2.Польшчa. 3 чэрвеня новы папа рымскі Бенедыкт XVI назначыў архіепіскапа Станіслава Дзівіша мітрапалітам Кракава.
Пад канец чэрвеня быў надрукаваны мой пяты зборнік беларускіх вершаў,,Струмені лёсу”, які мае 98 старонак і з’яўляецца кніжкай 52-ай у Бібліятэцы Беларускага літаратурнага аб’яднання ,,Белавежа”. 24 старонкі ў зборніку гэта вершы прысвячаныя гісторыі Княства Полацкага, князям Рагвалоду і Туру і князёўне Прадславе.
У другой палове 2005 года прэм’ер-міністрам Польшчы быў Марак Бэлька з СДПЛ да 10 лістапада. 10 лістапада прэм’ер-міністрам стаў Казімеж Марцінкевіч.
Пры іх беспрацоўе ў чэрвені налічвала 17,9 % і да канца снежня паменшылася да 17,6%. Сярэдні заробак да снежня 2005 г. узрос з 2 290 злотых да 2 380 злотых. Натуральны каафіцыент насельніцтва павялічыўся з (- 0,2) проміля ў 2004 г. да (- 0,1) проміля да канца 2005 года. Больш людзей памерла і ў 2004 і ў 2005 гадах, чым нарадзілася.
1 ліпеня ва Владаве ля Добрага Мяста наступіў самасуд. Забілі там рэцыдывіста, які пагражаў жыхарам смерцю ад мачэты.
8 ліпеня стварылі Генеральную Пракуратуру Дзяржаўнага Казначэйства.
27 ліпеня зацвердзілі Права аб вышэйшых школах.
29 ліпеня Сейм прыняў законы супраць наркаманіі і супраць насілля ў сям’і.
31 ліпеня – 7 жніўня прайшоў у Закапанэ Міжнародны Кангрэс Эсперанцкай Моладзі.
1 верасня ўзнік у Быдгашчы Універсітэт Казіміра Вялікага.
25 верасня прайшлі выбары ў Сейм, у якіх перамагла партыя Права і Справядлівасць, атрымаўшы 26,99% галасоў. Другое месца заняла Грамадзянская Платформа, набраўшы 24,14 % галасоў.
30 верасня ў катастрофе аўтобуса ля Ежэва пад Беластокам згінула 13 пасажыраў.
2 кастрычніка пачаўся XV Конкурс ім Фрыдэрыка Шапена ў Варшаве.
3 кастрычніка наступіла частковае зацьменне Сонца.
9 кастрычніка ў першай туры выбараў прэзідэнта перамог Дональд Туск, а другое месца заняў Лех Качынскі.
У выбарах брала ўдзел 11 кандыдатаў: Генрыка Бохняж, Марэк Бароўскі, Лешак Бубель, Лех Качынскі, Яраслаў Каліноўскі, Януш Корвін-Мікке, Анджэй Леппер, Ян Пышко, Адам Сломка, Дональд Туск і Станіслаў Тымінскі. Раней адмовіліся кандыдаваць Владзімеж Цімашэвіч, Мацей Гертых і Збігнеў Рэліга.
15 кастрычніка ў Эмільціне адкрылі помнік UFO (неўстаноўленаму лятаючаму аб’екту).
19 кастрычніка Казімеж Марцінкевіч быў прызначаны стаць прэм’ер-міністрам урада.
21 кастрычніка закончыўся конкурс піяністаў імя Ф. Шапена. Перамог польскі піяніст Рафал Блехач.
23 кастрычніка прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў і перамог у ім Лех Качынскі, які атрымаў 54,04% галасоў. На Дональда Туска галасавала 45,96% выбаршчыкаў.
25 кастрычніка перарэгістравалі таварыства ,,Маладыя Сацыялісты”.
31 кастрычніка прыняў прысягу ўрад Казімежа Марцінкевіча. А вотум давер’я атрымаў ён 10 лістапада.
3 лістапада на навуковай сесіі на кафедры ў Фромбарку паінфармавалі, што знайшлі магілу Мікалая Каперніка.
10 лістапада Расія ўвяла эмбарга на імпарт польскіх мясных прадуктаў.
15 лістапада адкрылі паўднёвую кальцавую дарогу для Торуня.
18 лістапада ў Катавіцах паўстаў цэнтр гандлёва-абслугова-забаўляльны SilesiaCityCenter.
19 лістапада адкрылі помнік генерала Ежы Зентку ў Катавіцах.
25 лістапада міністр нацыянальнай абароны Радаслаў Сікорскі аб’явіў, што знайшлі архіў Варшаўскага Дагавору.
22 снежня закончыў выконванне працы прэзідэнта дзяржавы Аляксандр Кваснеўскі.
23 снежня Лех Качыньскі прыняў дзяржаўную прысягу і стаў прэзідэнтам Польшчы.
28 снежня прэзідэнт Лех Качынскі стварыў новую Раду Нацыянальнай Бяспекі.
29 снежня закончыў працу першы старшыня Інстытута Народнай Памяці прафесар Леон Керэс і склаў у Сейме прысягу другі старшыня – др габілітаваны Януш Куртыка.
Беларусь
25 сакавіка беларуская СБ разагнала т. званую джынсавую рэвалюцыю.Калі на дэманстрацыі пратэста супраць палітыкі А. Лукашэнкі паліцыя забрала ў пратэстуючых бел-чырвона-белы сцяг, то кіраўнік маладзёжнага руху Зубр Мікіта Сасін паднёс сваю джынсаваю кашулю і аб’явіў, што яна будзе цяпер іх флагам.
У ліпені 2005 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 487 949 рублёў, а ў снежні 2005 г. павялічыўся да 562 189 рублёў. Ды інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне заробкаў.
Многіх жыхароў Мінска расстроіла вестка, калі даведаліся перад Святам 60 гадавіны перамогі 9 мая аб змене ў Мінску назвы двух цэнтральных праспектаў беларускай сталіцы. Праспект Францыска Скарыны стаў праспектам Незалежнасці, а праспект Машэрава стаў праспектам Пераможцаў. Гэтыя змены прайшлі па ініцыятыве ветэранскіх арганізацый Беларусі. А восенню праспектам Францыска Скарыны стаў Старабарысаўскі тракт, пры якім стаіць будынак Нацыянальнай Бібліятэкі. А імем Машэрава назвалі тры вуліцы: Варвашэні, Іерусалімскую і Дразда. Пасля Мінскі гарадскі савет дэпутатаў змяніў назвы іншых некалькіх вуліц.
15 ліпеня ўвайшлі ў абарот банкноты ў 100 тысяч беларускіх рублёў.
14 верасня прэзідэнт А. Лукашэнка паляцеў у ЗША на 60 сесію Генеральнай Асамблеі ААН. Толькі таму ён мог атрымаць візу ў ЗША. Быў ён там толькі 16 гадзін да 16 верасня. Ён там выступіў з крытыкай працы ААН і палітыкі ЗША.
22 верасня прэзідэнт падпісаў дэкрэт ,, Аб Парку высокіх тэхналогій” і праект беларускай сіліконавай даліны стаў рэальным. Ён мае займаць плошчу 50 гектараў і будзе ляжаць у раёне Акадэмгарадка ва Уруччы. Асноўнымі кірункамі дзейнасці Парка будуць ,,распрацоўка і ўкараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і праграмнага забеспячэння на іх». Пабудова парка мела пачацца у 2008 годзе.
14 верасня ў Віцебску ля аўтобуснага прыпынку Пляц Свабоды на праспекце Фрунзе а гадзіне 18,45 наступіў выбух банкі з цвікамі, балтамі і гайкамі, які раніў 2 асобы.
Праз тыдзень 22 верасня ля папулярнага кафэ «Эрыданія» а гадз. 22:17наступіў другі выбух, які раніў 50 асоб. Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе «Беларуская народна-вызваленчая армія». Праз месяц 30 верасня аб’явілі, што арыштавалі двух падазроных і яны прызналіся да тэрактаў. Гэта былі два браты: Віталій і Юрый Мурашкі.
У гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску адкрылі тры новыя станцыі метро: ,,Спартыўная”, Кунцаўшчына і ,,Каменная горка”. Мінскае метро стала на 4 км даўжэйшае і займела 23 станцыі. Будова яго пачалася ў 1997 годзе.
16 снежня Палата прадстаўнікоў прыняла пастанову па жаданню А. Лукашэнкі аб назначэнні даты выбараў прэзідэнта на 19 сакавіка 2006 года. А мелі яны быць у ліпені 2006 года. Выбарчая агітацыя пачалася ўжо пад канец 2005 г. ЦВК зарэгістравала 8 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта: Аляксандра Лукашэнку, Аляксандра Мілінкевіча, Сяргея Гайдукевіча, Аляксандра Казуліна, Валерыя Фралова, Аляксандра Вайтовіча, Зянона Пазняка і Сяргея Скрабца. Да 22 студзеня кожны з іх мусіў сабраць 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку.
28 лістапада ў бельгійскім горадзе Хассельт прайшоў дзіцячы конкурс ,,Еўрабачання”, у якім бралі ўдзел выканаўцы песняў з 16 дзяржаў. У конкурсе мазыранка Ксенія Сітнік заспявала песню ўласнай кампазіцыі пад назвай ,,Мы разам”. Да конкурсу яе падрыхтавала яе маці і артыстычны кіраўнік Святлана Стацэнка. Беларуска перамагла там усіх выканаўцаў.
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі была вельмі напружаная. Улады не дазвалялі на свабоду сабраннняў, на права выбіраць ва ўлады і быць выбраным. 2 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі папраўкі да Крымінальнага кодэкса, якія прадставіў ім А .Лукашэнка праз старшыню КГБ Беларусі Сцяпана Сухарэнку. Папраўкі прадбачваюць крымінальную адказнасць за дыскрэдытацыю дзяржавы, перадачу несапраўдных даных аб сітуацыі ў Беларусі замежнымі міжнародным арганізацыям ад арышту на палову года да зняволення на два гады. У Крымінальны кодэкс увайшоў артыкул ,,Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. Дыскрэдытацыя азначала непраўдзівыя даныя аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы ў Рэспубліцы Беларусь ці яе дзяржаўных органах. За гэта каралася зняволеннем да 2 гадоў. За заклікі змяніць урад каралася да трох год турмы. Не буду пералічваць усіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія гразілі грамадзянам турмой.
Расія
15 чэрвеня на нафтабазе ў падмаскоўскім Нагінску наступіў выбух запаветранай газавай сумесі ў корпусе прадпрыемства. Згінулі 2 асобы і адну цяжка параненую асобу забралі ў бальніцу.
Ноччу з 21 на 22 чэрвеня ў Санкт-Пецяпбурзе выбух пажар у раёне ,,Парнас”, Пажарнікі змагаліся 6 гадзін з пажарам і адзін пажарнік загінуў.
26 чэрвеня ў паўночнай частцы Маскоўскай вобласці прайшоў ураган. Адна асоба згінула, 8 былі паранены.
28 чэрвеня амаль 280 вязняў калоніі ў горадзе Льгоў Курскай вобласці адкрылі нажамі сабе вены, пратэстуючы супраць умоў жыцця.
1 ліпеня ў Калінінградзе пачалі тры дні святкаваць у сувязі з 750 гадавінай горада. Пасля рэстаўрацыі былі адкрыты Каралеўскія вароты з паловы ХІХ стагоддзя.
20 ліпеня прэзідэнт У. Пуцін першы раз склікаў Раду па развіццю інстытутаў адкрытага грамадства і па правах чалавека. Ён заявіў, што Расія не дапусціць фінансавання з-за мяжы палітычнай дзейнасці грамадскіх арганізацый. Згодна з данымі дзяржаўнага дэпартамента ЗША, у 2004 годзе на праграму развіцця дэмакратыі ў Расіі ЗША выдзелілі 45, 4 мільёнаў долараў, а ў 2005 годзе – 43,4 мільёнаў долараў.
23 ліпеня расіянка Елена Ісінабаева ўстанавіла новы рэкорд па скачках у вышыню – вышэй за 5 м з шастом.
30 ліпеня Расія згодна з дагаворам з Грузіяй з 30 мая пачала выводзіць сваё войска з сваіх баз у Грузіі.
4 жніўня 100 км ад Петрапаўлаўска-Камчацкага затануў СГА ,,АС-28” тыпу ,,Прыз” Ціхаакіянскага флоту Расіі з 7 маракамі на барту. 7 жніўня маракі былі выратаваны.
5 жніўня Барыс Беразоўскі прадаў ,,Независимую газету” памочніку кіраўніка Мінэканомразвіцця Канстанціну Рэмчукову.
15 жніўня ў Хельсінкі закончыўся 10-ты чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, на якім Расія атрымала 20 медалёў і між імі 4 залатыя.
16 жніўня падчас летніх вайсковых тактычных вучэнняў, на якіх прысутнічаў У. Пуцін, з бартоў стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-160 былі праведзены запускі крылатых ракет.
16 жніўня расійскі касманаўт Сяргей Крыкалёў перасягнуў рэкорд працягласці знаходжання ў космасе Сяргея Аўдзеева – 747 сутак 14 гадзін і 14 мінут да гэтага дня. Сяргей Крыкалёў мае прызямліцца 11 кастрычніка.
5 верасня ўрад пастанавіў рэалізаваць 4 нацыянальныя праекты: палепшыць асвету, каб яна выпускала кадру з высокімі кваліфікацыямі, палепшыць медыцынскае абслугоўванне, палепшыць кватэры для грамадзян Расіі і палепшыць прадукты, якія выпускае сельская гаспадарка. Дзяржава атрымоўвала вялікія грошы з продажу газу і нафты і трэба было іх лепш выкарыстаць. Бюджэт выдзеліў на ахову здароўя 57, 9 мільярдаў рублёў, на асвету 22 мільярдаў, на пабудову лепшых кватэр – 21,9 мільярдаў, а на сельскую гаспадарку – 14,2 мільярда рублёў і ўрад меў надзею, што палепшыцца ў іх сітуацыя.
27 жніўня адкрылі Казанскі Метрапалітэн.
15 верасня расійскі знішчальнік Су-27, які ляцеў з Расіі ў Калінінградскую вобласць над Літвой меў аварыю. Лётчык Валерый Траянаў катапультаваўся і прызямліўся 55 км каля Каўнаса.
1 кастрычніка наступіў старт касмічнага карабля Саюза ТМА-7 з касманаўтамі Валерыем Токаравым, касманаўтам ЗША Мак Артурам і другім касмічным турыстам з ЗША Грэгоры Ольсенам. Прыстыкаваліся яны да МКС.
11 кастрычніка прызямліўся касмічны карабель ТМА-6 з касманаўтамі Сяргеем Крыкалёвым, касманаўтам ЗША Джонам Філіпсам і касмічным турыстам з ЗША Грэгоры Ольсенам. Сяргей Крыкалёў стаў рэкардсменам планеты па працягласці знаходжання ў космасе. Быў ён 803 ддзён на 6 палётаў. Рэкорд утрымаўся да чэрвеня 2015 года. Тады новым рэкардсменам стаў Генадзій Падалка.
13 кастрычніка чачэнскія баевікі напалі на Нальчык, абстралялі аэрапорт, міліцыю, ваенныя і іншыя будынкі. На наступны дзень атака была адбіта. Згінула 47 асоб.
4 лістапада ў Маскве прайшоў так званы Рускі Марш – Паход расійскіх нацыяналістаў, а ў Расіі святкавалі гэты дзень як ,,Дзень народнага адзінства», гадавіну, калі ў 1612 годзе Мінін і Пажарскі са сваім войскам вызвалілі Маскву ад палякаў. У Пуцін пастанавіў, каб дзень гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі не святкаваць, зрабіць яго нармальным рабочым днём, а святкаваць дзень 4 лістапада. Адабрала тады гэту пастанова У. Пуціна толькі 22 % расіян, не адабрала 41%, а былі да яе абыякавымі 37%. Супраць выступалі партыі ,,Яблыка” і Камуністычная Партыя Расійскай Федэрацыі. Аднак у наступных гадах дзень гэты святкавалі, а гадавіну кастрычніцкай рэвалюцыі святкавалі і святкуюць толькі камуністы.
9 лістапада з касмадрома Байканур стартавала ракета Саюз-ФГ да міжпланетнай станцыі «Венера Экспрэс».
17 лістапада ў Валагародскай вобласці разбіўся верталёт Мі-2. Згінулі 4 асобы, а адна асоба трапіла ў бальніцу.
1 снежня паўстаў новы рэгіён Расіі – Пермскі край, ад злучэння Пермскай вобласці і Комі-Пермяцкай, аўтаномнай акругі, згодна з рэформай 2004 г.
9 жніўня пачалася пабудова Паўночнага газавага трубаправода па Балтыйскаму мору між Расіяй і Нямеччынай.
У 2005 годзе Расія стала лідарам у продажы за мяжу зброі. Прадала яе за 7 мільярдаў долараў. Францыя на другім месцы прадала за 6,3 мільярда долараў , а ЗША на трэцім месцы – прадалі за 6,2 мільярда долараў. Найбольш ад Расіі зброі купіла Індыя (5 мільярдаў долараў), а потым Кітай і Іран.
Іншыя дзяржавы
11 чэрвеня міністры фінансаў дзяржаў групы Г8 анулявалі даўгі 18 самых бедных дзяржаў.
23 чэрвеня ад выбуху аўтамашыны-пасткі ў ірацкім горадзе Аль–Фалуджы згінула 6 амерыканскіх салдат, а 14 было раненых.
25 чэрвеня ў Балгарыі выйграла парламентарныя выбары апазіцыйная кааліцыя левых.
3 ліпеня ў Іспаніі выйшаў закон, які прызнаў легальнымі гомасексуальныя шлюбныя пары, аднаго полу.
4 ліпеня снарад выстрэлены з ракеты DeepImpact узарваўся на камеце Тэмпель 1.
6 ліпеня ў Сінгапуры аб’явілі, што ХХХ Алімпіяда ў 2012 годзе адбудзецца ў Лондане.
7 ліпеня у Лондане ад гадзіны 8:50 што 50 мінут выбухалі тры разы ў метро бомбы падложаныя ісламскімі тэрарыстамі, а пасля кожнай гадзіны выбухала бомба ў аўтобусе. Ад тых выбухаў згінула 52 асобы, а 700 асоб было параненых.
7 – 8 ліпеня ў Шатландыі ў горадзе Гленігле прайшоў саміт 8 дзяржаў, на якім абмеркавалі: праблемы звязаныя з ростам цэн на нафту, са зменай клімату на Зямлі, з ростам прамысловых газаў у атмасферы і з праблемамі даўгоў бедных дзяржаў свету.
10 ліпеня грамадзяне Люксембурга ў рэферэндуме прынялі Трактат устанаўлення Канстытуцыі для Еўропы.
12 ліпеня ў чыгуначнай катастрофе ў Пакістане згінула 150 асоб.
16 ліпеня ля Малабы ў Гвінеі ў катастрофе самалёта Ан-24 згінула 60 асоб.
2 ліпеня няўдачны тэрарыстычны замах у Лондане ў аўтобусе.
23 ліпеня ў курорце Шарм-эш-Шэйх у Егіпце, дзе было многа турыстаў з Еўропы, наступіла тры выбухі бомб між турыстамі. Згінула больш чым 80 турыстаў і было раненых больш чым 200 асоб.
26 ліпеня наступіў 114 старт (STS-114) па праграме Спейс Шатл і 31 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Джэймсам Келі, Стэфенам Рабінсонам, Эндры Томасам, Уэндзі Лаўрэнс, Чарлзам Камардам, Эйленай Колінс і касманаўтам з Японіі Соіты Ногуты. Дыскаверы прызямліўся 9 жніўня.
28 ліпеня IRA аб’явіла канец збройнай барацьбы з Англіяй.
29 ліпеня астраномы з Каліфорніі знайшлі 10-ю планету Сонечнай Сістэмы.
1 жніўня памёр кароль Саудаўскай Аравіі Фахд ібі Абдель Азіз ас-Сауд. Трон заняў яго брат Абдула.
6 жніўня ў катастрофе самалёта ATR-72 каля Палерма згінула 16 асоб.
5 жніўня ў бомбавым замаху ісламістаў на гасцініцу Марыёт у Джакарце гіне 12 асоб і амаль 150 было параненых.
7 – 15 жніўня ў Каракасе ў Венесуэле прайшоў XVI Міжнародны фестываль моладзі і студэнтаў.
8 жніўня Іран пачаў зноў праграму ўзбагачання ўрана і адмовіўся ад перагавораў з Еўрасаюзам.
14 жніўня ля горада Граматыкос, 40 км ад Афін, у Грэцыі разбіўся пасажырскі самалёт Боінг-737. Смамалёт сутыкнуўся з гарой. Згінулі 118 асоб.
14 – 16 верасня прайшла ў Нью-Йорку 60 Вярхоўная сесія ААН.
15 жніўня пачалася эвакуацыя ўсіх 21 ізраільскіх пасёлкаў з Газы і 4 з Заходняга Берага Іардана.
16 жніўня на тэрыторыі Венесуэлы падчас урагана разбіўся самалёт McDonnel Douglas MD-82 калумбійскай кампаніі. Згінула 160 асоб.
23 жніўня ля Пукальпы наступіла катастрофа Боінга 737-222 Адвансід кампаніі ТАНС Перу, у якім згінула 40 з 98 асоб.
23 – 31жніўня на тэрыторыі ЗША прайшоў вельмі моцны ўраган ,,Катрына”, які знішчыў дамбы і вада з Мексіканскага канала затапіла 80% Новага Арлеана. У горадзе пачалося марадзёрства і ўспыхнулі інфекцыйныя хваробы. Супраць марадзёраў скіравалі войска.
26 жніўня ў Парыжы ў пажары высотнага будынка, у якім жылі афрыканскія эмігранты, згінула 14 дзяцей і 3 асобы дарослыя.
31 жніўня ў Багдадзе падчас рэлігійных мерапрыемстваў на мосце праз раку Тыгр паўстала паніка, бо пачулі аб тэрарыстах і смяротніках. У цісканіне згінула 1 199 асоб.
5 верасня ў катастрофе самалёта Боінг 737 Медан на Сінгапуры згінула не менш чым 110 асоб і 44 жыхароў горада, а 44 было параненых.
5 верасня ў пажары Палаца Культуры ў Бані Свайф у Егіпце згінула 46 асоб.
8 верасня прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка адправіў у адстаўку урад Юліі Тымашэнка і сакратара Рады нацыянальнай бяспекі Пятра Парашэнку. Кіраўніком урада назначыў Юрыя Еханурава.
18 верасня парламенцкія выбары прайшлі ў Нямеччыне і фармаванне «вялікай кааліцыі» прайшло пад кіраўніцтвам Ангелы Меркель.
26 верасня Пентагон пачаў масавую пакупку біялагічнай зброі.
2 кастрычніка на тэрыторыі Партугаліі, Іспаніі і Афганістана бачылі кольцападобнае зацьменне сонца.
4 кастрычніка Нобелеўскую прэмію з фізікі атрымаў Рой Глаўбер з Гарвардскага ўніверсітэта ў ЗША за развіццё асноў квантавай оптыкі і Джон Хол з Універсітэта ў Каларада ў ЗША за развіццё лазернай тэхнікі.
8 кастрычніка ад вельмі моцнага землятрусу (7,6 па шкале Рыхтэра) у Пакістане згінула больш чым 73 тысячы людзей, між імі 17 тысяч дзяцей. Больш чым 3 мільёны жыхароў Пакістана засталіся без дахаў над галовамі. Землятрус адчулі ў Індыі і Афганістане.
8 кастрычніка адкрылі адбудаваны Мост Свабоды на Дунаі ў Новым Садзе, знішчаны падчас налётаў НАТА ў 1999 годзе.
12 кастрычніка стартаваў другі раз кітайскі касмічны карабель Шэньчжоў VI з касманаўтамі Феем Цзюнлунам і Не Хайшчэнам. Карабель з касманаўтамі прызямліўся пасля 4 сутак і 19 гадзінах.
13 кастрычніка лаўрэатам Нобелеўскай прэміі з літаратуры стаў англійскі пісьменнік і драматург Гарольд Пінтэр.
19 кастрычніка пачалі ў Іраку судзіць Садама Хусейна.
22 кастрычніка ўраган Вільма ўдарыў ва ўсходні бераг Мексікі і адабраў дзесяткам тысяч людзей дахі над галовамі.
29 кастрычніка ў Дэлі ў Індыі ў бомбавых замахах згінула 61 асоба.
1 лістапада Сесія ААН пастанавіла прыняць дзень 27 студзеня Міжнародным Днём Памяці Ахвяр Халакосту – дзень вызвалення лагера Аўшвіц-Біркенаў у Асвенціме.
7 лістапада ў кварталах Парыжа, дзе жылі эмігранты з Паўночнай Афрыкі, пачаліся хваляванні. Згінула адна асоба і згарэла больш чым 1400 аўтамашын і польскі аўтобус.
8 лістапада ў Аўстраліі арыштавалі 16 асоб, якія рыхтавалі тэрарыстычную атаку. Знайшлі ў іх збою. Рабілі яны бомбы падобныя да тых, якія выбухалі ў Лондане ў метро.
9 лістапада Еўрапейскае Касмічнае Агенцтва выслала на Венеру зонд VenusExpress.
9 лістапада ў бомбавых атаках смяротнікаў на тры гасцініцы ў Амане ў Іярданіі згінула 60 асоб, а больш чым 100 асоб было раненых.
19 лістапада Японскі касмічны зонд Хаябуса прысеў на планетоідзе Ітакава.
21 лістапада Генеральная Асамблея ААН на 60 сесіі прыняла без галасавання рэзалюцыю № 60/7 ,,Памяць аб халакосце”.
21 лістапада прэзідэнт ЗША Джордж Буш прыбыў з візітам ў Манголію.
22 лістапада Ангела Меркель стала першы раз, як жанчына, канцлерам Нямеччыны.
4 снежня Нарсултан Назарбаеў быў выбраны трэці раз прэзідэнтам Казахстана.
5 снежня ў Вялікабрытаніі прынялі закон, які дазваляў браць шлюб аднаполым парам.
6 снежня ў Тэгеране ў Іране самалёт ударыў ў высокі будынак. Згінула 120 асоб.
8 снежня прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадынежад пачаў выступаць супраць Ізраіля, сцвярджаючы, што не было халакосту і што Ізраіль не мае права існаваць як дзяржава. Гэта выклікала пратэсты ў Еўропе.
10 снежня ў катастрофе самалёта SosdlisoAirlines 1145 у Нігерыі згінула 108 асоб, а 2 асобы ўцалелі.
15 снежня прайшлі выбары ў парламент у Іраку.
20 снежня Бінямін Натаняху стаў старшынёй ізраільскай групы Лікуд.
21 снежня аэрадром Улан Батар у Манголіі атрымаў імя Чынгіс-хана.
23 снежня ў катастрофе азербайджанскага самалёта над Каспійскім морам згінулі 23 асобы.
25 снежня вынеслі на касмічнуюую арбіту сатэліту GIOVE-A
Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе