школы. У школу пачалі ўбягаць сваякі школьнікаў і заатакаваў тады спецназ. Тэрарысты стралялі да дзяцей, іх бацькоў і да спецназа. Многія заложнікі згінулі ад выбуху заложаных мін і ад куль тэрарыстаў. Згінулі тэрарысты і 330 асоб, у тым ліку 186 дзяцей. 17 верасня Шаміль Басаеў прызнаўся да выдачы сваім тэрарыстам загаду атакі на школу ў Беслане.
14 кастрычніка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМА-5 з касманаўтамі Саліжанам Шарыпавым, Юрыем Шаргіным і касманаўтам ЗША Лероем Чыам. Прыстыкаваліся яны да МКС.
14 кастрычніка Прэзідэнт Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Ху Ціньтао падпісалі дадатковыя пастановы да згоды аб расійска-кітайскай дзяржаўнай граніцы, згодна з якімі Кітай атрымаў спрэчныя тэрыторыі 337 квадратных кіламетраў. Расія аддала Кітаю востраў Тарабароў і частку Вялікага Усурыйскага вострава каля Хабараўска.
24 кастрычніка наступіла прызямленне касмічнага карабля Саюза ТМА-4 з касманаўтамі Генадзіем Падалкам, Юрыем Шаргіным і касманаўтам ЗША Эдуардам Фінкам.
4 лістапада прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў закон ,,Аб ратыфікацыі Кіотскага пратакола да рамачнай канвенцыі ААН аб змене клімата”. Кіотскі пратакол уступіў у сілу 16 лютага 2005 года.
6 лістапада жаночая зборная Расіі па брыджу першы раз у сваёй гісторыі перамагла на ХІІ Сусветнай Алімпіядзе брыджа і заняла першае месца. Зборная мужчын заняла трэцяе месца.
9 лістапада тлум усхваляваных грамадзян узяў штурмам Дом урада ў сталіцы Карачаева-Чэркесіі і разграміў кабінет прэзідэнта рэспублікі Мустафы Батдыева. Прэзідэнт схаваўся. Толькі прадстаўнік прэзідэнта РФ супакоіў тлум і пакінуў ён Дом урада.
11 снежня прэзідэнт У. Пуцін падпісаў закон, які змяняў сістэму выбараў кіраўнікоў суб’ектаў Федэрацыі. Раней закон прыняла Дума 3 снежня 2004 года.
14 снежня члены Нацыянал-Бальшавіцкай Партыі захапілі будынак прыёмнай адміністрацыі Прэзідэнта РФ. Затрымалі сорак асоб і абвінавацілі іх згодна з арт. 167 і 214 УК РФ за знішчэнне дзяржаўнай маёмасці і за захоп улады.
26 снежня транспартны касмічны карабель Прагрэс-М51 прыстыкаваўся да МКС, яго вельмі там чакалі, бо кончыліся запасы ежы.
Іншыя дзяржавы
1 ліпеня касмічны апарат Касіні-Гюйгенс пасля 7 год палёту даляцеў да сістэмы планеты Сатурна і пачаў даследаваць кольцы спутнікаў і магнітасферу Сатурна.
1 ліпеня пачалі судзіць былога ірацкага лідэра Садама Хусейна.
1 ліпеня прэзідэнтам Нямеччыны стаў Хорст Кэлер.
5 ліпеня Аўстралія і Тайланд падпісалі згоду на свабодны гандаль.
8 ліпеня Хайнц Фішэр прыняў прысягу як прэзідэнт Аўстрыі.
11 ліпеня прэзідэнтам Сербіі стаў Барыс Тадзіч.
22 ліпеня ў горадзе Памукава ў Турцыі ў катастрофе цягніка згінула 128 асоб.
23 ліпеня ў Мастары адкрылі разбураны харватамі ў 1993 годзе каменны Стары Мост над Нерэтвай.
30 ліпеня ў бельгійскай вёсцы Гхісленгхен ад выбуху газавага трубаправода згінулі 24 асобы і 132 асобы былі паранены.
31 ліпеня папа рымскі Ян Павел ІІ прызваў усіх сваіх кардыналаў і епіскапаў актыўна выступаць супраць ідэалогіі радыкальнага фемінізму.
1 жніўня ў пажары супермаркета ў сталіцы Парагвая Асунсьён згінула не менш чым 464 асобы, а 409 было параненых.
3 жніўня з базы ЗША ,,Мыс Канаверал” вылецеў касмічны зонд Месендж.
7 жніўня ў Грэцыі адкрылі мост Рыа-Андыо даўжынёй 2883 метраў.
8 жніўня ізраільская армія правяла на поўдні ў сектары Газа спецаперацыю і пры дапамозе танкаў і баявых верталётаў увайшла ў горад.
13-29 жніўня прайшлі ў Афінах алімпійскія ігры. Першае месца занялі ЗША з 36 залатымі, 39 срэбнымі і 26 бронзавымі медалямі, другое месца заняў Кітай з 32 залатымі,17 срэбнымі і 14 бронзавымі медалямі, і трэцяе месца заняла Расія з 28 залатымі, 26 срэбнымі і 36 бронзавымі медалямі.
21 жніўня ў сталіцы Бангладэшу, Дацы, на мітынгу тэрарыст кінуў з даху ў тлум людзей 13 гранат. Згінулі 23 асобы, а больш як 200 асоб было параненых.
1 верасня Кіпр, Чэхія, Літва, Латвія, Славакія, Славенія, Венгрыя былі прынятыя ў Еўраполь.
2 верасня ад авіяўдараў ЗША ў Фалуджы ў Іраку было многа ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
7 верасня ўраган Іван забіў на Грэнадзе 39 асоб.
9 верасня каля аўстралійскага пасольства ў Джакарце выбух аўтамабіль-пастка, ад якога згінула 9 асоб, а больш як 150 асоб было параненых.
11 верасня пры катастрофе верталёта ,,Чынук” ў паўночнай частцы Эгейскага мора ля паўвострава Халхідыкі згінула 17 асоб і між імі Патрыярх Аляксандрыі і ўсёй Афрыкі Пётр VII.
21 верасня ў Дубаі пачалі будаваць самы высокі будынак Бурдж Халіфа.
25 верасня ўраган Жаннет, які прайшоў над Гаіці, забіў 1286 асоб, а больш як 100 тысяч людзей страціла дах над галавой.
27 верасня з выстаўкі ў Луўры ў Парыжы згінулі два алмазы вартыя 11,5 мільёна еўра.
29 верасня прайшоў першы палёт прыватнага касмічнага карабля SpaceShipOne.
5 кастрычніка прынялі Манака ў Раду Еўропы.
7 кастрычніка ад выбуху аўтамабіля-пасткі падчас суніцкай працэсіі ў пакістанскім горадзе Мультан згінулі 42 асобы.
7 кастрычніка ў егіпецкім курорце Табу на поўдні паўвострава Сінай ад выбухаў бомб згінулі 34 асобы, а больш як 150 асоб было параненых.
9 кастрычніка ў выбарах прэзідэнта Афганістана перамог Хамід Карзай.
14 кастрычніка пасля абдыкацыі свайго бацькі ў Камбоджы князь Народом Сігамоні быў выбраны Радай трону каралём Камбоджы.
23 кастрычніка Бразілія выпусціла ў космас сваю першую ракету.
23 кастрычніка ад землятрусу ў Японіі ў горадзе Ніігата згінула 35 асоб, а амаль 2200 было раненых.
31 кастрычніка прайшоў першы тур выбараў прэзідэнта ва Украіне. Да другога тура выбараў перайшлі Віктар Юшчанка і Віктар Януковіч.
2 лістапада прайшлі выбары прэзідэнта ЗША між прэзідэнтам Джорджам Бушам і сенатарам Джонам Кэры. Перамог Джордж Буш.
8 лістапада ў вайне ў Іраку пачалася другая бітва за Ал-Фалуджу.
10 лістапада аб’явілі афіцыйныя рэзультаты выбараў першага тура прэзідэнта ва Украіне. Перамог лідар апазіцыі Віктар Юшчанка, які атрымаў 39,87% галасоў, а Віктар Януковіч набраў 39,32% галасоў.
11 лістапада памёр легендаоны лідар Палестыны Ясір Арафат.
13 лістапада ў Іраку кааліцыйнае войска захапіла Ал-Фалуджу – цэнтр збройнага суніцкага супраціву новай ірацкай улады.
15 лістапада еўрапейскі зонд Смарт-1 увайшоў на арбіту Месяца.
20 лістапада з касмадрома Мыс Канаверал вылецела ў космас з дапамогай ракеты Дэльта 27320-10 арбітальная абсерваторыя Свіфт.
21 лістапада адбылася першая проба другога тура выбараў ва Украіне, дзе па сфальшаваных выніках Віктар Януковіч атрымаў 49% галасоў, а Віктар Юшчанка 46% галасоў, пачалася аранжавая рэвалюцыя.
21 лістапада ў катастрофе самалёта ChinaEasternAirlines 5210 у кітайскім Баотоу згінула 55 асоб.
21 лістапада Парыжскі Клуб пагасіў Іраку 80% даўгоў роўных 38,9 мільярдаў долараў.
22 лістапада ў аранжавай рэвалюцыі прыняло ўдзел больш як 100 тысяч дэманстрантаў прыхільнікаў Віктара Юшчанкі на галоўным пляцу ў Кіеве, калі аб’явілі, што яго не выбралі прэзідэнтам.
21-22 лістапада пайшоў саміт арганізацый Азіяцкага-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Сант’яга (Чылі).
22-23 лістапада ў Шарм-эш-Шэйху ў Егіпце прайшла сусветная канферэнцыя па Іраку. Узялі ў ёй удзел міністры замежных спраў 20 дзяржаў
23 лістапада Віктар Юшчанка злажыў прэзідэнцкую прысягу перад украінскім парламентам. Прайшлі масавыя забастоўкі ва ўніверсітэтах і ў працы ў многіх гарадах ва Украіне.
27 лістапада ўкраінскі парламент прыняў пастанову, што 2-гі тур выбараў прэзідэнта прайшоў пры парушэннях палажэння ў выбарах.
28 лістапада ў катастрофе ў шахце ў Кітаі ля горада Тонгхуан згінула 166 шахцёраў.
29 лістапада ў Чылі апублікавалі Рапарт Валеха аб злачынствах рэжыму ген. Піначэта.
30 лістапада ў катастрофе інданезійскага самалёта Д-82 пры прызямленні ў горадзе Суракарта на востраве Яве згінула 25 асоб, а 142 былі паранены.
20 снежня Венгрыя ратыфікавала Еўрапейскую Канстытуцыю.
21 снежня ў бомбавай атацы смяротніка на вайсковую базу ў Іраку ў Масуле згінула 13 амерыканскіх салдат, 5 амерыканскіх і 4 ірацкіх цывільных працаўнікоў і больш як 60 асоб было раненых.
23 снежня ў горадзе Хамелеон ў Гандурасе ад абстрэлу аўтобуса вулічнай хеўрай гіне 28 пасажыраў.
26 снежня ад моцнага землятрусу ў Індыйскім акіяне ля берагоў Паўднёва-ўсходняй Азіі паўстала страшнае цунамі. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў паўночнай частцы вострава Суматра ў Інданезіі. Ад вялікіх марскіх хваль цунамі згінула амаль 230 тысяч асоб. Каля берага Шры-Ланкі хвалі цунамі затапілі перапоўнены пасажырскі цягнік.
26 снежня па выбарах у 3 туры выбараў на Украіне перамог лідэр апазіцыі Віктар Юшчанка.
26 снежня ва французскай Мілузе ад выбуху газу ў будынку згінула 17 асоб.
30 снежня ў пажары начнога клуба ў Буэнас-Айрэсе згінула 194 асобы, а больш як 700 асоб было раненых.
31 снежня выключылі атамны рэактар на атамнай электрастанцыі ў Ігналіне ў Літве.
Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе