Успаміны з 2007 г.

2. Польшчa. У другой палове 2007 года прэм’ер-міністрам Польшчы да 16 лістапада быў Яраслаў Качынскі, а пасля стаў Дональд Туск.

Пры іх беспрацоўе ў ліпені налічвала 12,1% і да канца снежня паменшылася да 11,2%. Сярэдні заробак да снежня 2007 г. узрос з 2 477 злотых да 2 691 злотых. Натуральны каэфіцыент нараджальнасці павялічыўся з 0,1 проміля ў 2006 г. да 0,3 проміля да канца 2007 года.

1ліпеня пачалася лібералізацыя рынку электрычнай энергіі ў Польшчы: у сувязі з лібералізацыяй рынка больш чым 15 мільёнаў атрымальнікаў электраэнергіі мела права выбраць пастаўшчыка электрычнай энергіі.

2 ліпеня наступіла кульмінацыя святкавання 750 гадавіны Гажова-Велькапольскага.

9 ліпеня пасля выяўлення пазямельнай аферы Анджэй Леппер атрымаў адстаўку з пасады намесніка прэм’ер-м³ністра ўрада і міністра сельскай гаспадаркі.

9 ліпеня штотыдневік ,,Впрост” апублікаваў на сваёй інтэрнэт-старонцы стужкі з абразлівымі выказваннямі дырэктара Радыё Марыя Рыдзыка супраць прэзідэнта Леха Качынскага і яго жонкі.

10 ліпеня я атрымаў з друкарні 8-мы мой беларускі зборнік вершаў ,,Янтарныя віры”. Дзевятым быў зборнік на польскай мове ,,Rezonanse pamięci”.

14 ліпеня ў Афганістане згінуў першы польскі салдат стабілізацыйных сіл падпаручнік Лукаш Куроўскі.

15 ліпеня пачаўся трохдзённы візіт Леха Качыньскага ў ЗША.

20 ліпеня цераз гміны ваяводства Сьлёнскага – Кломніцэ, Рэдзіны і Мстоў – прайшоў ураган, які знішчыў 150 будынкаў і раніў 7 асоб. Моцны вецер энішчыў будынкі ў вёсцы Скотнікі ў гміне Александроў у Лодзінскім  ваяводстве.

21 ліпеня ў Лешне прайшоў міравы чэмпіянат язды на шлаку. Польская зборная каманда заняла першае месца, перамагла Данію, Аўстралію.

23 ліпеня прэзідэнт Лех Качынскі аб’явіў трохдзённую народную жалобу па катастрофе польскага аўтобуса з пілігрымамі ва французскіх Альпах 22 ліпеня, у якой згінула 26 асоб.

8 жніўня прэм’ер-міністр урада Яраслаў Качынскі паслаў у адстаўку міністра Унутраных Спраў і Адміністрацыі Януша Качмарка. Новым міністрам стаў Владыслаў Стасяк.

13 жніўня наступіла рэканструкцыя ўрада Яраслава Качынскага. Ён паслаў у адстаўку міністраў з партый ЛПС і Самаабароны: Рамана Гетрыха,Анджэя Аўміллера, Анну Каляту, Рафала Вехецкага. На іх месца паклікаў Рышарда Легутку, Міраслава Баршча, Ёанну Клюзік-Расткоўскую і Марка Грабарчыка.

15 жніўня ў Варшаве на свята Польскага Войска першы раз ад 1974 года прайшоў ваенны парад, у якім узялі ўдзел самалёты і верталёты.

21 жніўня быў трагічным днём на вадзе Вялікіх Мазурскіх Азёр. Веяў вецер з хуткасцю 130 км на гадзіну і згінула 12 асоб.

24 жніўня Сейм устанавіў закон, які датычыў Сістэмы Інфармацыйнай Шэнген і Сістэмы Інфармацыі Візавай.

30 жніўня Агенцтва Унутранай Бяспекі арыштавала Януша Качмарка, Канрада Карнатоўскага і Яраміра Нетцля за пазямельную афёру.

1 верасня сутыкнуліся два самалёты тыпа Zlin 526 на паказах у Радаме Air Show 2007. Згінула два пілоты.

6 верасня ў фабрыцы ў Тыхах выпусцілі мільённы экземпляр аўтамашыны Фіат Панда.

7 верасня ў Сейме 377 дэпутатаў прагаласавала за скарачэнне тэрміну паўнамоцніцтва Сейма. За скарачэнне тэрміну галасавалі партыі PiS, PO, SLD i PSL. Прэзідэнт Лех Качыньскі устанавіў тэрмін новых выбараў у Сейм на 21 кастрычніка. Прэзідэнт на просьбу Яраслава Качыньскага паслаў у адстаўку большасць міністраў урада.

3 кастрычніка у Багдадзе ў замаху на дыпламатычны канвой быў ранены польскі пасол Здвард Петшык, а згінулі тры асобы і між імі працаўнік BOR.

4 кастрычніка Міністр Народнай Абароны Богдан Кліх павысіў на вышэйшае воінскае званне 7842 афіцэраў замардаваных у Катыні ў 1940 годзе.

13 кастрычніка адкрылі Мост Салідарнасці ў Плоцку.

21 кастрычніка прайшлі выбары ў парламент, у якіх перамагла партыя Дональда Туска (РО).

25 кастрычніка ва Вроцлаве адкрылі цэнтр гандлёва-пацешны Магнолія.

5 лістапада прэзідэнт Лех Качыньскі пасмертна павысіў на вышэйшае воінскае званне 11 генералаў і аднаго адмірала, а 77 палкоўнікаў і аднаго камандора на званне генерала брыгады. Усе яны былі замардаваныя ў 1940 годзе ў Катыні.

6 лістапада FSO пачала прадукцыю Шэўралета Авео.

11 лістапада віцэ-адмірал Анджэй Карвэта стаў камандзірам Ваеннага Флота.

14 лістапада Сейм устанавіў дзень 13 красавіка Днём Памяці Ахвяр Катыньскага Злачынства.

15 лістапада ў чыгуначнай катастрофе ў Паледне згінула 2 асобы і амаль 20 асоб было раненых.

16 лістапада ўрад Дональда Туска прыняў у сейме прысягу.

16 лістапада быў адкрыты музей Горада Гдыні.

23 лістапада выступленне ў Сейме Дональда Туска, як прэм’ер- міністра урада Польшчы.

1 снежня на ферме ля Плоцка выкрылі птушыны грып.

7 снежня ў Познані адкрылі Мост Епіскапа Джордана.

10 снежня пачала працаваць тэлевізія Белсат.

19 снежня паўстала следчая камісія для даследавання прычыны смерці Барбары Бліды.

21 снежня Польшча прыступіла да зоны  Шэнген.

 

Беларусь

У ліпені 2007 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак быў 731 975 рублёў, а ў снежні 2007 г. павялічыўся да 795 386 рублёў. Ды інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне заробкаў.

Яшчэ ў чэрвені была зацверджана Дырэктыва № 3 па эканоміі і зберажэнні. Яна была названа ,,галоўным фактарам эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Пад канец года А. Лукашэнка падпісаў згоду на атрыманне ад Расіі крэдыту паўтара мільярда долараў, якія пайшлі на сплату расійскіх паставак газу і нафты. Сітуацыя была цяжкая, беларускі бюджэт на аплату газу і нафты траціў не мала долараў, хаця плаціў Расіі за нафту і газ менш чым плацілі Літва і Польшча. У Новапалоцку А. Лукашэнка скардзіўся, што па новых цэнах за нафту і газ Беларусь траціць 3,5 мільярда долараў больш чым раней. Гэта было прычынай пачаткаў будовы атамнай электрастанцыі. Таму А. Лукашэнка зацікавіўся нафтай з Венесуэлы. У 2007 годзе адкрылі беларускае пасольства у Венесуэле. Я пісаў, што ў 2006 годзе прэзідэнт Венесуэлы першы раз прыехаў у Беларусь і тавараабарот між Венесуэлай і Беларуссю стаў расці. І прэзідэнт Венесуэлы прыехаў у Беларусь у 2007 годзе. І беларускі прэзідэнт А. Лукашэнка паляцеў у 2007 годзе ў Венесуэлу. Вялікае павышэнне тавараабароту між Венесуэлай і Беларуссю наступіла у 2006-2008 гадах, калі Беларускія пастаўкі ў Венесуэлу павялічыліся з 6 мільёнаў долараў у год да 173,1 мільёнаў долараў у год, а пастаўкі Венесуэлы ў Беларусь павялічыліся з 0,3% да 0,53%.І далей тавараабарот павялічваўся. Лідэры Беларусі і Венесуэлы сімпатызавалі адзін другому. Напэўна іх прыблізілі адносіны да іх ЗША і ЕС, абвінавачваючыя А. Лукашэнку і У. Чавеса ў парушэнні праў чалавека. Таксама ЕС ў адносінах да Беларусі ўвёў санкцыі ў 2007 годзе за парушэнне праў прафсаюзаў, адабраў Беларусі гандлёвыя прэферэнцыі на тавары, якія Беларусь прадавала ў ЕС. Перасталі абніжаць на беларускія тавары мыта. Беларускія тавары сталі на тэрыторыі ЭС дарагімі.

Эканоміка Беларусі ў 2007 годзе была 73-ай эканомікай у свеце паводле аб’ёму валавога ўнутранага прадукту. Па даным Міністэрства рост ВУП Беларусі ў 2007 г. склаў 8.2%, інфляцыя склала 12.1 %, рост прамысловай вытворчасці 8,7 %, рост інвестыцый у асноўны капітал 16,2 %. Валавы прадукт на душу насельніцтва (да парытэту пакупніцкай здольнасці) склаў 10900 долараў.

 

Расія

1 ліпеня Камчацкая вобласць і Каракская аўтаномная акруга злучыліся ў Камчацкі край.

5 ліпеня на сесіі МАК у Гватэмале выбралі Сочы месцам ХХІІ зімовых Алімпійскіх іграў 2014 года.

14 ліпеня была прынята Дзяржаўная праграма развіцця сельскай гаспадаркі і рэгулявання рынкам сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання на 2008-2012 гады. У рамках дзяржаўнай праграмы былі запушчаны 1,8 тысяч інвестыцыйных праектаў з будовы і рэканструкцыі жывёлагадоўлі. Інвестыцыі ў сельскай гаспадарцы раслі хутчэй чым у эканоміцы дзяржавы. І Расія стала ў сельскагаспадарчай прадукцыі канкурэнтаздольнай на вонкавых рынках. Расія стала вялікім экспарцёрам зерня пшаніцы. Стала забяспечваць сябе ў малочнай прадукцыі, у садавіне і ў бульбе.

2 жніўня на глыбакаводных апаратах ,,Мір” першы раз на свеце даплылі да дна Паўночнага Ледавітага Акіяна на паўночным полюсе, дзе былі змешчаныя расійскі флаг і капсула з пасланнем для будучых пакаленняў.

14 ліпеня Расія выйшла з трактата аб канвенцыянальных сілах узброеных у Еўропе.

13 жніўня наступіла катастрофа цягніка ,,Неўскі экспрэс”. Афіцыяльна ўважаецца, што гэта быў тэракт, бо ў Наўгародскай вобласці ля вёскі Малая Вішэра была разбурана чыгунка выбухам. Ніхто не згінуў, а раненых было 60 асоб.

12 верасня наступіла адстаўка ўрада прэм’ер-міністра Міхала Фрадкова, вызвана зніжэннем ,,тэмпаў працы ўрада”. 14 верасня новым прэм’ер-міністрам быў назначаны Віктар Зубкоў. Большасць членаў старога ўрада засталася.

16 верасня мужчынская зборная Расіі па баскетболу перамагла ў чэмпіянаце Еўропы па баскетболу, выйграўшы ў фінальным матчы са зборнай Іспаніі 60:59.

25 верасня ў Ніжневартоўску быў адкрыты помнік татарскаму паэту, Герою Савецкага Саюза, Мусе Джалілю.

3-6 кастрычніка прайшоў IV форум прыгранічных рэгіёнаў Расіі і Казахстана.

6 кастрычніка Міхал Фрадкоў быў назначаны дырэктарам Службы вонкавай разведкі.

7 кастрычніка чэчэнскі тэрарыст Доку Умараў аб’явіў, што замест за Ічкерыю ён стаў змагацца за Імірат Каўказ.

10 кастрычніка наступіў старт касмічнага карабля Саюза ТМА-11 з касманаўтамі Юрыем Маленчэнкавым, касманаўтам ЗША Пегі Утысон і касманаўтам-турыстам з Малайзіі Шэйхам Музафарам Шукорам.

21 кастрычніка наступіла прызямленне касмічнага карабля Саюза ТМА-10 з касманаўтамі Фёдарам Юрчыхіным, Алегам Катовым і касманаўтам-турыстам Малайзіі Шэйхам Музафарам Шукорам.

23 кастрычніка наступіў выбух ў таксі ў Дагестане, зроблены смяротніцай-тэрарысткай. Згінула 1 асоба, а 8 асоб было раненых.

26 кастрычніка прайшоў у Партугаліі ў Мафрыч саміт Расія – ЕС

29 кастрычніка ў Маскве засудзілі на 7 год турмы за шпіянаж для Польшчы маёра Сяргея Юрэнія.

31 кастрычніка наступіў выбух у аўтобусе ў Тальяці. Згінула 8 асоб, а 50 было раненых.

10 лістапада ў Пензе адкрылі помнік пензенскім міліцыянерам.

11лістапада падчас шторму ў Азоўскім і Чорным марах за адзін дзень затанулі 4 судны, 6 суднаў селі на мель, 2 танкера былі пашкоджаны. З разбуранага танкера „Волганефть –139” выплыла ў мора некалькі тысяч тон мазуту, а з затануўшых суднаў папала ў мора да 7 тысяч тон грануляванай серы.

18 лістапада з дапамогай ракеты ,,Пратон-М”(Брыз-М)
з касмадрома Байканур вылецеў у космас шведскі тэлекамунікацыйны спадарожнік Сірыус 4.

20 лістапада амаль 1,5 тысяч рабочых аўтамабільнага завода Форд ва Всеваложску ў Ленінградскай вобласці пачалі чарговую бестэрміновую забастоўку. Быў эатрыманы канвеер, прафсаюз жадаў павысіць заробкі на 35% і палепшыць умовы працы. Сярэднія заробкі рабочыя Форда былі 21 тысяч рублёў у месяц, сярэднія заробкі ў Ленінградскай вобласці налічвалі 13 тысяч рублёў у месяц, у аўтамабільнай прамысловасці – 17 тысяч рублёў у месяц. Аднак прафсаюзы Форда лічылі свае заробкі слабымі, бо рабочыя завода Форд у ЗША атрымоўваюць не 800 долараў, як яны, а 4,4 тысячы долараў. Яны хочуць атрымоўваць хоць 1 тысячу долараў у месяц. ,,Мы хочам жыць, а не існаваць” – сказалі прафсаюзы. Кіраўніцтва кампаніі не згаджалася на іх умовыі і 28 лістапада канвеер пачаў працаваць на адн³ змену, з 10 снежня на дзве змены, а з 17 снежня на тры змены. З-за забастоўкі Форд выпусціў на 3 тысячы машын менш.

22 лістапада наступіў выбух у аўтобусе ,,Ікарус”, які ехаў з Пяцігорска ва Уладзікаўказ. Згінула 5 асоб, а 13 атрымалі раны.

28 лістапада на аўкцыёне Chridtie’s прадалі ,,Ратшыльдавае” яйка Фабержэ за 18,5 мільёнаў долараў. Яго купіў А. Іванаў, дырэктар першага прыватнага музея ў Расіі – Рускага нацыянальнага музея, які сабраў адну з лепшых ў Расіі калекцый вырабаў фірмы Фабержэ.

2 снежня, прайшлі выбары ў Дзяржаўную Думу Федэральнага Схода Расійскай Федэрацыі 5-га склікання па новаму выбарчаму закону. Усе 450 дэпутатаў выбіралі па партыйных спісках з 7 % парогам. Было забаронена фармаванне выбарчых блокаў, большасць ў парламенце атрымала ,,Адзіная Расія (64.3%). Перайшлі 7% парог партыі КПРФ (11.6%), ЛДПР( 8,1%), Справядлівая Расія (7,7%).

9 снежня наступіў выбух у аўтобусе на вакзале ў Невіннамыску, які ехаў з Пяцігорска ў Стаўропаль. Згінулі 2 асобы і 14 асоб было раненых.

10 снежня Дзмітры Мядзведзеў стаў кандыдатам у выбарах на Прэзідэнта РФ ад ,,Адзінай Расіі”.

24 снежня прайшлі першыя таргі Сібірскага Аўкцыённага Дома.

 

Іншыя дзяржавы

2 ліпеня ў бомбавым замаху ў правінцыі Марыб у паўночна-ўсходнім Емене згінула 8 асоб (6 іспанцаў), а 7 асоб было раненых.

7 ліпеня прайшоў міжнародны музычны фестываль Live Earth, каб звярнуць увагу на глабальнае пацяпленне клімату.

7 ліпеня ў Лісабоне аб’явілі новыя 7 цудаў свету: 1. Вялікі Кітайскі Мур, 2. Петра ў Іарданіі, 3. Помнік Хрыста Збавіцеля ў Рыа дэ Жанейра, 4. Мачу Пікчу, 5. Чычэн Іца, 6. Калізей, 7. Тадж Махаль у Індыі.

8 ліпеня пасля 89 год у Буэнас-Айрэс упаў снег.

15 ліпеня Сямён Перэз стаў прэзідэнтам Ізраіля.

17 ліпеня ў авіякатастрофе самалёта А320 у Сан –Паўлу ў Бразіліі згінула 199 асоб.

20 ліпеня пачалося першае пасяджэнне Агульнасаюзнай Палаты Абхазіі.

21 ліпеня першы раз прэзідэнтам Індыі стала жанчына Пратыба Патыль.

24 ліпеня з лівійскага арышту пасля 8 гадоў вызвалілі 5 балгарскіх санітарак і палесцінскага лекара, якіх абвінавачвалі за быццам бы заражэнне лівійскіх дзяцей вірусам ВІЧ. Пагражала ім кара смерці.

1 жніўня ў ЗША ў Мінеаполісе разбурыўся мост 1-35 В над ракой Місісіпі. Згінула 13 асоб, а больш чым 100 асоб было раненых.

2 жніўня ў чыгуначнай катастрофе на поўдні Рэспублікі Конга згінула не менш чым 68 асоб.

4 жніўня з касмадрома Канаверал з дапамогай ракеты Дэльта-2 выпусцілі амерыканскі АMC Phoenix, для абследавання Марса.

8 жніўня наступіў 119 старт (STS-118) па праграме Спейс Шатл і 20 палёт шатла Індэвор з касманаўтамі Скотам Келлі, Чарльзам Хобом, Давідам Уільямсам (Канада), Барбарай Морган, Рычардам Мастэракі, Трэйсі Калуэлай. Індэвор прызямліўся 13 жніўня.

14 жніўня з дапамогай еўрапейскай ракеты PH Арыан 5ЕСА з касмадрома Куру ва французскай Гвіяне вылецелі ў космас два тэлекамунікацыйныя спадарожнікі, ЗША і японскі.

14 жніўня ў замаху смяротніка згінула ў Іраку ў Катаніі больш чым 400 веруючых ізідаў.

15 жніўня ў Перу ад землятрусу згінула 514 асоб, а 1040 асоб было раненых.

22 жніўня згінула 14 салдат ЗША ў Іраку ў катастрофе верталёта UH-60 Black Hawk.

25 жніўня ў бомбавых замахах у Хайдарабадзе ў Індыі згінула не менш чым 43 асобы і больш 80 асоб было раненых.

26 жніўня прэзідэнт Афганістана Хамід Карзай і прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмод адкрылі мост на гранічнай рацэ Пандж.

3 верасня закончыўся ў Грэцыі пажар лесу, які пачаўся 28 чэрвеня і ў ім згінула 84 асобы.

6 верасня ізраільскія самалёты бамбілі ядзерную інсталяцыю ў Дайр-аз Заур у Сірыі.

7 верасня папа рымскі Бенедыкт ХVI пачаў візіт у Аўстрыі.

8 верасня ў бомбавым замаху смяротніка на вайсковыя баракі ў порце Дэліс ў Алжыры згінула 30 асоб і 47 было раненых.

12 верасня ў Румыніі выбралі праваслаўнага патрыярха Румыніі, Даніла.

14 верасня з касмадрома Танергасіма вылецеў у космас японскі АМС Кагуя да абследавання месяца Зямлі, як яго спадарожнік.

15 верасня ў Бірме пачалася шафранавая рэвалюцыя супраць урада.

16 верасня ў катастрофе самалёта на тайландскім востраве згінула 90 асоб і 40 было раненых.

16 верасня ў Багдадзе засцерагальнікі з амерыканскага прадпрыемства Блеквотэр застрэлілі 17 іракскіх грамадзян.

25 верасня наступіў у Кітаі старт Шэньджоу-7 з касманаўтамі Чжаям Чжыганам, Цзянам Хайпенам, Лю Бамінам. Былі ў космасе 2 сутак і 20 гадзін. Быў выхад першы раз у адкрыты космас аднаго касманаўта.

27 верасня падчас шафранавых дэманстрацый ў сталіцы Бірмы Рангуне згінула 9 асоб і японскі фотарэпарцёр.

27 верасня з касмадрома Канаверал з дапамогай ракеты Дэльта-2 вылецеў у космас амерыканскі АМС Dawn да бадання астэроідаў Веста і Верэра.

30 верасня на Украіне прайшлі датэрміновыя выбары у парламент (Вярхоўную Раду Украіны). Перамогу атрымала кааліцыя БЮТ-НУНС.

2 кастрычніка прэзідэнт Паўднёвай Карэі прыехаў у Пхеньян на другую сустрэчу з кіраўніцтвам Паўночнай Карэі.

4 кастрычніка ў сталіцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Кіншасе хутка пасля старту разбіўся на базары транспартны самалёт На-26. Згінула 51 асоб і 30 асоб было раненых.

14 кастрычніка у Каналзе на аэрадроме Ванковер памёр ад паліцэйскага паралізатара паляк Роберт Дзеканоўскі.

18 кастрычніка пасля 8-мі гадоў выгнання вярнулася ў Пакістан Беназір Бхута. Тады наступілі выбухі бомб недалёка ад яе канвоя. Яна ацалела, хоць згінула 130 асоб у яе канвоі.

19 кастрычніка была устаноўлена канстытуцыя Чарнагорыі.

23 кастрычніка наступіў 120 старт (STS-120) па праграме Спейс Шатл і 34 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Памелай Мелрой, Джорджам Замкам, Скотам Паразінскім, Дугласам Уілокам, Стэфаніяй Уілсонай, італьянскім касманаўтам Паолам Нісполім і Джэніэлам Танім. Дыскаверы прызямліўся 7 лістапада.

24 кастрычніка з касмадрома Січан з дапамогай ракеты Чанчджэнз-3А выляцеў у космас першы кітайскі зонд месяца зямлі АМС Чанъэ. 5 лістапада зонд увайшоў на арбіту Месяца Зямлі.

25 кастрычніка ЗША ўвялі санкцыі супраць Ірака.

3 лістапада прэзідэнт Пакістана Первез Мушараф увёў у дзяржаве надзвычайнае становішча і спыніў дзеянне канстытуцыі. Афіцыяльнай прычынай была актывізацыя талібаў на паўночным захадзе дзяржавы. У Ісламбад увялі войска. Суды замяніў ваенны трыбунал.

7 лістапада падчас стральбы ў сярэдняй школе ў Туусулі ў Фінлядыі згінула 8 асоб і 10 асоб раніла.

7 лістапада пасля 5-ці дзён выступлення апазіцыі ў Грузіі прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі ўвёў надзвычайнае становішча ў дзяржаве і абвінаваціў Расію ва умешванне ва унутраныя справы Грузіі. Міністэрства Замежных Спраў Грузіі аб’явіла персонамі нон-грата трох расійскіх дыпламатаў і адазвала пасла Грузіі ў Расіі, каб правесці кансультацыі.

11 лістапада ў выбарах прэзідэнцкіх у Славеніі перамог Даніла Тырк.

14 лістапада з дапамогай еўрапейскай ракеты Арыан 5ЕСА з касмадрома Куру ва Французскай Гвіяне выляцеў у космас бразільскі тэлекамунікацыйны спадарожнік Star OneC1 i брытанскі ваенны спадарожнік сувязі Skyner 5B.

15 лістапада ў Бангладэшу ад удара цыклона Сідр згінула 3500 асоб.

18 лістапада ў катастрофе ў шахце ім. Засядкі ў Данецку на Украіне згінула 101 шахцёраў.

24 лістапада ў парламенцкіх выбарах у Аўсталіі перамагла Партыя Працы.

25 лістапала Міхаіл Саакашвілі прыняў сваю адстаўку з паста прэзідэнта Грузіі, каб у новых выбарах быць зноў выбраным прэзідэнтам Грузіі пасля пратэстаў апазіцыі.

26-30 лістапада прайшла 30 міжнародная канферэнцыя Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ў Жэневе ў Швейцарыі.

30 лістапада ў катастрофе самалёта MD-83 ля Іспарты ў Турцыі згінула 57 асоб.

1 снежня Зханг Зілін першая кітайская жанчына атрымала тытул Міс Cвету.

3 снежня Кевін Руд стаў прэм’ер-міністрам Аўстраліі.

9 снежня ў кіеўскім аэрапорце Жуляны ў авіякатастофе згінула 5 асоб.

11 снежня ад выбухаў двух самаходаў-пастак ў Алжыры згінула 45 асоб.

18 снежня Юлія Тымашэнка стала другі раз прэм’ер-міністрам урада Украіны.

19 снежня індыяне лякота не прызналі трактату з урадам ЗША і аб’явілі стварэнне Лякоцкай Рэспублікі.

21 снежня 9 новых дзяржаў Еўрасаюза прыступіла да зоны Шэнген.

21 снежня ў бомбавым замаху смяротніка на мячэць у вёсцы Шэрпао ў паўночна-заходнім Пакістане згінула 56 асоб і больш чым 100 асоб было раненых.

22 снежня французская ракета Арыан 5 выпусціла на арбіту Зямлі першы афрыканскі спадарожнік.

23 снежня Іслам Карымаў стаў другі раз прэзідэнтам Рэспублікі Узбекістан.

27 снежня ў тэракце ў горадзе Равальпінады ў Пакістане згінула Беназір Бхута і 20 асоб.


Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе