1.Польшчa. У першай палове 2008 года прэм’ер-міністрам Польшчы быў Дональд Туск.
Пры Дональдзе Туску беспрацоўе ў студзені налічвала 11,5% і да канца чэрвеня паменшылася да 9,4%. Сярэдні заробак са снежня 2008 г. узрос з 2691 злотых да 3103 злотых у чэрвені 2008 года. Натуральны каэфіцыент насельніцтва павялічыўся з 0,3 проміля ў 2007 г. да 0,9 проміля да канца 2008 года.
1 студеня Багухвала атрымала гарадскія правы, якія страціла ў 1772 годзе. Стала 892 горадам Польшчы.10 студзеня Рада Сталічнага Горада Варшавы стварыла Статут Сталічнага Горада Варшавы. 13 студзеня наступіў 16 фінал Вялікага Аркестра Святочнай Дапамогі. Сабралі 32 млн злотых. 18 студзеня прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі адкрыў перабудаваны фунікулёр на Каспровы Верх. 21 студзеня выкрылі сексаферу ў ольштынскім магістраце. 23 студзеня ў авіякатастрофе ў Міраслаўцу згінула 20 высокіх рангам польскіх афіцэраў.
24 студзеня Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі ў сувязі з авіякатастрофай у Міраслаўцу аб’явіў трыдзённую народную жалобу.
26-27 студзеня над Польшчай прайшоў ураган Паўло. Згінула адна асоба і ўраган нарабіў многа матэрыяльных страт.
31 студзеня закончылася 46-дзённая акупацыйная забастоўка шахцёраў шахты КВК ,,Будрык” ў Арнатовіцах. 8 лютага прэм’ер-міністр Дональд Туск быў з першым візітам ад снежня 2001 года ў Маскве.
22-23 лютага над Польшчай прайшоў ураган Зізі, які стварыў многа матэрыяльных страт.
26 лютага польскі ўрад прызнаў незалежнасць Касова. 26 лютага 2-х польскіх салдат згінула ў Афганістане ў правінцыі Пактыка ад выбуху міны-пасткі.
1-2 сакавіка над Польшчай прайшоў ураган Эмма, які нанёс многа матэрыяльных страт.
8 сакавіка паўстаў Народны Лічбавы Архіў.
29 сакавіка ў Слупску і Радзікове прайшлі пратэсты жыхараў супраць будовы амерыканскага супрацьракетнага шчыта.
29 сакавіка на замежных авіяпраходах стаў важны Дагавор з Шэнген.
30 сакавіка прайшла ліквідацыя замежнага кантролю на аэрадромах для пасажыраў, якія ляцяць у дзяржавы зоны Шэнген.
1 красавіка Сейм Польшчы прыняў закон аб ратыфікацыі лісабонскага Трактата.
7 красавіка паўстаў Скансен у Воліне. 7 карасавіка 2-х польскіх салдат раніла ў Афганістане. Адзін з іх памёр 8 сакавіка.
8 красавіка ад моцных дажджоў наступіла энергетычная аварыя ў Шчэціне і ваколіцы.
14 красавіка Анджэй Вайда атрымаў Польскую Фільмавую Узнагагароду за фільм ,,Катынь”.
23 красавіка адкрылі станцыю ў варшаўскім метро А20 Слодовец. 3 мая Расія ўвяла для Польшчы транзітныя візы ад 15 мая.
24 мая-1 чэрвеня прайшоў Міжнародны Фестываль Графіту ў Лодзі.
27 мая прайшлі ў Польшчы пратэсты настаўнікаў у 2/3 польскіх школах. Настаўнікі патрабавалі ранейшых пенсій і вышэйшых заробкаў.
28 мая прыехаў з візітам у Польшчу французскі прэзідэнт Ніколя Саркозі.
31 мая Гжэгаж Наперальскі быў выбраны старшынёй Саюза Левых Дэмакратаў.
1 чэрвеня ў сяле Іздэбкі аддалі ў эксплуатацыю першы спартовы аб’ект збудаваны па праграме Орлік 2012.
3 чэрвеня пачалася забастоўка Польскай Пошты.
4 чэрвеня ў шахце Барыня ў Ястшэмбе-Здрою наступіў выбух метана. Згінула 6 шахцёраў, а 18 было параненых.
21 чэрвеня ад выбуху бомбы згінуў польскі салдат у Афганістане – падпаручнік Роберт Марчэўскі і 4-х іншых польскіх салдат параніла.
25 чэрвеня Богдан Здзенніцкі стаў 6-м старшынёй Канстытуцыйнага Трыбунала.
28 чэрвеня архіепіскап Генрык Гозер стаў епіскапам епархіі ў Варшаве на Празе. 30 чэрвеняў выпадку польскага аўтобуса ў Нямеччыне згінула 3 асобы і 10 было параненых. 27 чэрвеня я выехаў у Беласток на з’езд у сувязі з 50 гадавінай паўстання Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Ян Чыквін выкупіў месцы ў Беластоку ў гасцініцы «Тры Сасны»». Я затрымаўся ў кватэры маёй дачкі Ірэны ў Беластоку і яна мяне давозіла рана ў гасцініцу, а вечарам забірала да сябе 28 і 29 чэрвеня. У гасцініцу прыехала многа дэлегатаў з Беларусі і з іншых гарадоў Польшчы. Унізе гасцініцы ў вялікім пакоі стварылі вялікую канферэнцыйную залу, дзе мы два дні сустракаліся пры сталах і слухалі даклады рэферэнтаў на тэму літаратуры і дзейнасці “Белавежы”. Я падпісаў і раздаў многа сваіх зборнікаў вершы. Канферэнцыя ў гасцініцы заставіла многа здымкаў. А вось два з іх.
Беларусь
У студзені 2008 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак быў 756332 рублёў, а ў чэрвені 2008 г. павялічыўся да 892423 рублёў. Ды інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне заробкаў.
Пасьля завяршэння ў канцы верасня выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, у кастрычніку яшчэ праводзіліся абскарджанні іх вынікаў, падводзіліся высновы. У Цэнтрвыбаркам паступіла 35 скаргаў. 13 кастрычніка на паседжаньні ЦВК не задаволіла скаргі 27 былых кандыдатаў у дэпутаты, а 24 кастрычніка яшчэ па пяці скаргах, у якіх апратэстоўваліся вынікі выбараў, было прынятае адмоўнае рашэнне. Сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік зазначыў, што больш заяўнікам скрадзіцца няма куды: «Выбарчае заканадаўства прадугледжвае, што ў гэтых пытаннях рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі зьяўляецца канчатковым і абскарджванню не падлягае».
2 сакавіка на трасе Мінск-Міклашэвічы нехта кіраваў цягніком са скорасцю 160 км на гадзіну ў кірунку Мінска. Каб яго затрымаць,выставілі кардон з грамадзянскіх машын з людзьмі.
7 сакавіка было пачаткам беларуска-амерыканскай ,,дыпламатычнай вайны”. Пасол Беларусі ў ЗША Міхал Хвастоў быў адазваны ў Мінск.
7 сакавіка ў Бруселе падпісалі згоду аб стварэнні ў Мінску Прадстаўніцтва Еўракамісіі.
14 красавіка прэзідэнт падпісаў дэкрэтаб паэтапнай змене мараторыя на адчуждзенне акцый, прадбачваючы праз тры гады прыватызацыю дэяржаўных прадпрыемстваў.
18 красавіка А. Лукашэнка назначыў новага галоўнага ідэалога дзяржавы. Стаў ім Усяволад Янчэўскі.
22 красавіка прайшлі суды ў Мінску над пртэстуючымі прадпрыемцамі. Андрэй Кім атрымаў паўтара года турмы, а Сяргей Парсюкевіч – два і паўгода турмы.
30 красавіка ўрад прызнаў 10 дыпламатаў ЗША за асобы непажаданыя і выдварыў іх з Беларусі. 5 чэрвеня школы перайшлі на 11 гадоў вучобы з 12 гадоў.
21 чэрвеня прыехаў у Беларусь каталіцкі кардынал Тарчызіа Бертоне, другая асоба ў Ватыкане. Сустрэўся ён з А. Лукашэнкам, які запрасіў папу рымскага ў Беларусь.
У 2008 годзе Беларусь перажыла эканамічны крызіс. Пад канец 2008 года амерыканскі долар каштаваў амаль 2000 беларускіх рублёў. Замежны дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 60% і складаў 3 мільярды 718,9 мільёнаў долараў. Знешні дзяржаўны доўг РБ у 2008 годзе вырас да1мільярда 382,2 млн долараў ЗША.
Аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі можна прачытаць у інтэрнеце ў артыкуле ,,Агляд-хроніка парушэння правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году”.
Расія
1 студзеня тэрмін вайсковай службы паменшыўся да 12 месяцаў.
1 лютата Расія адкрыла сваю граніцу для тых, хто не атрымаў грамадзянства на тэрыторыі Латвіі і Эстоніі – былых грамадзян СССР і ўвялі для іх бязвізавы рэжым. Цяпер на граніцы трэбаім толькі паказаць пашпарт неграмадзянства Латвіі і пашпарт замежнага грамадзяніна Эстоніі, каб ім дазволіі ўехаць у Расію і атрымаць працу. Вельмі павялічыўся лік людзей, якія выехалі з Латвіі і Эстоніі ў Расію.
2 сакавіка прайшлі выбары 3-га прэзідэнта Расіі. Перамог Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў, які атрымаў 70,3% галасоў. 5 сакавіка прайшлі таргі нафтапрадуктамі на Санкт-Пецярбургскай міжнароднай сыравіннай біржы.
8 сакавіка з візітам у Маскву прыехала федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель.
19 сакавіка пачаў працаваць ў Расіі ў МДУ ім. Ламаносава самы моцны ў Расіі камп’ютар ,,СКІФ МГУ”.
20 сакавіка падпісаны дагавор між Расіяй і Ізраілем аб ліквідацыі візавага рэжыму.
8 красавіка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМА-12 з касманаўтамі Сяргеем Волкавым, Алегам Кананенкам і паўднёвакарэйскім касманаўтам Лі Со Ёнам.
17 красавікаУладзімір Пуцін падчас замежнага выезду сустрэўся з Сільвія Берлюсконі, які стаў прэм’ер- міністрам Італіі.
19 сакавіка Саюэ ТМА-11 прызямліўся па балістычнай траекторыі з касманаўтамі Юрыем Маленчэнкам, касманаўтам ЗША Пеггі Уітсон і касманаўтам Паўднёвай Карэі Лі Со Ёнам.
6-7 мая прайшла ў Маскве інагурацыя 3-га прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева.
6 мая ЗША і Расія падпісалі дагавор аб атамным супрацоўніцтве.
8 мая Уладзімір Пуцін быў зацверджаны на пасадзе прэм’ер- міністра.
9 мая 63-ая гадавіна перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне. Зноў пасля 17 год перарыву па Чырвонай плошчы прайшла цяжкая ваенная тээхніка. 14 мая ў Манчэстэры прайшоў фінальны матч кубка УЭФА па футболу 2007-2008, у якім гралі санкт-пецярбургскі ,,Зеніт” і шатландскі,,Рэйнджэрс”. ,,Зеніт” перамог 2:0.
18 мая Расія атрымала залаты медаль на 72-м Чэмпіянаце Света па хакею з шайбай у Канадзе.
21 мая ў Маскве на стадыёне ,,Лужнікі” прайшоў фінал Лігі чэмпіёнаў 2007-2008, у якім ігралі 2 ангельскія клубы ,,Манчэстэр Юнайтэд” і ,,Чэльсі”. Перамог ,,Манчэстэр Юнайтэд.
24 мая ў Бялградзе прайшоў фінал песні ,,Еўрабачання”, на якім перамог прадстаўнік Расіі Дзіма Білан песняй ,,Believe”.
31 мая выбралі Казань сталіцай летняй Універсіяды 2013 года.
6 – 8 чэрвеня прайшоў ХІІ міжнародны Пецярбургскі Эканамічны форум.
14 чэрвеня адкрылі ў Севастопалі помнік гетману Сагайдачнаму.
15 чэрвеня адкрылі ў Севастопалі помнік Царыцы Кацярыны.
18 чэрвеня перамагла зборная Расіі над эборнай Швецыі 2:0 на чэмпіянаце Еўропы па футболу.
21 чэрвеня наступіла перамога Расіі ў чверцьфінале чэмпіяната Еўропы па футболу над Галандыяй 3:1. Расія выйшла ў паўфінал.
26 чэрвеня на чэмпіянаце Еўропы па футболу зборная Расіі прайграла ў паўфінале са зборнай Іспаніі
0:3.
Іншыя дзяржавы
1 студзеня Мальта, Кіпр, Акроція і Дэкелія ўвялі еўра ў дзяржаве.
1 студзеня Славенія стала кіраваць Еўрасаюзам.
2 студзеня на таварнай біржы ў Нью-Йорку цана бочкі нафты была вышэйшая чым 100 дол. 3 студзеня ў бомбавым замаху на канвой войска ў паўднёва-ўсходняй Турцыі згінула 6 асоб і 68 было параненых.
5 студзеня прайшлі выбары прэзідэнта ў Грузіі. Перамог былы прэзідэнт М. Саакашвілі.
7 студзеня ў прэзідэнцкіх выбарах на востраве Маршаля перамог ЛітокаваТаммеінг.
9 студзеня прэм’ер-міністрам Косава стаў Хашым Тхачы.
10 студзеня ў замаху смяротніка ў пакістанскім горадзе Лахор згінула 19 асоб.
11 студзеня ў Рэдфілд ў штацеАркансас завалілася радыёмачта вышынёй 609,6 метра.
14 студзеня зонд Messengeer пралятае блізка Меркурыя, аднак на яго арбіту пападзе толькі 18 сакавіка 2011 года.
17 студзеня ў Лондане на аэрадроме была авіякатастрофа.
20 студзеня прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Сербіі.
23-27 студзеня ў швейцарскім Давосе прайшоў міжнародны эканамічны форум, на якім прызналі, што міжнародная эканоміка перажывае крызіс.
28 студзеня ад выбуху прыдарожнай міны ля Мосула ў Іраку згінула 5 амерыканскіх салдат. 1лютага былі 3 асобы паранены ад абстрэлу ізраільскага пасольства ў сталіцы Маўрэтаніі Навакшат.
1 лютага ад бомбавага замаху смяротніка на базары ў Багдадзе згінула 99 асоб.
3 лютага прайшоў 2-гі тур Прэзідэнцкіх выбараў у Сербіі. Перамог Барыс Тадзіч.
2 – 4 лютага ў Чадзе прайшла 2-ая проба паўстанцаў захапіць сталіцу пасля 2006 года.
5 лютага быў днём выбараў дэлегатаў на партыйны з’езд у ЗША.
5 лютага ў самалійскім порце Басаса ад замаху згінула 25 эфіопскіх эмігрантаў і 90 было параненых.
6 лютага ў Італіі вызначаны выбары ў парламент на 13 і 14 красавіка.
7 лютага 121 старт (STS122 ) папраграме Спейс Шатл і 29 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Стывенам Фрыкам, Аланам Пайдэкстэрам, Рэксам Уолхеймам, Станкі Ловім, Леландам Мелвінам, нямецкім касманаўтам Гансам Шлегелем і французскім касманаўтам Леапольдам Эйартцам. Яны далей будавалі МКС. Атлантыс прызямліўся 20 лютага.
10 лютага ад замаху на багдадскім базары згінулі 33 асобы і 35 асоб было параненых.
14 лютага на ўніверсітэце ў горадзе ДэКальб у ЗША вар’ят застрэліў 5 асоб і 16 раніў , а пасля забіў сябе.
15 лютага ў Чэхіі выбралі зноў пэзідэнтам Вацлава Клаўса.
16 лютага не менш чым 46 асоб згінула ад бамбовага замаху смяротніка на бюро пакістанскай партыі ў горадзе Парачынар.
17 лютага больш чым 100 асоб згінула ў замаху ў Кандахары ў Афганістане.
17 лютага аднастаронняе аб’яўленне аб незалежнасці Косава і Метохіі і аддзелення іх ад Сербіі. Незалежнасць Косова прызналі Афганістан, Кастарыка, ЗША, Албанія, Турцыя, Англія, Тайвань. Францыя.
18 лютага ад бомбавага замаху смяротніка ў афганістанскім горадзе Спін Болдак згінула 38 асоб.
19 лютага на Кубе Фідэль Кастра падаўся ў адстаўку з кіраўніка дзяржавы і камандзіра арміі.
19 лютага прайшлі выбары 3-га прэзідэнта Арменіі. Перамог Серж Саркаісян.
20 лютага парламент Люксембурга прыняў закон легалізацыі эўтаназіі.
21 лютага прайшлі дэманстрацыі ў Бялградзе супраць незалежнасці Косава.
21 лютага войска Турцыі пачало збройную аперацыю на поўначы Іраку супраць курдскіх баевікоў.
23 лютага на вострве Гувам разбіўся амерыканскі бамбардзіроўшчык.
24 лютага ў бомбавым замаху смяротніка ў горадзе Іскандарыя ў Іраку згінула сорак шыіцкіх пілігрымаў, якія ішлі ў Карбалю.
29 лютага згінулі 54 асобы і 23 былі ранены ў катастрофе аўтобуса ў горадзе Ютара ў Гватэмалі.
29 лютага падчас пахавання ў даліне Сват у Пакістане прайшоў бомбавы замах, ад якога згінула 45 асоб і 82 асобы былі ранены.
1 сакавіка Канада зліквідавала ўязныя візы для грамадзян Літвы, Польшчы, Славакіі і Венгрыі.
1 сакавіка ў Ерэване прайшлі дэманстрацыі апазіцыі супраць выбараў прэзідэнта Арменіі. Прэзідэнт Раберт Качар’ян увёў надзвычайнае становішча.
1-2 сакавіка над Еўропай прайшоў ураган Эмма, які забіў 10 асоб і нарабіў многа матэрыяльных страт. 2 сакавікаў бомбавым замаху смяротніка ў Пакістане згінула 42 асобы.
3 сакавіка ў катастрофе верталёта Мі – 17 у Непале згінула 10 асоб, прадстаўнікоў ААН. 6 сакавікаў 2-х замахах палесцінец застрэліў 8 ізраільскіх студэнтаў, а 20 параніў.
8 сакавіка ЕКА выпусціла ў космас першы грузапад’ёмны карабель Automated Transfer Vehicle назва-ны ,,Жюль Верн” з касмадрома Куру (Французская Гвіана).
10 сакавіка ГСРП атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах ў Іспаніі, атрымала 168 месцаў у парламенце. Яе сапернцак – кансерватыўная Народная партыя атрымала 154 месцаў. Рэшту месцаў у 350-асабовым парламенце атрымалі 8 партый.
10 сакавіка ў Сербіі падаўся ў адстаўку урад Ваіcлава Кастуніцы.
10 сакавіка ў бомбавым замаху ў Багдадзе згінула 5 амерыканскіх салдат.
10 сакавіка жыхары Тыбета выступілі масава супраць Кітая.
11 сакавіка наступіў 122 старт (STS-123) па праграме Спейс Шатл і 21 палёт шатла Індэвор з касманаўтамі Дамікам Горым, Грэгорым Джансонам, Рычардам Ліннеханам, Робертам Бенкенам, Майклам Форэманам, японскім касманаўтам Такай Джоі і Гаррэтам Рэйсманам. Далей будавалі МКС. Індэвор прызямліўся 27 сакавіка.
13 сакавіка закончылася вайна між Чадам і Суданам.
14 сакавіка ў Касоўскай Мітравіцы група амаль 300 сербаў заняла суд ААН, пратэстуючы супраць незалежнасці Касова.
15 сакавіка ад выбуху складу зброі ў Албаніі згінула 26 асоб і 296 было раненых.
16 сакавіка ад атаку ракетамі супраць талібаў згінула ў паўночным Пакістане 20 асоб і было раненых 7 асоб. 17 сакавіка вулічныя сутыкненні між войскам НАТА і ААН з жыхарамі Касоўскай Мітравіцы. Было раненых многа міжнародных паліцэйскіх НАТА і ААН. І 22 польскіх і 21 украінскіх. Адзін украінскі міратворац памёр у бальніцы.
17 сакавіка ад бомбавага замаху смяротніка ў шыіцкім храме ў Каарбалі ў Іраку згінулі 43 асобы.
22 сакавіка прайшлі прэзідэнцкія выбары на Тайване, у якіх перамог 57-гадавы Ма Інцзю.
23 сакавіка палесцінскія групы ФАТХ і ХАМАС падпісалі ў Сане перамр’е.
25-31 сакавіка прайшла бітва за Басру паміж баевікамі Махад’яга і сіламі кааліцыі.
30 сакавіка 9 новых дзяржаў Шэнгенскай зоны (Венгрыя, Славенія, Славакія, Чэхія, Польшча, Мальта, Латвія, Літва, Эстонія) ліквідаваді ў зоне візы. Ліквідавалі пагранічны кантроль на аэрадромах.
30 сакавіка ў Індыі адкрылі новы авіяпорт Бепнгалуру.
1 красавіка паштовыя службы Швецыі і Даніі падпіcалі згоду на злучэнне. Галоўны офіс планаваўся ў Стакгольме.
4 красавіка самалійскія піраты захапілі французскі яхт.
8 красавіка ЗША адкрыла пасольства ў Косаве.
8 красавіка ад выбуху ў ірацкай Бакубе згінула 7 асоб.
9 красавіка на граніцы між Афганістанам і Пакістанам памёр лідэр ,,Аль-Каіды” Абу аль-Обаіда аль-Масры, арганізатар тэракта ў Лондане 7 ліпеня 2005 года.
10 красавіка парламент Славакіі ратыфікаваў Лісабонскі трактат.
12 красавіка ў Шыразе на поўдні Ірану ад выбуху бомбы ў мячэці згінула 14 асоб і 202 асобы раніла.
14 красавіка лідэр кааліцыі ,,Народ свабоды” Сільвія Берлюсконі трэці раз стаў прэм’ер-міністрам Італіі.
14 красавіка каля Масулу ў Іраку ад выбуху згінула 15 асоб.
15 красавіка папа рымскі Бенедыкт XVI паехаў у пілігрымку ў ЗША.
15 красавіка ад выбуху самахода-пасткі ў ірацкай Бакубе згінула 59 асоб і 90 асоб раніла.
16 красавіка ў ізраільскім налёце самалётаў на Газу згінула 14 асоб.
17 красавіка ад замаху ў Афганістане ў Німроз згінула17 асоб і параніла 35.
18 красавіка докеры кантэйнерніка тэрмінала паўднёваафрыканскага порта Дурбан адмовіліся разгружаць зброю з Кітая для Зімбабве.
18 красавіка быў вынесены на арбіту першы в’етнамскі тэлекамунікацыйны спадарожнік Vinasat-11.
9-20 красавіка ў баях у Магадзішу мяцежнікаў з і самалійска-эфіопскімі сілам згінула больш чым 100 асоб.
21 красавіка ў Багдадзе ракета папала ў штаб палітычнай партыі Вышэйшай Ісламскай Рады Іраку.
23 красавіка Данія эвакуавала сваё пасольства з Афганістана і Алжыру з-за карыкатурнага скандалу.
24 красавіка парламенты Нямеччыны і Даніі ратыфікавалі Лісабонскі трактат .
25 красавіка ў бомбавым замаху на аўтобус у Каломба ў Шры Ланцы згінула не менш чым 26 асоб.
27 красавіка ў няўдалым замаху на прэзідэнта Афганістана Хаміда Карзая згінула 2 асобы і 11 раніла.
24 красавіка ў Непале Маоісцкая камуністычная партыя заняла першае месца ў парламенце.
27 красавіка ў няўдалым замаху на прэзідэнта Афганістана Хаміда Карзая згінулі 2 асобы і 11 параніла.
28 красавіка тарнада прайшло праз цэнтральную і паўднёва-ўсходнюю Вірджынію і раніла больш чым 200 асоб і разбурыла многа будынкаў.
28 красавіка ў горадзе Зібо ў кітайскай правінцыі Шантунг сутыкнуліся два цягнікі. Згінула 72 асобы і 416 раніла.
29 красавіка пачалі судзіць былога ірацкага прэм’ер-міністра Тарыка Азіза, абвінавачанага за судавое забойства 42 спекулянтаў у 1992 годзе.
29 красавіка ў бомбавым замаху смяротніка ў Афганістане пад Дхалябадам згінула 19 асоб і больш чым 40 асоб раніла. 1 маяў Кітаі адкрылі самы доўгі мост праз заліў Хангзхоў (36 км.).
1 мая ў двайным бомбавым замаху смяротніка ў ірацкім горадзе Балад Руз згінула 32 асобы і 75 раніла.
1 – 2 мая турэцкія самалёты збамбілі лагер курдскіх сепаратыстаў у паўночным Іраку.
2 мая над Бірмай прабег цыклон Наргіс, які забіў некалькі тысяч жыхароў.
2 мая абудзіўся пасля некалькі тысяч гадоў чылійскі вулкан Chaiten.
2 мая ў катастрофе самалёта ў горадзе Рамбек згінулі міністр абароны Паўднёвага Судана Дамінік Дзім Дэнг і 23 іншыя асобы.
3 мая была ўведзена канвенцыя ААН аб правах асоб непаўнаспраўных.
7 мая Ліван ахапілі крывавыя баі між войскам Лівана і Хейзболахам.
9 мая Хейзболах узяў кантроль над амаль цэлым Бейрутам.
9 мая ў бомбавым замаху на кавярню ў горадзе Ампара на Шры-Ланцы згінула 11 асоб і ранілі амаль 30 асоб.
10 мая стаў актыўным вулкан Еўропы – Этна пасля 2001 года.
11 мая прайшлі датэрміновыя выбары ў Сербіі. Перамог праеўрапейскі блок ,,За еўрапейскую Сербію” Барыса Тадзіча.
12 мая моцны землятрус прайшоў у Кітаі з эпіцэнтрам у Вэньчуань. Згінула больш чым 69 тысяч асоб і больш чым 374 тысяч асоб было параненых.
12 мая ў Абхазіі збілі два шпіёнскія грузінскія самалёты. 13 мая ў 7 бомбавых замахах у індыйскім горадзе Джайпур згінула 80 асоб і 216 раніла.
13 мая брытанская каралева Элізабет ІІ прыехала з першым ад 1971 года візітам у Турцыю.
17 мая самалійскія піраты захапілі іарданскі карабель.
22 мая 46 салдат згінуда пасля сутыкненнія іх канвоя з цыстэрнай на поўначы Нігерыі.
25 мая парламент Лівана выбраў прэзідэнтам Мішэля Сулеймана.
25 мая касмічны апарат ,,Фенікс” сеў на Марсе.
26 мая ў бомбавым замаху на пасажырскі цягнік у горадзе Дэхіваля на Шры-Ланцы згінула 8 асоб і больш чым 70 асоб раніла.
28 мая Непал стаў рэспублікай пасля галасавання ў парламенце. Зліквідавалі манархію.
31 мая 123 старт (STS-124) па праграме Спейс Шатл і 35 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Маркам Келлі, Кенетам Хэмам, Карэнай Ніберг, Ранальдам Гаранам, Майклам Фасумам, японскім касманаўтам Акіхікам Фасідэм і Грэгам Шамітоффам. Даставілі на МКС галоўную частку японскага модуля. Дыскаверы прызямліўся 12 чэрвеня.
4 чэрвеня ў выбарах прэзідэнта ЗША кандыдатам ад Дэмакратычнай Партыі быў выбраны Барак Абама. Хіллары Клінтан, якая прайграла галасаванне аб’явіла, што будзе кандыдаваць на віцэ-прэзідэнта.
7 чэрвеня адкрыццё чэмпіяната Еўропы па футболу – Еўра-2008 у Аўстрыі і Швейцарыі.
9 чэрвеня ад выбуху бомбы на аўтобусным вакзале ў Ал- Бувайра ў паўночным Алжыры згінула 20 асоб.
10 чэрвеня ў катастрофе самалёта СуданAirways 109 у Хартуме згінула 30 асоб і раніла 178 асоб.
11 чэрвеня Нарвегія прызрала легальнымі шлюбныя пары мужчыны з мужчынам і жанчыны з жанчынай.
12 чэрвеня ірландцы ў рэферэндуме адмовіліся ратыфікаваць Лісабонскі трактат.
13 чэрвеня талібы заатакавалі турму ў афганскім Кандахары, забілі 15 вартаўнікоў і вызвалілі амаль 1200 зняволеных і між імі амаль 400 талібаў.
16 чэрвеня ў замахуТамільскіх Тыграў на Шры-Ланцы згінула 12 асоб ібольш чым 40 асоб раніла. 16 чэрвеня ў амерыканскім штаце Каліфорнія сталі легальнымі шюбныя пары мужчыны з мужчынам і жанчыны з жанчынай.
17 чэрвеня ў бомбавым замаху ў Багдадзе згінулі 63 асобы.
21 чэрвеня ў замаху ў Кандахары згінула 4 салдат ISAF.
21 чэрвеня НАСА перадала, што марсаход Phoenix знайшоў лёд на Марсе.
22 чэрвеня ў бомбовым замаху смяротніка ў Бакубе згінула 13 асоб і раніла 32.
26 чэрвеня ў бомбавым замаху ля Фалуджы згінула 20 асоб і 12 раніла.
28 чэрвеня ў баі ў Шры-Ланцы між Тамільскімі Тыграмі і дзяржаўнымі сіламі згінула 44 баевікоў і двух дзяржаўных салдат.
29 чэрвеня ў фінале Еўра-2008 у матчы Немцы – Іспанія Іспанія перамагла1 : 0. Іспанія стала другі раз чэмпіёнам Еўропы.
Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе