Успаміны з 2007 г.

1. Польшчa. У першай палове 2007 года прэм’ер-міністрам Польшчы быў Яраслаў Качынскі.

Пры Яраславе Качынскім беспрацоўе ў студзені налічвала 1 ,5% і да канца чэрвеня паменшылася да 12,3%. Сярэдні заробак у снежні 2007 г. узрос з 2 477 злотых да 2 691 злотых у чэрвені. Натуральны каэфіцыент нараджальнасці насельніцтва павялічыўся з 0,1 проміля ў 2006 г. да 0,3 проміля да канца 2007 года.

1 студзеня згодна з пастановай Камітэта ЮНЕСКА да спраў Сусветнай Спадчыны ад 12 ліпеня 2006 г. Аўшвіц змяніў афіцыйную назву на „Былы Нацысцкі Нямецкі Лагер Канцэнтрацыйны і Знішчэння Аўшвіц-Біркенаў”.

1 студзеня Войніч і Далешыцэ атрымалі гарадскія правы.

5 студзеня архіепіскап Станіслаў Вельгус стаў варшаўскім мітрапалітам, аднак пасля двух сутак падаў, прынятае рымскім папам, адрачэнне ад пасады варшаўскага мітрапаліта.

10 студзеня наступіў канец 6-гадавой працы старшыні Народнага Банка Польшчы Лешка Бальцэровіча і замяніў яго 11 студзеня Славамір Скшыпэк.

18 студзеня над Польшчай прайшоў ураган Кірыл, які веяў у многіх месцах да 250 км на гадзіну. Згінула 6 асоб, а 36 былі паранены.

19 студзеня быў адкрыты мост на рацэ Ользе на гранічным пераходзе Халупкі – Багумін.

22 – 28 студзеня прайшоў чэмпіянат Еўропы ў канькабежным фігурным спорце ў Варшаве.

2 лютага Палац Культуры і Навукі ў Варшаве ўвялі ў рэестр помнікаў спадчыны.

5 лютага міністр народнай абароны Радаслаў Сікорскі падаўся ў адстаўку.

5 лютага пачалі плаваць паромы між Свінавусцем і Трэлеборгам у Швецыі.

7 лютага міністрам народнай абароны на месца
Р. Сікорскага быў назначаны Аляксандр Шчыгла.

7 лютага адклікалі Людвіка Дорна і назначылі 8 лютага Януша Качмарка міністрам унутраных спраў і адміністрацыі.

9 лютага адазвалі Марка Бенькоўскага з пасады Галоўнага Каменданта Паліцыі.

27 лютага Медыцынская Акадэмія ў Познані стала Медыцынскім Універсітэтам ім. Кароля Марцікоўскага ў Познані.

3 сакавіка папа рымскі Бенедыкт XVI назначыў архіепіскапа Казімежа Ныча варшаўскім мітрапалітам.

15 сакавіка на кірмашы ювелірных вырабаў у Гданьску ўкралі алмазы ў цане 1,5 мільёна долараў.

5 красавіка Шахта Солі Кладава была ўведзена ў рэестр помнікаў спадчыны.

19 красавіка генерал Анджэй Бласік быў назначаны камандзірам Паветраных Сіл Польскай Рэчы Паспалітай.

23 красавіка ў вугальнай шахце ,,Сташыц” у Катавіцах згінула 2 шахцёраў, а 3 было раненых.

25 красавіка падчас арышту Барбара Бліда згінула ад самагубства.

27 красавіка намеснік прэм’ер-міністра Людвік Дорн быў адкліканы з урада Яраслава Качынскага. Сейм выбраў яго маршалкам Сейма, а адклікаў з гэтага паста Марка Юрка.

19 мая адкрылі ў Варшаве помнік Агнешцы Асецкай.

24 мая Сейм прыняў закон аплачвання дзяржавай лячэння ахвяр дарожных катастроф і закон аб стварэнні Спецыяльнага Войска Польскай Рэчы Паспалітай.

1 чэрвеня падчас ратаўнічых вучэнняў падпалілі высокі будынак Палітэгор Цэнтр ва Вроцлаве.

2 чэрвеня прэзідэнт Кракава Яцэк Майхроўскі адкрыў Павільён інфармацыйны Выспянскі 2000.

8 чэрвеня ў рэзідэнцыі прэзідэнта Леха Качынскага на Гелю прайшла сустрэча прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам, якая закончылася прэс-канферэнцыяй на аэрадроме Гданьск-Рэбехова.

19 чэрвеня санітаркі правялі забастоўку пад канцылярыяй прэм’ер-міністра Яраслава Качынскага. Паўстаў там ,,белы гарадок”.

20 чэрвеня Слёнская Медыцынская Акадэмія імя Людвіка Варынскага ў Катавіцах змяніла назву на Слёнскі Медыцынскі Універсітэт у Катавіцах.

25 чэрвеня з візітам у Польшчу прыбыў кароль Саудаўскай Аравіі Абд Аллах ібн Абд ал-Азіз Ал Су’уд І 26 чэрвеня атрымаў ён у Варшаве Ордэн Усмешкі.

 

Беларусь

7 студзеня Расія перастала перасылаць нафту трубаправодам ,.Дружба” ў Польшчу, бо Беларусь не плаціла даўгоў за перасылку нафты.

У студзені 2007 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 617 244 рублёў, а ў чэрвені 2007 г. павялічыўся да 710 232 рублёў. Ды інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне заробкаў. У чэрвені гэта было 329 амерыканскіх долараў. Найбольш зараблялі працаўнікі ў нафтаперапрацоўчай прамысловасці – 1мільён 737 тысяч рублёў. Ніжэй чым сярэдні эаробак мелі працаўнікі ў швейнай прамысловасці – 480 тысяч рублёў, тэкстыльнай – 523 тысяч рублёў, гарбарнай, футравой, абутковай прамысловасці – 632 тысяч рублёў, дрэваапрацоўчай прамысловасці – 698 тысяч рублёў. У будаўніцтве пад канец 2007 года сярэдні заробак налічваў 1 мільён 17 тысяч рублёў, а ў транспарце – 883 тысяч рублёў, у сельскай гаспадарцы – 453 тысяч рублёў, сярэдні заробак лекараў пад канец 2007 года налічваў 1 мільён і 188 тысяч рублёў, а ніжэйшы медыцынскі персанал зарабляў толькі 618 тысяч рублёў. Настаўнікі ў школах мелі пад канец 2007 года сярэдні заробак 713 тысяч рублёў, а прафесары-выкладчыкі – 1 мільён  224 тысячы рублёў, а ў навуковых інстытутах – 1 мільён і 319 тысяч рублёў, бібліятэкары – 496 тысяч, а артысты – 822 тысячы рублёў. Тады польскі злоты каштаваў у Беларусі 875,63 беларускіх рублёў, а расійскі рубель каштаваў 88,38 беларускіх рублёў.

23 сакавіка быў збіты ў Самалі беларускі самалёт Іл-76ТД. Згінула 11 асоб.

Рэжым А. Лукашэнкі пасля выбараў пастанавіў зліквідаваць льготы на транспарт для пенсіянераў і студэнтаў і зрабіць іншыя абмежаванні, бо лічыў, што да наступных выбараў людзі аб іх забудуць. Выдаў Дырэктыву №3 па эканоміі і ашчаднасці, упарадкаванне сацыяльных льгот і адмену штампа ў пашпарце для выезду за мяжу, Указ № 760 бізнесменам павялічваў колькасць падаткаў да 124, выраслі цэны на многія тавары, на нерухомую маёмасць, на харчовыя прадукты, на электраэнергію, нафту і газ.

Прагучала пастанова ўрада аб будове Атамнай Электрастанцыі Беларусі. Былі ў плане выбраны 4 месцы пабудовы і толькі ў снежні 2008 года пастанавілі будаваць 18 км ад Астраўца ў Гродзенскай вобласці. Першы блок мае ўвайсці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, а другі ў 2020 годзе.

 

Расія

1 студзеня Краснаярскі край,Тайманскі і Эвенскі аўтаномныя акругі злучыліся ў адзіны суб’ект Расійскай Федэрацыі – Краснаярскі край.

4 лютага ў Санкт-Пецярбурзе ля станцыі метро ,,Уладзімірская” наступіў выбух.

10 лютага прэзідэнт У. Пуцін меў ,,Мюнхенскую прамову”.

18 лютага наступіў выбух у рэстаране ,,Макдональд” у Санкт-Пецярбурзе.

1 сакавіка Росабаронэкспарт стаў адзіным у Расіі экспарцёрам зброі і ваеннай тэхнікі. Іншыя прадпрыемствы і фірмы страцілі права на гэта.

Ад 1 сакавіка да 1 красавіка прайшло ў Маскве другое біенале сучаснага мастацтва.

2 сакавіка Рамзан Кадыраў быў зацверджаны парламентам Чачэнскай Рэспублікі на пасаду прэзідэнта рэспублікі. Яго кандыдатуру ўнёс прэзідэнт Расіі 1 сакавіка. За Р. Кадырава прагаласавала 56 з 58 дэпутатаў парламента Чачні.

17 сакавіка пры пасадцы ў Самарскім аэрапорце Курумоч наступіла катастрофа самалёта Ту-134, у якой згінула 6 асоб.

19 сакавіка наступіў выбух метана на вугальнай шахце ,,Ульянаўская” ў Кемераўскай вобласці. Згінула 110 асоб, а 93 асобы выратавалі.

27 сакавіка быў падпісаны дагавор між Расіяй і Латвіяй аб граніцы. Латвія згадзілася аддаць Расіі Пыталаўскі раён Пскоўскай вобласці, які быў да другой сусветнай вайны ў Латвіі як вобласць Латгале.

27 сакавіка Кангрэс ЗША падтрымаў пастанову Грузіі і Украіны ўвайсці ў НАТА і прапанаваў памагаць ім. У амерыканскім федэральным бюджэце 2008 года было заложана 12 мільёнаў долараў, каб памагчы Албаніі, Харватыі, Македоніі, Грузіі і Украіне ўвайсці ў НАТА.

27 сакавіка Вярхоўны Суд развязаў Рэспубліканскую Партыю.

7 красавіка наступіў старт касмічнага карабля Саюз-ТМА10 з касманаўтамі Фёдарам Юрчыхіным, Алегам Катовым і амерыканскім венграм Чарльзам Шымоньі.

21 красавіка наступіла прызямленне касмічнага карабля Саюза ТМА-9 з касманаўтамі Міхалам Цюрыным, амерыканскім іспанцам Майклам Лопес-Алегрыа і амерыканскім венграм Чарльзам Шымоньі.

23 красавіка памёр першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын.

25 красавіка прайшло  пахаванне прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына.

27 красавіка ў Эстоніі знялі помнік савецкім салдатам Бронзавы салдат, які стаяў на ўзгорку Тынісмягі ў Таліне на магіле пахаваных савецкіх салдат. Астанкі салдат і помнік былі перанесены на Ваенныя Могілкі. У Маскве супраць гэтага пратэставалі ,,Нашы”, а ў Эстоніі расіяне-грамадзяне Эстоніі.

27 красавіка ў катастрофе верталёта Мі-8 у Чачні згінула 18 асоб.

17 мая ў маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля патрыярх маскоўскі і ўсёй Русі Алексій ІІ і першапатрыярх РПЦЗ мітрапаліт Усходне-Амерыканскі і Нью-Йоркскі Лаўр падпісалі ,,Акт аб кананічным злучэнні”, дакумент, які давёў да канца раздзяленне між Расійскай Замежнай Царквой і Маскоўскім Патрыярхатам.

24 мая ў аварыі ў шахце ,,Юбілейная” ў Новакузнецку згінула 39 шахцёраў.

28 мая прайшоў усерасійскі форум ,,Здароўе і тытунь”.

29 мая правялі першую пробу з балістычнай ракетай далёкага палёту.

10 чэрвеня ў Маскве адкрыўся XIII Сусветны конкурс ім. П. І. Чайкоўскага.

15 чэрвеня з касмадрома Байканур быў запушчаны з дапамогай ракеты «Днепр» нямецкі спадарожнік Ter­raSAR –X.

25 чэрвеня ў аварыі на шахце ,,Камсамольская” ў Варкуце згінула 11 шахцёраў, а 2 шахцёры былі ранены.

 

Іншыя дзяржавы

1 студзеня Славенія ўвяла ў дзяржаве еўра.

1 студзеня Балгарыя і Румынія ўступілі ў Еўрасаюз і балгарская, ірландская і румынская мовы сталі афіцыйнымі мовамі ў Еўрасаюзе.

1 студзеня Пан Гі Мун быў выбраны Генеральным сакратаром ААН.

1 студзеня авіякатастрофа ў Інданезіі. Самалёт Боінг-737 у рэйсе Джакарта – Сурабая – Мінада ўпаў у Яванскае мора.

1 студзеня Ангола ўвайшла ў ОПЕК –  Арганізацыю Дзяржаў Экспартуючых Нафту.

5 студзеня пачаў ездзіць вельмі хуткі цягнік у Тайване на адным адрэзку чыгункі.

5 студзеня ў вайне ў Самалі пачалася бітва каля Рас Камбоні.

6 студзеня ў Шрыланцы смяротнік у бомбавым тэракце забіў у аўтобусе 10 асоб, а 47 раніў.

11 студзеня В’етнам увайшоў у Сусветную Гандлёвую Арганізацыю і стаў 150 членам гэтай арганізацыі.

11 студзеня Альфрэд Гусэнбауэр стаў канцлерам Аўстрыі.

15 студзеня павесілі ў Іраку Барзана Ібрахіма ал-Тыкрыты – адзінакроўнага брата Садама Гусейна, кіраўніка ірацкай службы бяспекі.

16 студзеня ў бомбавым замаху ля універсітэта ў Багдадзе згінула не менш чым 65 асоб, а паранены былі 140 асоб.

17-19 студзеня ўраган Кірыл прайшоў над Еўропай і дайшоў да Польшчы.

18 студзеня Чарнагорыя стала 185 членам Міжнароднага Валютнага Фонда.

20 студзеня ў катастрофе амерыканскага верталёта Сікорскі УГ-60 у Багдадзе ў Іраку згінула 12 амерыканскіх салдат.

22 студзеня ад выбуху двух самаходаў-пастак у Багдадзе згінула не менш чым 88 асоб, а больш чым 160 асоб было раненых.

23 студзеня ў збітым амерыканскім верталёце над Багдадам згінула 5 амерыканскіх ахоўнікаў з амерыканскага прадпрыемства Блеквотэр.

24 студзеня ад лядовай буры ў Паўночнай Амерыцы, якая пачалася 11 студзеня, згінула 87 асоб.

27 студзеня ў тэракце смяротніка ля шыіцкай мячэці ў пакістанскім Пешавары згінула 15 асоб, а больш чым 30 асоб было раненых.

30 студзеня першы кантынгент мірных сіл ААН з жанчын (103 грамадзянкі Індыі) прыехаў у Ліберыю.

2 лютага ад трох ураганаў у сярэдняй Фларыдзе ў ЗША згінулі 42 асобы.

3 лютага ў бомбавым атаку на курдскім базары ў Багдадзе ў Іраку ў раёне Садрыі згінула 137 асоб, а больш чым 300 асоб было раненых.

8 лютага танцор фламенка і цыганскі актывіст Хоакін Картэс стаў паслом цыган у Еўрасаюзе.

9 лютага згінула 3 польскіх альпіністаў, калі хацелі ўвайсці на вяршыню гары Матэргорн.

13 лютага ад выбуху бомб у двух аўтобусах у Бейруце згінула 3 асобы, а амаль 20 было раненых.

14 лютага ў бомбавым замаху на аўтобус Рэспубліканскай Гвардыі ў горадзе Захедане ў паўднёва-ўсходнім Іране згінула 11 асоб.

14 лютага прэзідэнтам Туркменістана стаў Гурбангулы Бердымухамедаў.

18 лютага ў катастрофе амерыканскага верталёта ў Афганістане ў правінцыі Заболь згінула 8 амерыканскіх салдат, а 14 было раненых.

21 лютага прэм’ер-міністр Італіі Романо Проды падаўся ў адстаўку.

25 лютага еўрапейскі касмічны зонд Разета праляцеў 250 км ад Марса.

25 лютага ў замаху смяротніка на ўніверсітэце Мустансірыя ў Багдадзе згінула не менш чым 40 асоб.

28 лютага амерыканскі касмічны зонд New Horizons праляцеў ля Юпітэра.

6 сакавіка ў бомбавым замаху смяротніка ў ірацкім горадзе Ал-Хіля згінула 115 шыіцкіх пілігрымаў, а амаль 200 было раненых.

7 сакавіка ў катастрофе Боінга 737-400 на аэрадроме на востраве Яве згінулі 22 асобы, а 118 было раненых.

12 сакавіка венгерскі парламент устанавіў дзень 23 сакавіка Днём Венгерска- Польскай Дружбы.

20 сакавіка павесілі Таху Ясіна Рамадана, былога намесніка прэзідэнта Ірака ва ўрадзе Садама Гусейна за расправу над 148 шыітамі ў 1982 годзе.

23 сакавіка намеснік прэм’ер-міністра Ірака суніт Салам Зікам Алі аз-Зауба быў цяжка паранены ў тэракце ў Багдадзе.

25 сакавіка 27 кіраўнікоў з Еўрасаюза падпісала Берлінскую дэкларацыю.

27 сакавіка згінула больш чым 90 асоб ў пажары нафты, выплываючай з трубаправода ў нігерыйскім штаце Кандуна.

29 сакавіка ў бомбавым атаку смяротніка на базары ў паўночным Багдадзе ў раёне Шаб згінула не менш чым 80 асоб, а больш чым 100 асоб было раненых.

2 красавіка прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка выдаў указ аб роспуску Вярхоўнай Рады. Кааліцыя адмовілася прызнаць указ, што давяло да некалькімесячнага палітычнага крызісу.

2 красавіка згінула 16 асоб, а 25 было раненых у бомбавым замаху на аўтобус ля горада Ампара на ўсходзе Шрыланкі.

2 красавіка на востраве Саламона на Ціхім акіяне ад землятрусу з’явіліся хвалі цунамі, якія забілі 15 асоб.

3 красавіка ва Францыі электрычны цягнік устанавіў рэкорд хуткасці – праехаў 574,8 км на гадзіну.

10 красавіка ў Партугаліі стала легальнай аборцыя.

11 красавіка ў двух бомбавых замахах ў Алжыры згінулі 33 асобы і 222 асобы былі паранены.

12 красавіка ў бомбавым замаху смяротніка на парламент у Іраку згінула 8 асоб і былі паранены 23 асобы.

14 красавіка ў бомбавым замаху смяротніка на аўтобусным прыпынку ў Іраку ў Карбалі згінула 47 асоб і 220 асоб было параненых.

16 красавіка карэйскі студэнт Чо Сын Хі ў Політэхнічным Інстытуце ў ЗША ў штаце Вірджынія застрэліў 32 і раніў 26 асоб. Пасля сам сябе застрэліў выстралам у галаву.

18 красавіка ў 5 выбухах самаходаў-пастак ў Багдадзе згінула 198 асоб і 251 была паранена.

19 красавіка апазіцыйны парламент у Румыніі зняў з пасады прэзідэнта Румыніі Траяна Басеску.

22 красавіка прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў ва Францыі. Да другога тура выбралі Нікала Саркозі і Сеголену Раяль.

23 красавіка ад атаку мяцежнікаў ля Бакубы ў Іраку згінула 9 амерыканскіх салдат і 20 было раненых.

23 красавіка з індыйскага касмадрома Штрыхарыкота вылецеў італьянскі астранамічны спутнік AGILE.

23 красавіка адкрылі ў космасе планету падобную да Зямлі за сонечнай сістэмай планет – Glise 581 c.

24 красавіка мяцежнікі з Народнага Фронту Вызвалення Огадэну напалі на нафтавую інсталяцыю ў горадзе Аболе ў Эфіопіі і забілі 65 эфіопскіх і 9 кітайскіх працаўнікоў.

28 красавіка ад выбуху самаходаў-пастак ў ірацкай Карбалі згінула 71асоба і больш чым 170 асоб былі паранены.

28 красавіка на паўночным захадзе Пакістана ў Харсадзе ў бомбавым замаху смяротніка згінула 28 асоб.

5 мая ў Дуале ў Камеруне ў катастрофе самалёта Боінга737-800 згінула 114 асоб.

6 мая ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі перамог Нікола Саркозі, атрымаўшы 53,28% галасоў.

6 мая ў катастрофе французскага ваеннага самалёта над Сінаем у Егіпце згінула 9 салдат.

7 мая аб’явілі, што адкрылі магілу жыдоўскага караля Ірада.

9 мая папа рымскі Бенедыкт XVI паехаў у пілігрымку ў Бразілію.

12 мая ў фінале 52 Конкурсу Песні Еўрабачання перамагла сербская вакалістка Марыя Шэрыфовіч.

13 мая ў бомбавым замаху смяротніка ў месцы знаходжання Дэмакратычнай Партыі Курдыстана ў горадзе Макмур у Іраку згінула не менш чым 50 асоб і 115 было раненых.

15 мая ў бомбавым замаху смяротніка ў пакістанскім Пешавары згінула 25 асоб і 30 было раненых.

17 мая першы цягнік пераехаў граніцу між Паўночнай і Паўднёвай Карэяй.

19 мая ў Румыніі прайшоў рэферэндум на тэму, ці дапусціць прэзідэнта Траяна Басеску да пасады.

22 мая ў бомбавым замаху ў Анкары згінула 6 асоб, а больш чым 80 было параненых.

6 чэрвеня ў нямецкім Гайлігендам пачаўся саміт дзяржаў Г8, які закончыўся 8 чэрвеня. 6 чэрвеня ў нямецкім Растоку 80 тыс. людзей дэманстравала супраць яго і дайшло да бурных сутыкненняў з паліцыяй.

8 чэрвеня наступіў 118 старт (STS-117) па праграме Спейс Шатл і 28 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Фрэдэрыкам Стрэковым, Лі Аршамбам, Джэймсам Рэйлі, Стывенам Свенсонам, Патрыкам Форэстэрам, Джонам Олівасам і Клейтонам Андэрсонам. Будавалі яны МКС. Атлантыс прызямліўся 22 чэрвеня.

13 чэрвеня ў бомбавым замаху ў Бейруце згінула 10 асоб.

16 чэрвеня паўстала ў Нямеччыне левая партыя Die Linke.

19 чэрвеня ў замаху смяротніка шафёра грузавой машыны на шыіцкую мячэць у Багдадзе згінула 87 асоб і больш чым 220 асоб былі паранены.

25 чэрвеня ў катастрофе самалёта Ан-24 у Сіануквілем у Камбоджы згінулі 22 асобы.

27 чэрвеня прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блер пайшоў у адстаўку, а новым прэм’ер-міністрам стаў Гордан Браун.

28 чэрвеня ў катастрофе самалёта Боінг 737-200 у паўночнай Анголе згінула 5 асоб з 87 асоб у самалёце.

28 чэрвеня на аэрадроме ў Буаке абстралялі самалёт прэм’ер-міністра Кот-д’Івуар Гуільяма Саро. Згінулі 4 асобы і 10 асоб былі паранены.

30 чэрвеня адбыўся няўдалы замах на аэрадром у Глазга ў Англіі.

 

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе